Dziennik Wileński | |
---|---|
Тып | часопіс |
Выдавец | гл. у тэксце |
Краіна | Расійская імперыя |
Тэматыка | літаратурна-мастацкі і навукова-папулярны часопіс |
Мова | Польская мова |
Галоўны офіс | Вільня |
«Dziennik Wileński» (бел.: «Віленскі дзённік») — літаратурна-мастацкі і навукова-папулярны часопіс. Выходзіў ў 1805–1806 і з 1815 па 1830 на польскай мове ў Вільні.
Апісанне
Спачатку часопіс выдаваў Віленскі універсітэт. У 1815—1818 годзе рэдактарам «Віленскага дзённіка» быў Казімеж Контрым, вядомы польскі літаратар і публіцыст, адзін з заснавальнікаў асветніцкай суполкі «Таварыства Шубраўцоў».
У 1818—1821 часопіс выдавала Віленскае таварыства друкароў, а ў 1822—1830 «Віленскі дзённік» друкаваў у сваёй прыватнай друкарні Антон Марціноўскі, ён жа з’яўляўся рэдактарам часопіса. Усяго выйшла 64 нумары «Дзённіка».
У розныя гады над часопісам працавалі філолаг Готфрыд Эрнст Гродэк, прыродазнаўца і навуковец Станіслаў Баніфацы Юндзіл. У часопісе друкаваліся прафесар медыцыны Андрэй Матушэвіч, эканаміст і аграном Міхал Ачапоўскі, мастак і філосаф Мікола Длускі, гісторык Міхал Балінскі ды іншыя.
Літаратура
- Aldona Prašmantaitė. Dziennik Wileński (1805–1830) kaip mokslo istorijos šaltinis, Iš Lietuvos istorijos tyrinėjimų / Jaunųjų istorikų darbai, kn. 7, Vilnius, 1991, p. 51–57.
- Žurnalistikos enciklopedija. – Vilnius: Pradai, 1997. – 115 psl.