Gods Tower | |
---|---|
Жанры |
1989—1992: дэз-метал трэш-метал з элементамі готык-метала і дум-метала 1992—дагэтуль: паган-метал фолк-метал дум-метал |
Гады |
1989—2002 2010—дагэтуль |
Краіны |
Беларуская ССР Беларусь |
Адкуль | Гомель |
Іншая назва | «Chemical Warfare» (1989—1992) |
Мова песень | англійская |
Лэйблы |
«Final Holocaust Records» «MetalAgen Records» «Sturmesflugel» |
Склад | Уладзіслаў Наважылаў, Віталь Абрамовіч, Юрый Сіўцоў, Дзмітрый Аўчыннікаў, Уладзіслаў Сальцэвіч |
Былыя ўдзельнікі |
Дзмітрый Лазарэнка, Аляксандр Уракаў †, Аляксандр Эрыстаў †, Валерый Навасельцаў, Сяргей Сяргейчыкаў, Ірына Лазоўская |
Іншыя праекты |
«Rasta» |
godstower.com |
«Gods Tower» — беларускі англамоўны метал-гурт з Гомеля, заснаваны ў 1989 годзе.
Гісторыя
Пачатак творчасці
Гурт быў заснаваны ў 1989 годзе гітарыстам Аляксандрам Уракавым і вакалістам Леслі Найфам (Уладзіслаў Наважылаў). Да 1992 года гурт працаваў над сваім стылем і часта мяняў удзельнікаў і назву. Летам 1992 года канчаткова зацвердзіўся склад гурту: Аляксандр Уракаў (гітара), Леслі Найф (спеў), Юрый Сіўцоў (бас-гітара), Уладзіслаў Сальцэвіч (бубны). Гурт насіў назву «Chemical Warfare» і граў у стылі дэз/трэш-метал. У жніўні быў запісаны дэбютны дэма-альбом «Demolition Tape».
Gods Tower
У канцы 1992 года гурт змяніў назву на «Gods Tower» і стыль творчасці на пэган готык дум метал. Летам 1993 года гурт выдае другі дэма-альбом «The Eerie». Дзякуючы гэтаму альбому, гурт падпісвае кантракт з маскоўскім выдавецтвам «Final Holocaust Records» на запіс двух альбомаў і самотніка. У верасні на студыі «TEF studio» гурт запісвае дзве песні для самотніка «Beyond Praying», але з-за краху студыі ён так і не з’явіўся.
У 1994 годзе ў гурце з’явіўся другі гітарыст — Аляксандр Эрыстаў. Летам гурт запісвае кліп на песню «Beyond Praying», а ўвосень выдае дэма «Canticles». Пасля гэтага гурт упершыню выступае за мяжой. Gods Tower выступае ў Чэхіі разам з гуртамі «Purgatory», «Desultory», «Samael» і «Cannibal Corpse».
У маі 1995 года ў гурце з’явіўся клавішнік Дзмітрый Аўчыннікаў, а летам з гурту быў звольнены Аляксандр Эрыстаў. У верасні была зроблена прома-касета «The Turns». Пазней, Gods Tower падпісвае кантракт з фірмай "MetalAgen Records на запіс трох альбомаў. Летам 1996 года гурт удзельнічае ў фестывалі ля Нямецкага горада Хайдэнбург разам з такімі гуртамі, як «In Flames», «Primordial», «Behemoth», «Crystal Age» і інш.
У 1995 годзе гурт запісаў альбом «The Turns». У маі-чэрвені 1996 года Gods Tower перазапісвае гэты альбом на маскоўскай студыі «Aria», а праз год перазапісвае там жа і альбом «The Eerie».
У канцы 1997 года Gods Tower выдаў відэа-касету «Twilight Lives 94-97», на якую ўвайшлі аматарскія запісы з канцэртаў, запісы беларускага тэлебачання, а таксама кліп «Beyond Praying».
У пачатку 1998 на студыі «MetalAgen» былі выдадзены кампакт-дыскі і касеты з альбомамі «The Turns» і «The Eerie». Таксама, былі запісаны кліпы на песні «The Eerie» і «An Eye For An Eye». Пазней, на працягу двух гадоў гурт выступаў з канцэртамі па ўсёй тэрыторыі СНД разам з такімі гуртамі, як «Paradise Lost», «Forgive-Me-Not», «Vicious Crusade», «N.R.M.», «Evthanazia» і інш. Паводле апытання чытачоў часопіса «Легіён», Gods Tower быў прызнаны лепшым беларускім метал-гуртам. У канцы 1999 года на нямецкай студыі «Sturmesflugel» была выдадзены зборнік лепшых песень Gods Tower. У жніўні 2000 года гурт удзельнічаў у вялікім еўрапейскім фестывалі «Pepsi Sziget» у Будапешце.
Распад гурту
Пасля вяртання з Венгрыі, па асабістых прычынах гурт пакідаюць Дзмітрый Аўчыннікаў і Юрый Сівец. Замест іх у гурт прыходзяць Валерый Навасельцаў і Сяргей Сяргейчыкаў. Гурт прымае ўдзел у канцэртах у Рызе і Вільнюсе, а пасля выступае з канцэртамі па СНД. У гэты час гурт запісвае некалькі новых песень, якія ўваходзяць на міні-альбом «Abandon All Hope».
16 ліпеня 2002 года Gods Tower распадаецца з-за алкагалізму Аляксандра Уракава, гітарыста і кампазітара гурту[1]. 14 снежня 2003 Аляксандр Уракаў памёр[2].
Экс-Gods Tower
Пасля распаду гурту, некаторыя яго ўдзельнікі заснавалі свае праекты, ці перайшлі ў іншыя гурты.
