сімвал d
маса 4,79±0,07 МэВ[1]
лік відаў 3
статыстыка ферміён
група кварк
пакаленне першае
узаемадзеянне моцнае,
слабае,
электрамагнітнае,
гравітацыйнае
квантавыя лікі
электрычны зарад −1/3 e
спін ½
каляровы зарад r, g, b
лік спінавых станаў 2
Іншыя ўласцівасці і звесткі
састаў часціцы элементарная часціца
адкрыта 1967
тэарэтычна абгрунтавана Гел-Ман, Цвейг (1964)

d-кварк, ці ніжні кварк (англ.: down) — кварк першага пакалення фундаментальных ферміёнаў, мае зарад -(1/3)e. Разам з u-кваркамі d-кваркі ўтвараюць нуклоны (пратоны і нейтроны), якія з’яўляюцца асноўнымі складнікамі атамнага ядра. Пратон складаецца з двух u-кваркаў і аднаго d-кварка, а нейтрон — з аднаго u-кварка і двух d-кваркаў.

Квантавыя лікі

Спін d-кварка роўны 1/2, цотнасць дадатная. Праекцыі ізаспіна і слабага ізаспіна роўныя −1/2 (знак процілеглы u-кварку). Барыённы лік роўна +1/3; а лептонны лік, дзіўнасць, зачараванне, праўдзівасць і прыгажосць роўныя 0. Як і іншыя кваркі, d-кварк нясе адзін з трох каляровых зарадаў (якія ўмоўна называюцца чырвоным, сінім і зялёным).

Маса

Маса d-кварка, па апошніх дадзеных, складае 4,79 ± 0,07 МэВ[1], ён другі па лёгкасці сярод кваркаў пасля u-кварка.

Гісторыя

Існаванне d-кваркаў упершыню было прапанавана ў 1964 годзе, калі Гел-Ман і Цвейг распрацавалі кваркавую мадэль. Першыя эксперыментальныя доказы былі атрыманы ў эксперыментах па глыбока няпругкім рассейванні у SLAC у 1967 годзе.

Адроны, якія ўтрымліваюць d-кварк

  • Мезоны:
    • Зараджаныя піоны утрымліваюць d-кварк і u-антыкварк (ці наадварот), а нейтральны піон лінейную камбінацыю d-кварка і d-антыкварка і u-кварка і u-антыкварка (як і больш цяжкія ρ- і ω-мезоны, гл. ніжэй)
    • Нейтральныя каоны утрымліваюць адзін d-кварк або адзін d-антыкварк.
    • Мезоны η і η', якія не маюць водару, з’яўляюцца лінейнай камбінацыяй некалькіх кварк-антыкваркавых пар, у тым ліку d-кварка і d-антыкварка.
    • Ρ±-мезоны маюць той жа склад, што і зараджаныя піоны, толькі іх спін роўны 1, а не 0.
    • Нейтральныя B-мезоны і зараджаныя D± мезоны ўтрымліваюць d-кварк і d-антыкваркі.
  • Барыёны:
    • Нейтрон (n) змяшчае два d-кваркі, а пратон (p) — адзін.
    • Дадатны, нейтральны і адмоўны дэльта-барыёны (Δ +, Δ0, Δ-) ўтрымліваюць адзін, два і тры d-кваркі адпаведна.
    • Нейтральная лямбда-часціца (Λ0) змяшчае адзін d-кварк. Зачараваная дадатная лямбда-часціца (Λ+c) аналагічна.
    • Нейтральная сігма-часціца (Σ0) і адмоўная сігма-часціца (Σ-) утрымліваюць адзін і два d-кваркі адпаведна.
    • Адмоўная ксі-часціца (Ξ-) і зачараваная нейтральная ксі-часціца (Ξ0c) утрымліваюць d-кварк .
    • Антычасціцы вышэйназваных барыёнаў утрымліваюць d-антыкварк.

Зноскі

  1. 1 2 Легчайшие кварки взвешены с невероятной точностью(недаступная спасылка). Membrana (7 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2012. Праверана 1 сакавіка 2012.

Гл. таксама

Літаратура

  • Вычарпальнае апісанне ўсіх вядомых уласцівасцей d-кварка ў Review of Particle Properties , .
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.