Eresidae | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() Самец Eresus kollari | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Eresidae C. L. Koch, 1851[1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Eresidae — сямейства аранеаморфных павукоў з надсямейства Eresoidea.
Распаўсюджанне
Распаўсюджаныя па ўсім Старым Свеце, найбольшая разнастайнасць прадстаўлена ў Афрыцы; адзін від вядомы з Бразіліі.
Апісанне
Гэта буйныя, звычайна цёмнаафарбаваныя, павукі. Маюць тры шэрагі вачэй: у першым — 2, у другім — 4, у трэцім — 2 вока. Заднія вочы шырока расстаўленыя, пярэднія размешчаны кампактна. Хеліцэры буйныя, выступаючыя. Стэрнальны шчыт доўгі і вузкі. Ногі тоўстыя, з нешматлікімі кароткімі шчацінкамі, схаванымі густымі валасінкамі. Пярэднія павуцінневыя бародаўкі шырока рассунутыя, даўжэйшыя і таўсцейшыя за заднія.
Жывуць або ў земляных норах (Eresus), або ў трубчастых павуцінневых сетках на раслінах (Stegodyphus). Харчуюцца, у асноўным, жукамі, у тым ліку вельмі буйнымі і рухомымі. Распаўсюджаныя, галоўным чынам у пустынях, паўпустынях і стэпах. Селяцца часцяком вялікімі калоніямі, некаторыя віды з’яўляюцца сапраўднымі «грамадскімі» павукамі (Stegodyphus mimosarum).
Размнажэнне
Самка адкладае буйны, лінзападобны кокан, які сама і ахоўвае, перыядычна перагортваючы яго з аднаго боку на іншы. Маладняк зімуе ў нары маці, дзе некалькі разоў ліняе.
Валодаюць унікальным для павукоў матчыным інстынктам — самка корміць свой вывадак, вырыгаючы ўласныя разрэджаныя органы. Калі яе здольнасць разрэджваць вантробы вычэрпваецца, маладняк з’ядае маці[2].
Таксанамія
Па дадзеных Сусветнага каталога павукоў на 8 жніўня 2017 года сямейства ўключае 98 відаў, якія аб’ядноўваюцца ў 9 родаў. Да рэвізіі 2010 года да ліку Eresidae таксама адносілі прадстаўнікоў роду Penestomus (=Wajane), цяпер вылучанага ў манатыпнае сямейства Penestomidae.
- Adonea Simon, 1873 — 3 віды, Міжземнамор’е;
- Dorceus C. L. Koch, 1846 — 5 відаў, Заходняя і Паўночная Афрыка, Ізраіль;
- Dresserus Simon, 1876 — 24 віды, Усходняя і Паўднёвая Афрыка;
- Eresus Walckenaer, 1805 — 21 від, Еўропа, Паўночная Афрыка і Азія да Кітая і Афганістана;
- Gandanameno Lehtinen, 1967 — 5 відаў, Паўднёвая Афрыка, поўдзень Усходняй Афрыкі;
- Loureedia Miller et al., 2012 — 3 віды, Паўночная Афрыка, Ізраіль, Іспанія;
- Loureedia annulipes (Lucas, 1857)
- = Eresus semicanus Simon, 1908
- = Eresus jerbae El-Hennawy, 2005
- Loureedia colleni Henriques, Miñano & Pérez-Zarcos, 2018[3]
- Loureedia lucasi (Simon, 1873)
- Loureedia phoenixi Zamani et Marusik, 2020 — Иран
- Loureedia annulipes (Lucas, 1857)
- Paradonea Lawrence, 1968 — 5 відаў, Паўднёвая Афрыка, поўдзень Усходняй Афрыкі;
- Paradonea presleyi Miller et al., 2012
- Seothyra Purcell, 1903 — 13 відаў, Паўднёвая Афрыка, поўдзень Цэнтральнай Афрыкі;
- Stegodyphus Simon, 1873 — 20 відаў, шырока распаўсюджаны ў Еўразіі і Афрыцы, 1 від вядомы з Бразіліі.
Зноскі
- ↑ Platnick, Norman I. (2017): The world spider catalog Архіўная копія ад 26 верасня 2020 на Wayback Machine, version 18.5. American Museum of Natural History. DOI:10.5531/db.iz.0001
- ↑ Dippenaar-Schoeman, A.S. (1989): The African species of the subfamily Penestominae (Araneae: Eresidae): with description of two new species. Phytophylactica 21: 131—134
- ↑ Henriques S., Miñano J., Pérez-Zarcos, L., Řezáč, M., Rodríguez, F., Tamajón, R. & Martínez-Avilés J. (2018). First records of Loureedia (Araneae, Eresidae) from Europe, with the description of a new species and a survey of the genus. Revista Ibérica de Aracnología 33: 3—20.