Euronews | |
---|---|
Краіна | Еўрапейскі саюз |
Зона вяшчання |
Аўстрыя Бельгія Балгарыя Вялікабрытанія Венгрыя Германія Грэцыя Ізраіль Іспанія Латвія Мальта Партугалія Расія Украіна Францыя Харватыя Чэхія Швейцарыя Швецыя Эстонія |
Мова вяшчання | англійская, арабская, руская, грэчаская, французская, нямецкая, італьянская, іспанская, сербская, партугальская, польская[1], руская, турэцкая, украінская (да 21 мая 2017 года) |
Цэнтр кіравання | 56, quai Rambaud, 69002, Ліён, Францыя[2] |
Фармат выявы |
576i (SDTV), 1080i (HDTV)[3] |
Дата пачатку вяшчання | 1 студзеня 1993 |
Заснавальнік | Еўрапейскі вяшчальны саюз |
Уладальнік | Euronews SA (з снежня 2008 года) |
Кіраўнікі |
П’ер Луіджы Малезані (старшыня назіральнага савета) Філіп Кейла (прэзідэнт дырэкцыі) Мікаэль Петэрс (генеральны дырэктар) Лучыян Сарб (дырэктар рэдакцыі) Піцер Барабас (галоўны рэдактар) |
Слоган |
Бягучыя:
Ранейшы:
|
Сайт | ru.euronews.com |
Euronews (бел.: Еўраньюс, літар. Еўранавіны) — еўрапейскі штодзённы кругласутачны інфармацыйны тэлеканал, які сумяшчае відэахроніку сусветных падзей і аўдыёкаментарыяў на трынаццаці мовах[4]. Заснаваны 1 студзеня 1993 года.
Кабельнае, спадарожнікавае і эфірнае вяшчанне Euronews у 2009 годзе ахоплівала больш за 294 мільёнаў домаўладанняў у 150 краінах свету (ў Еўропе, Афрыцы, Азіі, Аўстраліі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, а таксама на Блізкім Усходзе).[3].
Трансляцыя тэлеканала «Еўраньюс» на тэрыторыі Беларусі забаронена з 12 красавіка 2021 года[5].
Тэматыка канала
Euronews асвятляе сусветныя падзеі, актуальныя з еўрапейскага пункту гледжання. Экстраная інфармацыя аператыўна перадаецца ў фармаце прамых уключэнняў з месцаў падзей; зводка, якая рэгулярна абнаўляецца, выходзіць у эфір кожныя паўгадзіны і ўключае, нараўне з сюжэтамі аб ключавых грамадска-палітычных падзеях, фінансавыя навіны, спартыўную хроніку, справаздачу аб дзейнасці еўрапейскіх органаў улады і прагнозы надвор’я ў Еўропе і свеце. Акрамя таго, шэраг тэматычных перадач прысвечаны культурным падзеям, развіццю навукі і высокіх тэхналогій, ахове навакольнага асяроддзя, разнастайным праблемам жыхароў еўрапейскага рэгіёна і іншым актуальным пытанням.
Канал дэкларуе, што прынцыповай пазіцыяй рэдакцыі Euronews, з моманту пачатку вяшчання ў студзені 1993 года, з’яўляюцца незалежнасць і нейтральнасць у падачы інфармацыі: будучы свабоднай ад якога б то ні было палітычнага ці эканамічнага ціску, рэдакцыя не ацэньвае і не падтрымлівае ні адзін з бакоў асвятляных канфліктаў, падаючы кожнаму з іх магчымасць выкласці свой пункт гледжання.
Штаб-кватэра і штат
Штаб-кватэра Euronews размяшчаецца ў Ліёне, Францыя. Менавіта там, у шматпавярховым будынку, працуюць каманды журналістаў усіх моўных рэдакцый, адміністрацыя і інжынерна-тэхнічныя службы тэлеканала. Адтуль тэлесігнал, які змяшчае адзіны відэаструмень і адзінаццаць гукавых каналаў, — аўдыёнясучых — перадаецца на сетку з 24 спадарожнікаў, якія забяспечваюць вяшчанне на ўсе заселеныя кантыненты.
У штаце тэлеканала ёсць 250 чалавек, у тым ліку 157 журналістаў з розных краін, якія размаўляюць, у цэлым, больш чым на 30 мовах (кожны з супрацоўнікаў валодае 3-4 мовамі). З пункту гледжання рэдакцыі Euronews, такая мультыкультурная разнастайнасць спрыяе кампетэнтнаму і бесстаронняму асвятленню падзей, якія адбываюцца ў розных кутках зямнога шара.
Кругласутачная трансляцыя Euronews аднолькавая і сінхронная ва ўсіх згаданых краінах і на ўсіх мовах, аднак пры ідэнтычным відэарадзе тэкст кожнай з сямі моўных версій, як правіла, арыгінальны і не супадае з астатнімі. Гэта тлумачыцца тым, што сем журналістаў пішуць «агучку» да змантаваныга відэасюжэта адначасова і паралельна, не спраўджваючыся з нейкім адзіным узорам і кіруючыся пры гэтым адзінай рэдакцыйнай палітыкай. Акрамя большай аператыўнасці, такая арганізацыя працы забяспечвае індывідуальны сэнс, адэкватны патрэбам рознамоўных аўдыторыі. Слоган Euronews — «Шмат галасоў, адзіны погляд».
