Dennstaedtiaceae | ||||||||||||||
![]() Microlepia strigosa | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Dennstaedtiaceae Lotsy, (1909) | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
| ||||||||||||||
|
Dennstaedtiaceae — сямейства папарацей парадку Polypodiales. Раней лічыліся падсямействам сямейства Cyatheaceae, цяпер, у сувязі з праведзенымі групай APG філагенетычнымі даследаваннямі, разглядаюцца як самастойнае сямейства.
Батанічнае апісанне
Буйныя лясныя папараці з паўзучымі карэнішчамі, апранутымі валасінкамі. Доўгае карэнішча інтэнсіўна галінуецца, дзякуючы чаму часта ўтвараюць зараснікі, а некаторыя іх віды сталі шырока распаўсюджанымі пустазельнымі раслінамі. Галіны на карэнішчы адыходзяць не непасрэдна ад карэнішча, а ад ніжняй частцы хвосціка ліста.
Роды Saccoloma і Orthiopteris маюць сцёблы, пакрытыя луской.
Ваі моцна рассечаныя, даволі жорсткія, з буйной тройчатай пласцінкай, часцей за ўсё тройчы пёрыстыя. Ніжняя пара пёраў ля свайго аснавання мае нектарнікі, якія вылучаюць салодкую вадкасць, што прываблівае мурашак.
Сорусы пакрытыя двума пакрывальцамі: вонкавым, які з’яўляецца мадыфікацыяй краю ліста, і ўнутраным, рэальным пакрывальцам. Гэтыя два пакрывальца, зрастаючыся часткова або цалкам, ўтвараюць двухстворкавую або паўчарападобную форму, унутры якой на прыўзнятым вольным ложку размяшчаюцца спарангіі. Сорусы зрушанага тыпу, прымацоўваюцца да ложу знізу і часткова па баках.
Роды
Паводле дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў у Кью ў склад сямейства уключана 18 родаў[1]:
- Blotiella R.M.Tryon
- Dennstaedtia Bernh. typus
- Histiopteris (J.Agardh) J.Sm.
- Hypolepis Bernh.
- Leptolepia Prantl
- Lindsaea Dryand. ex Sm.
- Lonchitis L. [2]
- Microlepia C.Presl
- Odontosoria Fee [2]
- Oenotrichia Copel.
- Ormoloma Maxon [2]
- Orthiopteris Copel.
- Paesia A.St.-Hil.
- Pteridium Gled. ex Scop., nom. cons.
- Saccoloma Kaulf.
- Sphenomeris Maxon [2]
- Tapeinidium (C.Presl) C.Chr. [2]
- Xyropteris K.U.Kramer [2]
У варыянце, прапанаваным Аланам Р. Смітам (Каліфарнійскі ўніверсітэт) з суаўтарамі[3], семейство включает в себя 10 родов:
Распаўсюджанне і экалогія
Прадстаўнікі сямейства растуць у Еўразіі (Кітай, Японія, Тайвань, поўнач Еўропы), Паўночнай Амерыцы (амаль паўсюль у Канадзе і ЗША, на поўначы Мексікі), ва ўмеранай частцы Паўднёвай Амерыкі, а таксама ў Аўстраліі і Новай Зеландыі.
Pteridium aquilinum — амаль касмапаліт, распаўсюджаны па ўсім зямным шары (акрамя палярных абласцей і пустыняў) на раўнінах і ў гарах (да 3 000 м). Найбольш часта ён сустракаецца ў светлых лясах або на лясных узлесках, звычайны на пясчанай глебе ў хваёвых лясах, на адкрытых узвышаных месцах, у зарасніках кустоў.
Некаторыя роды і віды вельмі паліморфныя.
Зноскі
Спасылкі
- Деннштедтиевые: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Dennstaedtiaceae {[ref-en)) // The Plant List
- Family Dennstaedtiaceae Lotsy {{ref-en)) // Germplasm Resources Information Network (GRIN Taxonomy).