Дзмітрый Аўчыннікаў (з 2003) і Юрый Сіўцоў (з 2001) іграюць у гурце «Rasta».
Лэслі Найф заснаваў праект «The Regent», якім быў выдадзены толькі адзін дэма-альбом «This». Пазней Наважылаў выступаў вакалістам у гуртах «Dragonflame», «Stormhold» і «Chemical Warfare».
Уладзіслаў Сальцэвіч перайшоў у гурт «Misanthrope Count Mercyful».
Аднаўленне
У маі 2010 года гурт абвясціў пра сваё аднаўленне ў «залатым складзе»[3]. Новым удзельнікам стаў Зміцер Лазарэнка[4]. Пасля пачатку рэпетыцый гурт запісаў відэазварот да прыхільнікаў[5] і запланаваў першы канцэрт у адноўленым складзе на 1 ліпеня 2010 года ў Гомелі.
Удзельнікі
- Лэслі Найф (Уладзіслаў Наважылаў) — спеў (1989—2002, 2010 — cённяшні дзень)
- Віталь Абрамовіч — гітара (2012-cённяшні дзень)
- Юрый Сіўцоў — бас-гітара, бэк-вакал (1989—2000, 2010 — cённяшні дзень)
- Дзмітрый Аўчыннікаў — клавішныя (1995—2000, 2010 — cённяшні дзень)
- Уладзіслаў Сальцэвіч — бубны (1989—2002, 2010 — cённяшні дзень)
Былыя ўдзельнікі
- Дзмітрый Лазарэнка — гітара (2010—2012)
- Аляксандр Уракаў — гітара (1989—2003) †
- Аляксандр Эрыстаў — гітара (1994—1995) †
- Валерый Навасельцаў — бас-гітара (2000—2002)
- Сяргей Сяргейчыкаў — клавішныя (2000—2002)
- Ірына Лазоўская — клавішныя (1993)
Дыскаграфія
Альбомы
- «Demolition Tape», дэма (1992)
- «The Eerie». Песні да альбома запісаныя ў 1992 і 1993 гадах. У маі — чэрвені 1997 года альбом быў перазапісаны і змікшаваны на «Aria Records» і выдадзены «MetalAgen Records». У 2001 годзе альбом быў перавыдадзены кампаніяй «Eternal Art» (EA-07-01) па ліцэнзіі «MetalAgen Records», а ў 2007 годзе — кампаніяй «Soyuz Music».
- «Canticles», дэма (1994)
- «The Turns». Першапачаткова альбом быў запісаны ў 1995 годзе. У маі-чэрвені 1996 года альбом быў перазапісаны і змікшаваны на «Aria Records» і выдадзены «MetalAgen Records». У 2001 годзе альбом быў перавыдадзены кампаніяй «Eternal Art» (EA-08-01) па ліцэнзіі «MetalAgen Records», а ў 2007 годзе — кампаніяй «Soyuz Music».
- «Abandon All Hope», EP (2001)
- «Steel Says Last» (2011)
- «Heroes Die Young», EP (2013)
- «Raven Tales», LP (2013)
- «Roll Out», EP (2013). Гэты EP прысвечаны камп’ютарнай гульні «World of Tanks».
Зборнікі
- «Immortal Dancing Hits - Golden Ballads vol.1» (1996) — «Misterious»
- «Music Pause - Golden Ballads vol.2» (1997) — «Twilight Sun»
- «Tops Of The Devil - Golden Ballads vol.3» (1997) — «The Eerie»
- «Ebony Birds» (1999)
- «A Tribute to Ария» (2001) — «Power And Reason»
- «Hard Life Heavy Music» (2001) — «Ухвала сонца» («Praise Of Sun»)
- «The Anthology» (2004)
- «The Greatest Arrows» (2005)
Кліпы
- «When Life Ends» (1994)
- «Beyond Praying» (1994)
- «The Eerie» (1998)
- «An Eye For An Eye» (1998)
- «Civilization» (2001)
- «Rising Arrows» (2011)
- «Yesterday’s Rivers» (2012)
- «Poisonodog» (2014)
Іншае
- «Demolition Tape» (дэма) (1992)
- «The Eerie» (дэма) (1993)
- «Canticles» (дэма) (1994)
- «The Turns» (прома) (1995)
- «Twilight Lives 94-97» (відэа) (1997)
- «Варта Вежы Багоў» (трыб’ют) (2005)
Літаратура
- Д.П. «GODS TOWER» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 82–83. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Зноскі
- ↑ Заява аб распадзе гурту Архівавана 16 студзеня 2008. (руск.)
- ↑ Климов, Олег; Шаруба, Сергей (2004). "Убить N.R.M., или К неутешительным итогам музыкального года". Музыкальная газета [руская] (4). Архівавана з арыгінала 11 верасня 2020. Праверана 2020-09-11.
{{cite journal}}
: Невядомы параметр|dead-url=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка); Невядомы параметр|deadurl=
ігнараваны (прапануецца|url-status=
) (даведка) - ↑ Легендарныя Gods Tower вяртаюцца на сцэну: «Выступім ужо гэтым летам!» // Generation.by, 14 мая 2010 г.
- ↑ Gods Tower у «Залы славы беларускага года» Архівавана 28 жніўня 2011. // «Тузін Гітоў», 03 чэрвеня 2010 г.
- ↑ Адноўлены Gods Tower запісаў відэа-зварот да прыхільнікаў // Generation.by, 22 мая 2010 г.
Спасылкі
- Афіцыйная старонка гурту
- Музыкі трыб’юту «Варта Вежы Багоў» пра Gods Tower Архівавана 7 лютага 2007. (руск.)