Ford Motor Company | |
---|---|
англ.: Ford Motor Company | |
Тып | дэлаверская карпарацыя[d] |
Лістынг на біржы | Нью-Ёркская фондавая біржа |
Заснаванне | 16 чэрвеня 1903 |
Заснавальнікі | Генры Форд |
Размяшчэнне | |
Ключавыя постаці |
Вільям Форд мал. (старшыня савета дырэктараў) Алан Малалі (прэзідэнт) |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | грузавы аўтамабіль і легкавы аўтамабіль |
Уласны капітал |
|
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Feel the difference. |
Даччыныя кампаніі | Ford Air Transport Service[d], Ford Global Technologies[d], Ford Argentina[d], Ford of Europe[d], Ford Motor Company Philippines[d], Ford do Brasil[d], Ford Motor Ibérica[d] і Ford Motor Company of Japan[d] |
Сайт |
ford.com (англ.) ford.com |
Ford Motor Company (бел.: Форд Мотар Компані) — амерыканская аўтамабілебудаўнічая кампанія, вытворца аўтамабіляў маркі «Форд». Займае 7 месца ў спісе найбуйнейшых публічных амерыканскіх кампаній Fortune 1000 2007 года і 12 месца ў спісе найбуйнейшых сусветных карпарацый Fortune Global 500 2007 года (спісы складаліся ад памеру выручкі 2006 года). Штаб-кватэра — у горадзе Дырбарн (прыгарад Дэтройт, штат Мічыган).
Гісторыя
Генры Форд заснаваў Ford Motor Company у 1903 годзе. Новая кампанія Ford была заснавана дзякуючы інвестыцыям дванаццаці бізнесменаў, у тым ліку братоў Додж, якія ў 1914 годзе заснавалі ўласную марку[3].
Першая мадэль, якую кампанія Ford пачала вырабляць серыйна — Ford Model A. Аўтамабіль вырабляўся на невялікім заводзе Ford Mack Avenue. У канцы 1904 года кампанія пераехала на большы завод Ford Piquette Avenue[4].
У пачатку 1914 года на фоне высокага ўзроўню беспрацоўя і ўзмацнення працоўных хваляванняў Форд абвясціў, што будзе плаціць працаўнікам-мужчынам мінімальны заробак ў памеры $5 за васьмігадзінны дзень, павялічыўшы ад папярэдняй стаўкі 2,34 долара за дзевяць гадзін. У 1916 годзе гэтая палітыка была прынята і для жанчын[5].
1 мая 1926 года кампанія стала адной з першых у ЗША, што ўвяла пяцідзённы 40-гадзінны тыдзень для рабочых на сваіх аўтамабільных заводах. У жніўні палітыка распаўсюджана таксама на офісных супрацоўнікаў Ford[5].
16 сакавіка 1958 года быў выраблены 50-мільённы аўтамабіль маркі. Юбілейны Ford Thunderbird сышоў з канвеера завода ў Дырбарне[6].
Вытворчасць Ford у Беларусі
З 1997 па 2000 г. на заводзе «Форд Юніён» у вёсцы Абчак пад Мінскам збіраліся камерцыйныя аўтамабілі Ford Transit і легкавыя Ford Escort. Магутнасці заводу дазвалялі збіраць да 6000 машын штогод. 12 мая вытворчасць аўтамабіляў была спыненая ў сувязі з нізкім попытам на прадукцыю. Агулам за амаль тры гады на беларускім заводзе былі сабраныя 3660 машын Ford.
Мадэльны шэраг
- C-MAX
- Capri
- Cougar
- Crown Victoria
- Edge
- Escape
- Escort
- Escort Cabrio
- Excursion
- Expedition
- Explorer
- Ford Explorer I (1991—1994)
- Ford Explorer II (з 2003)
- Ford Explorer (U) (з 2002)
- Ford Explorer (U2) (1993—2003)
- F150
- Fiesta
- Five Hundred
- Flex
- Focus
- Freestar
- Freestyle
- Fusion
- Galaxy
- Granada
- GT
- Ka
- Kuga
- Maverick
- Mondeo
- Mustang
- Orion
- Probe
- Puma
- S-MAX
- Ranger
- Scorpio
- Sierra
- street ka
- Superduty
- Taunus
- Taurus
- Thunderbird
- Ford Torino
- Ford Grand Torino
Канцэпт-кары
- Ford Shelby Cobra Concept
Аўтобусы
Школьныя аўтобусы:
- Ford 3800 school bus
- Ford Transit bus van
- Ford Minibus на шасі F450
- Ford Minibus на базе E350
- Ford E350 Super Duty minibus
- Ford Class C School Bus на шасі B700
Камерцыйныя аўтобусы
- Ford Specialty Trolley
- Transit/Suburban Bus
а таксама:
- Ford G997
- Ford R1014
- Ford Trader
- Ford Hawke
- Ford ET7
- Ford 19B, 29B
- Ford Collins School bus
- Ford ET7 Aqualina
Зноскі
- 1 2 3 Form 10-K — 2023.
- ↑ Ford Stock Info
- ↑ Założenie Ford Motor Company (польск.). autocentrum.pl (16 чэрвеня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
- ↑ Ford sprzedaje swój pierwszy automobil – Ford Model A (польск.). autocentrum.pl (23 ліпеня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
- 1 2 Ford factory workers get 40-hour week (англ.). A&E Television Networks (13 лістапада 2009). Праверана 7 сакавіка 2020.
- ↑ Mar 16, 1958 CE: Ford Rolls out No. 50,000,000 (англ.)(недаступная спасылка). nationalgeographic.org (17 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2016. Праверана 16 сакавіка 2020.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ford Motor Company
- Афіцыйны сайт (англ.)