df (абрэвіятура ад disk free) — утыліта ў UNIX і UNIX-падобных сістэмах, паказвае спіс усіх файлавых сістэм паводле імёнаў прылад, паведамляючы іх памер, занятую і вольную прастору, пункты мантавання.

Ключ -k ужываецца для паказу памераў блокамі па 1 кілабайту, замест усталяваных па змоўчванню блокаў у 512 байт

    $ df -k
    Filesystem           1K-blocks      Used Available Use% Mounted on
    /dev/sda1              4166504   2449824   1505028  62% /
    /dev/sda2             30056044  14173604  14351852  50% /usr
    /dev/sda3             63988404   2690328  58047656   5% /var
    tmpfs                   524288        60    524228   1% /tmp

Ключ -h ці --human-readable пакажа памер у звыклым чалавека-чытальным фармаце

    $ df -h
    Filesystem            Size  Used Avail Use% Mounted on
    /dev/sda1             4.0G  2.4G  1.5G  62% /
    /dev/sda2              29G   14G   14G  50% /usr
    /dev/sda3              62G  2.6G   56G   5% /var
    tmpfs                 512M   60K  512M   1% /tmp

Утыліту df можна ўжыаць для атрымання інфармацыі аб тым, да якой файлавай сістэмы датычыцца пэўны каталог. Напрыклад для быгучага каталога:

    $ df -k .
    Filesystem           1K-blocks      Used Available Use% Mounted on
    /dev/sda1              4166504   2449796   1505056  62% /

Гл. таксама

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.