Glires | |||||||||||||||||||||||||||||
Амерыканская пішчуха (Ochotona princeps) | |||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||
Glires | |||||||||||||||||||||||||||||
Атрады | |||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||
|
Glires — таксон (grandorder), у які аб’ядноўваюць атрады грызуноў (Rodentia) і зайцападобных (Lagomorpha). Першапачаткова Glires быў атрадам, да якога адносілі абедзве групы. З часам, гэта канцэпцыя была цалкам адпрэчана, хоць блізкае сваяцтва паміж грызунамі і зайцападобнымі не аспрэчваецца. Па прыкметах, якія маюцца толькі ў зайцападобных, іх манафілія лічыцца добра даказанай, а незалежная на працягу больш за 70 мільёнаў гадоў эвалюцыйная гісторыя апраўдвае іх класіфікацыю як асобны атрад. Іншыя ж прыкметы, такія як разцы, з’яўляюцца следствам наяўнасці агульных продкаў з грызунамі, з-за чаго таксон Glires быў захаваны.
Glires утвараюць разам з групай Euarchonta, да якой адносяцца Scandentia, прыматы (Primates) і Dermoptera, надатрад Euarchontoglires. Эвалюцыйна-генетычныя адносіны ўнутры апошніх выглядаюць наступным чынам:
──Euarchontoglires ├──Euarchonta │ ├──Scandentia │ └──Прыматаморфы (Primatomorpha) │ ├──Dermoptera │ └──Прыматы (Primates) │ └──Glires ├──Зайцападобныя (Lagomorpha) └──Грызуны (Rodentia)
Літаратура
- W. Westheide und R. Rieger: Spezielle Zoologie. Teil 2: Wirbel- oder Schädeltiere. Spektrum Akademischer Verlag, München 2004. ISBN 3-8274-0307-3