Generation «П»
Выданне
Жанр неарамантызм, постмадэрнізм, сацыяльная фантастыка[d] і сатыра
Аўтар Віктар Алегавіч Пялевін
Мова арыгінала руская
Дата першай публікацыі 1999, 1999 і 2001
Выдавецтва Вагриус[d]

«Generation „П“» («Пакаленне „П“») — чацвёрты раман рускага пісьменніка Віктара Пялевіна, напісаны ў 1999 годзе.

Назва рамана

На думку крытыкаў, назва рамана была разлічана на пэўную мэтавую групу і дазваляе чытачу прыдумаць значэнне літары «П» самастойна[1]. Рэцэнзенты пад знакам «П» разумелі ўсё, што заўгодна, па ўсім тэксце рамана рассыпаны розныя намёкі на розныя значэнні гэтай літары[2]. Розныя крытыкі і чытачы прыдумлялі свае трактаванні значэння назвы, сам Пялевін кажа пра тое, што ў мове «ідзе перапрызначэнне паняццяў з мэтай надаць ім іншы псіхалагічны і сацыяльны статус»[3].

На першай старонцы рамана паказана, што літара «П» азначае Пепсі[4]. Значэнне літары «П» у назве рамана можна трактаваць таксама як «Піздзец». У кантэксце трактавання назвы рамана як «Пакаленне Піздзец» аўтар апісвае жыццё «зніклага пакалення», якое «…усміхнулася лету, мору і сонцу — і выбрала „Пепсі“»[5]. Літаратурны крытык і публіцыст Генадзь Мурыкаў заўважыў, што слова «пакаленне» — «generation» — напісана лацінскім шрыфтам, а «П» — рускай літарай, а не лацінскай «P». На яго думку, гэта было зроблена спецыяльна для таго, каб падкрэсліць, што гэта менавіта расійскі Піздзец[2]. Прыдуманая Пялевіным назва пакалення, на думку Дзмітрыя Галынко-Вольфсанм, з’яўляецца перыфразай назваў рамана Дугласа Коўпленда «Generation „X“» і фільма Грэга Аракі «Пакаленне DOOM»[6]. Таксама некаторыя крытыкі трактуюць назву рамана як «пакаленне Пялевіна»[7].

Структура

Кніга падзелена на 16 частак:

  1. Пакаленне «П»
  2. Драфт Подыум
  3. Ціхамат-2
  4. Тры загадкі Іштар
  5. Бедныя людзі
  6. Шлях да сябе
  7. Homo Zapiens
  8. Ціхая Гавань
  9. Вавілонская марка
  10. Воўчык Малы
  11. Інстытут пчалярства
  12. Воблака ў штанах
  13. Ісламскі фактар
  14. Крытычныя дні
  15. Залаты пакой
  16. Тубарг Мэн

Дыскурс

У тэксце «Generation „П“» змешваюцца не толькі розныя стылі, але і розныя дыскурсы, неад’емнымі складнікамі якіх з’яўляюцца стылі. Карціна ўзаемадзеяння розных дыскурсаў у тэксце выклікана немастацкімі дыскурсамі, якія выступаюць аб’ектам і сродкам аўтарскай гульні. Тэкст рамана адкрыты для нелітаратурных дыскурсаў, ён імкнецца да аб’яднання з камунікатыўнай прасторай сучаснага расійскага грамадства. У рамане прысутнічаюць наступныя дыскурсы: рэкламны, таварны, дыскурс адкрыцця, навуковы, міфалагічны, эсхаталагічным, філасофска-культуралагічны (ствараецца шляхам выкарыстання вытворных ад іншамоўных лексічных аказіяналізмаў, такіз як трансформа «wow»).

Выданні

Раман быў упершыню апублікаваны ў 1999 годзе. Яшчэ да публікацыі ўрыўкі кнігі былі выкладзены ў Інтэрнэце, што дазволіла крытыкам зрабіць першыя высновы пра раман, а чытачам зацікавіцца дадзенай кнігай. Агульны наклад кнігі склаў за 360 тысяч асобнікаў. Толькі за два месяцы пасля публікацыі кнігі было прададзена каля 70 тысяч асобнікаў, у да канца 1999 года ўжо было прададзена больш за 200 тысяч асобнікаў.

