Google search | |
---|---|
| |
URL | Google.com |
Тып сайта | Пошукавая машына |
Рэгістрацыя | Па жаданні |
Мова(-ы) | Беларуская і 122 іншыя (2015) |
Мова праграмавання | C, мова праграмавання, C++ і Python |
Уладальнік | |
Аўтар | Сяргей Міхайлавіч Брын і Лары Пэйдж |
Пачатак працы | 15 верасня 1997[1] |
Рэйтынг Alexa | 1 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Google search — пошукавая сістэма ад Google, якая займае першае месца па колькасці карыстальнікаў у Сеціве — 84,91 %[2][3]. Google апрацоўвае сотні мільёнаў запытаў штодзень. Першапачаткова сістэма была распрацавана Лары Пэйджам і Сяргеем Брынам у 1997 годзе[4].
Акрамя, натуральна, пошуку па словах, Google падтрымлівае іншыя карысныя функцыі: сінонімы, прагнозы надвор’я, часавыя поясы, біржавыя індэксы, карты, звесткі пра землятрасенні, расклады паказу фільмаў і гэтак далей. Акрамя гэтага, падтрымліваецца канвертацыя адзінак вымярэння і грошаў, вылічэнні (3*4+sqrt(6)-pi/2), пошук па патэнтах і іншае.
Вынікі пошуку выводзяцца суадносна са спецыяльнай тэхналогіяй «PageRank», якая з’яўляецца камерцыйнай тайнай. Акрамя гэтага, завалоданне інфармацыяй пра алгарытм працы PageRank можа сапсаваць вынікі ў выгаду спамераў. Вынікі пошуку можна ўдакладніць мноствам шляхаў, напрыклад, выдаліць вынікі, у якіх сустракаецца «слова»: запыт -слова.
Пошукавая сістэма
PageRank
Падчас адлюстравання рэзультатаў выкарыстоўваецца спецыяльны запатэнтаваны алгарытм PageRank. PageRank вылічвае рэкурсіўны «кошт» старонак, зыходзячы з сумы ўжо вылічаных «коштаў» старонак, якія спасылаюцца на дадзеную. Мяркуюць, што PageRank лічыцца з гэтак званымі крытэрыямі значнасці для чалавека. Мноства пошукавых сістэм да Google выводзіла вынікі запыту паводле колькасці напатканых ключавых слоў у пэўным выніку, ці паводле рэлевантнасці. Акрамя PageRank, Google мае яшчэ ~200 крытэрыяў, якія ўдасканальваюць спісы з вынікамі[5].
Пошукавыя вынікі
Мэтай Google з’яўляецца не толькі праіндэксаваць і закэшаваць старонкі, але і зрабіць «здымкі» іншых тыпаў файлаў: Portable Document Format, дакументаў Word, табліц Excel, Flash SWF, простых тэкстаў і гэтак далей[6]. Акрамя тэкставых файлаў і SWF-кліпаў, закэшаваныя дакументы канвертуюцца ў (X)HTML, каб усе гэтыя дакументы кожны мог пабачыць без адмысловых прылад.
Страты энергіі
Google завярае, што адзін пошукавы запыт дае страту прыкладна 1 кДж што эквівалентна 0,0003 кВт·г[7].
Google і Беларусь
З 2008 года пошукавая сістэма мае беларускі інтэрфейс.
11 лютага 2010 года на пошукавым сэрвісе было змешчаны лога з малюнка Напалеона Орды «Палац Чацвярцінскіх у Горадні»[8].
Зноскі
- ↑ http://reports.internic.net/cgi/whois?whois_nic=google.com&type=domain
- ↑ Пошукавы рэйтынг па дадзеных Alexa Архівавана 5 сакавіка 2016. па стане на 20.12.2009 (англ.)
- ↑ WHOIS: google.com (англ.)
- ↑ Corporate Information: Technology Overview Google (англ.)
- ↑ Google Frequently Asked Questions — File Types Архівавана 13 лютага 2008. Google (англ.)
- ↑ Powering a Google search // Official Google Blog (англ.)
- ↑ "«Google» павіншаваў беларусаў з угодкамі Напалеона Орды". Еўрапейскае радыё для Беларусі. 11 лютага 2010. Праверана 2 верасьня 2015.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
(даведка); Шаблон цытавання мае пустыя невядомыя параметры:|trans_title=
,|separator=
,|month=
, і|coauthors=
(даведка)(недаступная спасылка)