Drimia maritima | |||||||||||||||||||
![]() Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887 | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Drimia maritima | |||||||||||||||||||
|
Drimia maritima — від кветкавых раслін сямейства Спаржавыя (Asparagaceae).
Апісанне
Клубень пасылае на высокім сцябле суквецці дробных белых кветак, а затым разетку буйных цьмяных зялёных лістоў. Суквецці да 150 сантыметраў. Лісце шырокае ланцэтнае, даўжынёй да 50 сантыметраў. Клубні могуць дасягаць больш за 15 сантыметраў у дыяметры, вагой да 3 кілаграмаў і часта выступае з зямлі. У залежнасці ад разнавіднасці яны могуць быць белага або чырвонага колеру.
Распаўсюджанне
Краіны распаўсюджання: Іспанія — Канарскія астравы, Тэнэрыфэ; Алжыр [пн.]; Лівія [пн.]; Марока; Туніс; Кіпр; Егіпет — Сінай; Ізраіль; Іарданія; Ліван; Сірыя; Турцыя; Албанія, былая Югаславія; Грэцыя [укл. Крыт]; Італія [укл. Сардзінія, Сіцылія]; Францыя [укл. Корсіка]; Партугалія; Гібралтар. Расце ў прыбярэжных раёнах Міжземнамор’я ў пясчанай глебе.
Выкарыстанне
Выкарыстоўваўся ў лячэбных мэтах. Клубень утрымлівае сардэчныя гліказіды, якія стымулююць сэрца і дзейнічаюць як дыўрэтыкі ва ўмераных дозах, але ванітавыя і атрутныя ў вялікіх дозах. Сок цыбуліны выклікае пухіры пры кантакце са скурай.
Галерэя
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Спасылкі
- Encyclopedia of Life Архівавана 20 березня 2016.
- United States Department of Agriculture