Day & Age | |
---|---|
музычны альбом The Killers | |
Дата выпуску | 24 лістапада 2008 |
Жанр | інды-рок |
Працягласць | 2 502 с |
|
|
«Day & Age» — трэці альбом амерыканскага рок-гурта «The Killers», які ўбачыў свет 24 лістапада 2008 года[1]. Брэндан Флаўэрз вызначыў гэтую складанку, як самую гарэзлівую за ўсю гісторыю калектыву[2]. Альбом быў намінаваны ў 2009 прызам «BRIT Awards» у катэгорыі «Лепшы міжнародны альбом». Дагэтуль па ўсім свеце было прададзена больш за 3 млн копій «Day & Age».
Канцэпцыя
The Killers пачалі працаваць над альбомам яшчэ падчас тура «Sam's Town». Флаўэрз казаў, што песні з альбому былі выкліканы ягонымі пачуццямі пасля сустрэч з Элтанам Джонам, Дэвідам Боў'і і Лу Рыдам[3].
Прадуцэнтам выступіў Сцюарт Прайс. Флаўэрз казаў, што Day & Age — гэта Sam’s Town, калі глядзець з Марса[4].
The Killers у супрацоўніцтве з MTV EXIT і UNICEF знялі відэа на песню «Goodnight, Travel Well», каб прыцягнуць увагу да праблемы гандлю людзьмі.
Сінглы
Назва | Дата выхаду | Лэйбл |
---|---|---|
«Human» | 30 верасня 2008 г. | Island, Vertigo |
«Spaceman» | 4 лістапада 2008 г. | Island, Vertigo |
«The World We Live In» | 18 мая 2009 г. | Island, Vertigo |
«A Dustland Fairytale» | 9 чэрвеня 2009 г. | Island, Vertigo |
Трэк-ліст
Day & Age (асноўнае выданне) | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Аўтар | Працягласць | ||||||
1. | «Losing Touch» | The Killers | 4:15 | ||||||
2. | «Human» | The Killers | 4:09 | ||||||
3. | «Spaceman» | The Killers | 4:43 | ||||||
4. | «Joy Ride» | The Killers | 3:33 | ||||||
5. | «A Dustland Fairytale» | The Killers | 3:45 | ||||||
6. | «This Is Your Life» | The Killers | 3:41 | ||||||
7. | «I Can't Stay» | The Killers | 3:06 | ||||||
8. | «Neon Tiger» | The Killers | 3:05 | ||||||
9. | «The World We Live In» | The Killers | 4:40 | ||||||
10. | «Goodnight, Travel Well» | The Killers | 6:51 |
Стваральнікі
Музыкі
- Брэндан Флаўэрз — спевы, сінтэзатар
- Дэйв К’юнінг — сола-гітара, падпеўкі
- Марк Стормэр — бэйс-гітара, падпеўкі
- Ронні Вэнаксі (Ванучы) Мал. — ударныя, пяркусія
Музычная дапамога
- Stuart Price — прадуцэнт, муз. інжынер
- Томі Март — саксафаніст
- Пол Нормасэл — мастак (вокладкі)
- Цім Янг — майстарынг
Зноскі
- ↑ Release Date Set For Kanye, The Killers and Ludacris . Island Records (2008-11-10]). Праверана 11 лістапада 2008. (англ.)
- ↑ http://www.mtv.com/news/articles/1600069/20081124/killers_the.jhtml+(англ.)
- ↑ The Killers interview on The Quietus . Праверана 31 кастрычніка 2008. (англ.)
- ↑ http://www.rollingstone.com+(англ.)
Спасылкі
- The Killers (англ.)