Genex
Дата заснавання 1997
Памер флота 3
Штаб-кватэра Мінск, Беларусь
Сайт: http://www.genex.by/
Ан-26Б авіякампаніі Genex

Genex — прыватная беларуская грузавая авіякампанія, якая базуецца ў Мінску.

Гісторыя

Кампанія ТАА Генекс была зарэгістраваная ў 1997 годзе на тэрыторыі аэрапорта Мінск як мытнае агенцтва і транспартна-экспедыцыйнае прадпрыемства па ажыццяўленні міжнародных перавозак грузаў авіяцыйным і аўтамабільным транспартам.

У ліпені 2003 года было прынята рашэнне аб далейшым развіцці фірмы як авіякампаніі. Быў набыты першы самалёт Ан-2, які выконваў палёты на геамагнітную здымку, дэсантаванне парашутыстаў, авіяхімпрацы. У 2006 годзе кампанія пачала выконваць грузавыя авіяперавозкі самалётамі Ан-26Б па міжнародных паветраных лініях[1].

Флот

Флот складаецца з трох самалётаў Ан-26Б з бортавымі нумарамі EW-259TG, EW-328TG і EW-557TG.

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.