Dactylorhiza cordigera | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Dactylorhiza cordigera | |||||||||||||||||||
|
Dactylorhiza cordigera — від шматгадовых раслін, анемахор<nowiki>, энтамафіл. Прадстаўнік роду пальчатакарэннік (Dactylorhiza), сямейства архідныя (Orchidaceae). Паўднёва-сярэднееўрапейскі горны від на ўсходняй мяжы распаўсюджання.
Распаўсюджанне і экалогія
Від распаўсюджаны ў гарах усходняй часткі Еўропы — Альпы, Усходнія і Паўднёвыя Карпаты (у Румыніі і Украіне), горныя масівы Балканскага паўвострава.
Расце ў лясным і субальпійскім паясах, на горных лугах і балотах, на выхадзе грунтавых вод, на балотных слабакіслых або слабашчолачных глебах.
Батанічнае апісанне
Невялікая архідэя 10-25 см вышынёй.
Сцябло даволі тоўстае, полае, прамое, ня разгалінаванае, ніжнія лісты ланцэтныя або эліптычныя, самыя шырокія ў сярэдняй частцы пласцінкі, плямістыя.
Кветкі пурпурныя, сабраныя ў цыліндрычны колас. Губа мае суцэльны край або кароткатрохлопасцевая, шпорка ўдвая карацейшая за завязь.
Цвіце ў чэрвені-ліпені. Плоданасіць у жніўні-верасні. Размножваецца насеннем.
Ахова
Занесены ў дадатак ІІ CITES. Прапанаваны ў Чырвоную кнігу Украінскіх Карпат, занесены ў Чырвоную кнігу Украіны (трэцяя катэгорыя).
Падвіды
- Dactylorhiza cordigera subsp. bosniaca (N. Balkan Pen).
- Dactylorhiza cordigera subsp. cordigera (ад Паўднёва-Усходняй Еўропы да Украіны).
- Dactylorhiza cordigera var. graeca (H.Baumann) Presser)
- Dactylorhiza cordigera subsp. pindic (B. Willing & E. Willing) H. Baumann & R. Lorenz (NW. Greece).
- Dactylorhiza cordigera var. rhodopeia Presser (Грэцыя, Паўднёва-Усходняя Еўропа, Еўропа)
- Dactylorhiza cordigera subsp. siculorum (ад Румыніі да заходняй Украіны).
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Спасылкі
- Червона книга України. Зозульки серценосні (пальчатокорінник серценосний) Dactylorhiza cordigera (Fries) Soó Архівавана 3 жовтня 2013.
- В. И. Чопик, Щербак Н. Н., Ардамацкая Т. Б., Жежерин В. П., Корнеев А. П., Крижановский В. И., Лысенко В. И., Мовчан Ю. В., Некрутенко Ю. П. Редкие и исчезающие растения и животные Украины; Справочник / К. М. Сытник; АН УССР. Институт зоологии им. И. И. Шмальгаузена. — Киев: Наукова думка, 1988. — С. 67. — 258 с. — ISBN 5-12-001143-8.