На рускай мове
  • Пелевин, В. О. Generation «П». — 1-е издание. — М.: Вагриус, 1999. — 336 с. — 35 000 экз. — ISBN 5-7027-0949-7.
  • Пелевин, В. О. Generation «П». — 2-е издание. — М.: Вагриус, 2000. — 336 с. — 25 000, 15 000 — доп. тираж 2001 год, 10 000 — доп. тираж 2002 год. экз. — ISBN 5-264-00371-8.
  • Пелевин, В. О. Generation «П». — 3-е издание. — М.: Вагриус, 2001. — 336 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-264-00678-4.
  • Пелевин, В. О. Generation «П». — 4-е издание. — М.: Вагриус, 2003. — 336 с. — 5000 экз. — ISBN 5-9560-0076-7.
  • Пелевин, В. О. Generation «П». — 1-е издание. — М.: Эксмо, 2004. — 352 с. — 10 100 экз. — ISBN 5-699-07471-6.
  • Пелевин, В. О. Generation «П». — М.: АСТ, 2004. — 336 с. — 15 000 экз. — ISBN 5-9560-0195-X.
  • Пелевин, В. О. Generation «П». — 2-е издание. — М.: Эксмо, 2007. — 352 с. — 8000 экз. — ISBN 978-5-699-21361-0.
  • Пелевин, В. О. Generation «П». — 3-е издание. — М.: Эксмо, 2009. — 384 с. — 8000 экз. — ISBN 978-5-699-37905-7.
  • Пелевин, В. О. Generation «П». — М.: Эксмо, 2009. — 352 с. — 20 100 экз. — ISBN 978-5-699-28918-9.
  • Пелевин, В. О. Generation «П». — М.: Эксмо, 2011. — 320 с. — 20 100 экз. — ISBN 978-5-699-33038-6.
  • Пелевин, В. О. Generation «П». — М.: Эксмо, 2012. — 384 с. — 8000 экз. — ISBN 978-5-699-54414-1.
  • Пелевин, В. О. Generation «П»: повести, рассказы. — М.: Эксмо, 2012. — 606 с. — 3000 экз. — ISBN 978-5-699-45094-7.

У 2003 годзе была выпушчаная аўдыёкніга, тэкст якой чытаў Улад Коп, і ў 2006 годзе выдавецтва «МедиаКнига» ізноў выпусціла аўдыёкнігу, але ў агучцы Андрэя Курылава.

На іншых мовах

Кніга шматкроць выдавалася вялікімі накладамі ў ЗША, Вялікабрытаніі, Францыі, Іспаніі і Германіі. Раман у англійскім варыянце апынуўся трохі зрэзаным. Перакладам «Generation „П“» на англійскую мову займаўся перакладчык Эндру Бромфілд. Але самому Пялевіну прыйшлося зноўку прыдумаць амаль усе слоганы, бо рускія было цяжка перавесці на англійскую[8]. Пры перакладзе некаторыя фразы былі ўпушчаныя. Напрыклад, слоган «Самавіты Гасподзь для самавітых спадароў» перакладчык прапанаваў ператварыць у «The Sound Savior for the Sound Savers», што не спадабалася Пялевіну[8]. Некаторыя крытыкі лічаць, што Эндру Бромфілду не ўдалося ажыццявіць адэкватны пераклад рамана на англійскую, бо сам тэкст пабудаваны адначасова на двух моўна-культурных сістэмах[4]

  • На англійскай: Victor Pelevin. Homo Zapiens = Generation «П». — США: Penguin Books, 2003. — 324 с. — ISBN 978-0142001813.
  • На англійскай: Victor Pelevin. Babylon = Generation «П». — London : Faber and Faber, 2003. — 324 с. — ISBN 978-0142001813.
  • На іспанскай: Víktor Pelevin. Homo Zapiens = Generation «П». — Испания, 2003. — 284 с. — ISBN 978-8439709688.
  • На французскай: Pelevine, V. Homo Zapiens = Generation «П» / Viktor Pelevine. — P. : Seuil Fiction, 2001. — 410 p. — ISBN 978-2020327367.
  • На китайскай: 维·佩列文. «百事»一代 = Generation «П» / 维·佩列文. — 北京 : 人民文学出版社, 2001. — 301页. — 10 000样. — ISBN 978-7020033621.
  • На няцецкай: Pelewin V. Generation P. — Berlin : Verlag Volk & Welt, 2000[9].

Зноскі

Літаратура

  • Ольга Богданова, Сергей Кибальник, Людмила Сафронова. «Мифодизайн рекламы» в «Generation „П“» / С. А. Кибальник. — СПб.: ИД «Петрополис», 2008. — 184 с. — 1000 экз. — ISBN 978-5-9676-0130-9.
  • Лейдерман Н. Л., Липовецкий М. Н. Современная русская литература. 1950-1990-е годы. — СПб.: Академия, 2003. — Т. 2. — 689 с. — ISBN 5-7695-1454-X.
  • Сергей Полотовский, Роман Козак. Пелевин и поколение пустоты. — М.: Манн, Иванов и Фербер, 2012. — 232 с. — ISBN 978-5-91657-304-6.
  • Николай Скатов. Русская литература XX века. — ОЛМА Медиа Групп, 2005, 2005. — Т. 3. — 829 с. — 5000 экз. — ISBN 5-94848-211-1, 5-94848-245-6, 5-94848-262-6, 5-94848-307-X.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.