Лагатып Game Boy
Распрацоўшчык Nintendo Research & Development 1[d]
Вытворца Nintendo
Тып Партатыўная гульнявая сістэма
Пакаленне Чацвёртае
Дата выхаду Японія 21 красавіка 1989
Злучаныя Штаты Амерыкі жнівень 1989
Еўропа 1990
Прададзена штук 118 690 000[1]
Носьбіт картрыджы Game Boy
ЦП Sharp SM83[d][2][3][…]
Бэстсэлер Pokémon Red / Green / Blue Version[4]
Папярэднік Game & Watch
Паслядоўнік Game Boy Color
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Game Boy (яп.: ゲームボーイ Гэ:му Бо:й) — шэраг партатыўных гульнявых прылад, распрацаваных і вырабленых Nintendo.

Агляд

Першы Game Boy быў выпушчаны яшчэ ў 1989 годзе, як дадатак да серыі вядомых кішэнных гульняў Nintendo Game & Watch (вядомыя ў СССР клонамі пад назвамі «Ну, пачакай!», «Тайны акіяану» і інш.) Гэта была першая папулярная партатыўная гульнявая сістэма, і многія кампаніі спрабавалі паўтарыць поспех Game Boy, але нікому не ўдалося зрабіць гэтага.

Сакрэт поспеху быў просты толькі з аднаго боку: чорна-белы мініятурны экран 160×144 пікселяў, стэрэагук на чатыры каналы і функцыя GameLink. А з другога — моцная піяр-кампанія і прадуманая коштавая палітыка.

Усякі раз, калі з нейкіх прычын подажы Game Boy змяньшаліся, Nintendo выпускала новыя разнавіднасці Game Boy, каб зноў павялічыць продажы. Такім чынам, у лістападзе 1996 года з’явіўся Game Boy Pocket, які быў меншы памерамі на 30 %, чым папярэднік, але з экранам большага памеру і толькі дзвюма батарэйкамі AAA. Пазней быў выпушчаны Game Boy Color з каляровым экранам, потым Game Boy Advance.

Мадэлі шэрагу

  • Game Boy (1989)
    • Game Boy Pocket (1996)
    • Game Boy Light (Красавік 1998)
  • Game Boy Color (Кастрычнік 1998)
  • Game Boy Advance (2001)
    • Game Boy Advance SP (2003)
    • Game Boy Micro (2005)

Тэхнічныя характарыстыкі

  • Працэсар: Sharp LR35902 DMC-CPU[5], 8-разрадны (моцна спрошчаны варыянт Zilog Z80[6] вытворчасци Sharp), на тактавай частаце 4,194304 МГц
  • Памяць:
    • Асноўная памяць: 64 кбіт (8 Кб)
    • Відэапамяць: 64 кбіт (8 Кб)
  • Памер экрану: 2,6" (66 мм)
  • Разрозненне: 160×144 пікселяў
  • Максімальная колькасць спрайтаў: 40, але не больш за 10 у адным радку
  • Памеры спрайтаў: 8×16 альбо 8×8 пікселяў
  • Гарызантальная разгортка: 9198 кГц
  • Вертыкальная разгортка, 59,73 Гц
  • Гук: 4-канальны, стэрэа
  • Сілкаванне: DC3V 0,7 Вт — 4 элементы тыпу AA
  • Памеры: 124×76×23 мм
  • Вага (з элементамі сілкавання): 394 г
  • Мін/макс ёмкасць картрыджу: 256 кбіт — 4 Мбіт (32-500 Кб)

Аксэсуары

  • Game Boy Pocket Sonar — прыбор для пошуку рыбы пад вадой. Уключаў у сябе міні-гульню пра лоўлю рыбы.
  • Game Boy Camera і Game Boy Printer — прынтар для другу скрыншотаў, камера для чорна-белых здымкаў. У камплект уваходзілі некаторыя гульні.
  • Super Game Boy — плагін-картрыдж для SNES, які дазваляе гуляць у гульні для Game Boy на тэлевізары праз SNES.
  • Transfer Pak — прылада для абмену даными паміж гульнямі для Game Boy Color і Nintendo 64.
  • Game Link Cable — дазваляе аб’яднаць дзве прыстаўки, каб гуляць у шматкарыстальніцкім рэжыме.
  • Game Boy Four Player Adapter — дазваляе аб’яднаць да чатырох прыставак для шматкарыстальніцкіх гульняў.
  • Game Boy Battery Pack — дадатковая батарэя для 4-5 гадзин гульні.

Гульні

Дваццаць найбольш прадаваных гульняў для GameBoy:[4]

  • Pokémon Red / Green / Blue Version
  • Tetris
  • Pokémon Gold / Silver Version
  • Super Mario Land
  • Pokémon Yellow: Special Pikachu Edition
  • Super Mario Land 2: 6 Golden Coins
  • Pokémon Crystal Version
  • Dr. Mario
  • Pokémon Pinball
  • Super Mario Land 3: Wario Land
  • Kirby's Dream Land
  • Super Mario Bros.
  • Donkey Kong Land
  • The Legend of Zelda: Link's Awakening
  • Pokémon Trading Card Game
  • F-1 Race
  • Donkey Kong
  • Kirby's Dream Land 2
  • Donkey Kong Land 2
  • Dragon Quest Monsters

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.