DKW NZ 350 | |
---|---|
![]() DKW NZ 350 | |
Вытворца | DKW |
Гады выпуску | 1938–1945 |
Рухавік | |
Тактавасць | 2 |
Магутнасць, к.с. | 11,5 к.с. |
Вікісховішчы | на
DKW NZ 350 — матацыкл кампаніі DKW.
Апісанне
У пачатку 1938 года DKW прадставіла новае пакаленне матацыклаў серыі NZ, якая першапачаткова складалася з дзвюх мадэляў: NZ 250 (247 куб. см., 9 к.с.) і NZ 350 (346 куб. см., 11,5 к.с.)[1]. У 1939-м серыя NZ была пашырана 500 кубовым матацыклам (489 куб. см., 18,5 к.с.).
Рухавік — двухтактавы, аб’ёмам 346 см³, атрымаў ланцуговую маторную перадачу пад алюмініевай крышкай картара. Каробка перадач — чатырохступеньчатая, у дадатак да ручнога з'явіўся нажны механізм пераключэння перадач. Гэта быў першы DKW з хоць і дубляваным, але нажным пераключэннем перадач[2].
Рама — складанага сячэння з штампаванай сталі. Да рамы мацаваліся дзве заднія траверсы. Пярэдні відэлец — паралелаграмнага тыпу. Цэнтральны пераключальнік электраабсталявання вынесены на бензабак.
![](../I/DKW_NZ-350_mit_Seitenwagen_1944_Fahrzeugmuseum_Chemnitz.JPG.webp)
У 1943 годзе матацыкл атрымаў ваенную мадыфікацыю DKW NZ 350/1, якая мела некаторыя адрозненні ад цывільнай: адмысловыя кранштэйны на баку для мацавання процігазнай скрынкі, кофры-скрыні па баках задняга кола, паветраны фільтр інерцыйнага тыпу, менш глыбокае пярэдняе крыло. У апошнія гады выпуску рухавік атрымаў чыгунны картэр у мэтах эканоміі алюмінія.
DKW NZ 350 выпускаўся да канца Другой сусветнай вайны. Было выпушчана 57000 матацыклаў: 45300[1] адзінак DKW NZ350, і 12000 яго ваеннай мадыфікацыі DKW NZ 350/1.
Іж-350
У 1945 годзе выпуск матацыкла пад назвай Іж-350 быў пачаты ў СССР па тэхналагічнай дакументацыі і абсталяванні, атрыманым па рэпарацыях[3].
Зноскі
- 1 2 DKW NZ 350, 1939 // audi.com (ням.)
- ↑ ДКВ // Энциклопедия мотоциклов. Фирмы. Модели. Конструкции.. — «За рулём», 2003. — С. 187. — 576 с. — ISBN 5-85907-340-2. (руск.)
- ↑ Марафон со смертельным исходом // Мото : часопіс. — 2011. — № 10. — С. 59. (руск.)
Літаратура
- А.Е. Воронцов, Е.В. Певзнер, Д.В. Дольников, А.Г. Попов, Р.М. Сазонов. Энциклопедия мотоциклов. Фирмы. Модели. Конструкции.. — «За рулём», 2003. — 576 с. — ISBN 5-85907-340-2. (руск.)
Гл. таксама
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме DKW NZ 350
- Іж-350