Паводле даных на люты 2006 года, акцыянерамі тэлеканала з’яўляюцца 20 грамадскіх і дзяржаўных тэлекампаній краін Еўропы і Міжземнамор’я. Найбуйнейшыя пакеты належаць:
- France Television (Францыя, 24,05 %)
- RAI (Італія, 21,65 %)
- RTVE (Іспанія, 18,81 %)
- УДТРК (Расія, 16,06 %)
- SSR (Швейцарыя, 9,20 %)
Акцыянеры займаюцца дзелавым кіраваннем і не могуць уплываць на рэдакцыйную палітыку Euronews.
Мовы вяшчання
Па стане на жнівень 2011 года, вядзецца кругласутачнае і штодзённае вяшчанне на 11 мовах, якое гістарычна складвалася наступным чынам:
- З 1 студзеня 1993 года тэлеканал вёў вяшчанне на пяці еўрапейскіх мовах: англійскай мове, французскай, іспанскай, нямецкай і італьянскай.
- У 1999 годзе шостай мовай вяшчання стала партугальская.
- З верасня 2001 года стала выходзіць у эфір паўнавартасная руская версія.
- З 12 чэрвеня 2008 года Еўраньюс стаў выходзіць таксама на арабскай мове[6]. Вяшчанне было спынена ў 2017 годзе.
- З 30 студзеня 2010 года запушчана паўнавартасная версія на турэцкай мове.
- З 27 кастрычніка 2010 года пачалася кругласутачная трансляцыя на фарсі.
- З 17 жніўня 2011 года пачала працаваць украінская версія сайта Euronews[7], а з 24 жніўня 2011 года пачалося кругласутачнае тэлевяшчанне на ўкраінскай мове[3].
Радыё
2 кастрычніка 2012 года кампанія запускае ўласную радыёстанцыю. Трансляцыі будуць выходзіць па-англійску, французску, нямецку, руску, італьянску і іспанску. Цяпер вяшчанне на ўкраінскай мове не плануюць. Тэставая аўдыё-трансляцыя з 25 сакавіка 2012 даступная па адрасе: http://www.euronewsradio.com/ . У цяперашні час радыёстанцыя транслюе навіны (кожныя пятнаццаць хвілін у прайм-тайм (з 5:00 да 10:00 летам і з 4:00 да 9:00 зімой) і кожныя трыццаць хвілін астатнюю частку сутак), навіны спорту, культуры і бізнесу, а таксама надвор’е, то бок эфір дублюе эфір тэлеканала Euronews, аднак асабістым адрозненнем Euronews Radio з’яўляецца тое, што рубрыка «No Coument» заменена еўрапейскай класічнай музыкай, а прагноз надвор’я агучвае дыктар. Астатні час (30 %) займае пераважна інструментальная музыка.
Ахоп і аўдыторыя
Ахоп тэлеканала Euronews у Еўропе, паводле даных на 3-ці квартал 2005 года, складае 165 мільёнаў кватэр, што значна перавышае канкурэнтаў (CNN International — 118 млн, BBC World — 73 млн, CNBC — 71 млн).
Штодзённая аўдыторыя еўрапейскага тэлеканала ў ключавых рынках рэгіёна (Вялікабрытанія, Францыя, Іспанія, Германія і Італія) таксама пакідае іншыя каналы ззаду. Паводле даных European Media and Marketing Survey (EMS зіма-2005), daily reach (сярэднесутачная зона абслугоўвання) EuroNews у гэтых краінах складае 1 399 000 гледачоў (супраць 1 344 000 у CNN International, 708 000 у BBC World, 495 000 у Bloomberg і 446 000 у CNBC).
EMS адзначае, што аўдыторыя EuroNews расце хутчэй, чым у іншых каналаў — штодня да яго гледачоў далучаюцца яшчэ 80 000 чалавек. За год аўдыторыя EuroNews павялічылася на 4 % (аўдыторыя CNN International — на 3 %), пры гэтым за апошнія 10 гадоў яе рост склаў 86 %.
Гл. таксама
- Euronews Radio
Зноскі
- ↑ Толькі радыё.
- ↑ Contact . Euronews.
- 1 2 3 O'Connor, Vanessa; Ecuer, Marie-Sophie.. Globecast launches new Euronews HD channel at Eutelsat Hotbird position (англ.)(недаступная спасылка). Eutelsat (2 лістапада 2016). — Newsroom. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2016. Праверана 3 лістапада 2016.
- ↑ Новая штаб-кватэра тэлеканала «Еўраньюс» у Ліёне(недаступная спасылка). Euronews (14 кастрычніка 2015). — Навіны. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2015. Праверана 25 кастрычніка 2015.
- ↑ Мінінфарм забараніў тэлеканал «Еўраньюс». Замест яго запускаюць расійскую «Победу» . Наша Ніва (12 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
- ↑ Euronews стаў вяшчаць па-арабску Архівавана 24 кастрычніка 2008.
- ↑ Euronews адкрыў украінскую версію сайта(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 28 чэрвеня 2018.