Gecko
Тып Рухавік браўзера
Аўтар Netscape[d]
Распрацоўшчык Mozilla Foundation / Mozilla Corporation
Напісана на C++
Аперацыйная сістэма Кросплатформавае ПЗ
Першы выпуск 1998
Апошняя версія 106.0.5 (4 лістапада 2022)
Ліцэнзія MPL / GPL / LGPL
Сайт wiki.mozilla.org/Gecko:H…

Gecko ([ˈgɛkəʊ]) — гэта свабодны рухавік вываду вэб-старонак (англ.: layout engine) браўзераў Mozilla Firefox, Netscape і іншых. Старыя назвы — «Raptor» і «NGLayout». Галоўная канцэпцыя Gecko складаецца ў падтрымцы адкрытых стандартаў Інтэрнэту, такіх як HTML, CSS, W3C DOM, XML 1.0 і JavaScript. Іншая канцэпцыя кросплатформавасць. На сённяшні дзень Gecko працуе на аперацыйных сістэмах Linux, Mac OS X, FreeBSD і Microsoft Windows, а таксама на Solaris, HP-UX, AIX, Irix, OS/2, OpenVMS, BeOS, Amiga і іншых.[1]

Gecko мае падтрымку XUL (XML User Interface Language), створанага спецыяльна для яго XML-мовы апісання карыстальніцкага інтэрфейсу. На XUL напісаны ўсе асноўныя прадукты сямейства Mozilla.

Падтрымка стандартаў

Кампаненты рухавіка

  • Сінтаксічны аналізатар (parser) для HTML і XML
  • Рухавік для вёрсткі (layout engine) з мадэллю кантэнту (content model)
  • Стылявая сістэма (апрацоўвае CSS)
  • Інтэрпрэтатар JavaScript (SpiderMonkey)
  • Графічная бібліятэка (image library)
  • Сеткавая бібліятэка (Necko)
  • Набор віджэтаў і бібліятэк для візуалізацыі графікі, спецыфічных для платформы (Win32, X, і Mac)
  • Бібліятэка для кіравання перавагамі карыстальнікаў
  • Mozilla Plug-in API (NPAPI), выкарыстоўваны для падтрымкі інтэрфейсу ўбудоў для браўзера Navigator
  • Open Java Interface (OJI), з падтрымкай віртуальнай машыны Java (JVM) кампаніі Sun
  • Унутраны інтэрфейс інфраструктуры апісання рэсурсаў (RDF)
  • Бібліятэка для адлюстравання шрыфтоў
  • Бібліятэка сродкаў абароны (NSS)

Крытыка

  • Gecko рэдка выкарыстоўваецца на мабільных прыладах, саступаючы іншаму свабоднаму рухавіку — WebKit.

Гл. таксама

  • Firefox — вэб-браўзер, які распрацоўваецца Mozilla Foundation
  • Thunderbird — паштовы кліент Mozilla
  • Sunbird — аўтаномны каляндар і планіроўшчык Mozilla
  • SeaMonkey — набор праграм для працы ў Інтэрнэце — вэб-браўзер, паштовы кліент (блізкі да Thunderbird), IRC-кліент ChatZilla, рэдактар HTML SeaMonkey Composer
  • Minimo — браўзер, адаптаваны пад пераносныя прылады
  • Konqueror — свабодны вэб-браўзер і файлавы менеджар
  • Salamander
  • K-Meleon — вэб-браўзер
  • InstantBird — праграма для імгненнага абмену тэкставымі паведамленнямі праз мноства вядомых пратаколаў і службаў.

Зноскі

  1. General questions (англ.)(недаступная спасылка). Mozilla Build FAQ. Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2011. Праверана 21 верасня 2012.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.