Dactylorhiza iberica | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Dactylorhiza iberica | |||||||||||||||||||
|
Dactylorhiza iberica — від травяністых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae), распаўсюджаны ў Паўднёвай Еўропе і Заходняй Азіі.
Батанічнае апісанне
Шматгадовая расліна (20) 25-55 см вышынёй. Сцёблы пры аснове з кароткімі паўзучымі парасткамі. Кветкі ружовыя; усе лісточкі вонкавага круга калякветніка ўтвараюць шлем. Ніжнія прыкветкі амаль роўныя кветкам, верхнія — карацейшыя за кветкі. Лісце скучанае пры аснове сцябла, лінейна-ланцэтнае, зялёнае, без плям. Суквецце доўгае (да 20 см даўжынёй), коласападобнае, цыліндрычнае, негустое[3].
Цвіце ў чэрвені-ліпені, плоданасіць у жніўні-верасні[3].
Распаўсюджанне
Распаўсюджаны ў Еўропе (Грэцыя, Крым, поўдзень еўрапейскай часткі Расіі) і Азіі (Турцыя, Кіпр, Ізраіль-Іарданія, Ліван-Сірыя, Іран, Закаўказзе (Азербайджан, Арменія і Грузія))[4][5].
Значэнне
Дэкаратыўная, лекавая[3] расліна.
Пагрозы і ахова
Вузкі экалагічны арэал гэтага віду паддаецца шматлікім пагрозам, асабліва зменам гідралогіі за кошт здабычы грунтавых вод, канкурэнцыі з боку іншых відаў, гібрыдызацыі і рэкрэацыйнай дзейнасці. Дадатковымі пагрозамі з’яўляюцца развіццё турызму, урбанізацыя, вытоптванне і збор раслін[6].
Усе віды архідэй ўключаны ў дадатак B Канвенцыі аб міжнародным гандлі відамі дзікай фаўны і флоры (СІТЕС). Гэтая архідэя мае статус « ад пагрозай знікнення» ў Нацыянальным чырвоным спісе Кіпра[6]. Занесены ў Чырвоную кнігу Украіны у статусе «рэдкі». Ахоўваецца ў Крымскім і Ялцінскім горна-лясным прыродных запаведніках[3].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- 1 2 3 4 Червона книга України
- ↑ Euro+Med Plantbase . Праверана 18.04.2020. (англ.)
- ↑ Plants of the World Online — Kew Science . Праверана 18.04.2020. (англ.)
- 1 2 Dactylorhiza iberica . The IUCN (2 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 11 серпня 2020. Праверана 18.04.2020. (англ.)