Counter-Strike 2 | |
---|---|
Распрацоўшчык | Valve Corporation[d] |
Выдавец | Valve Corporation[d] |
Частка серыі | Counter-Strike |
Дата анонсу | 22 сакавіка 2023[1] |
Дата выпуску | 27 верасня 2023[2][3] |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Жанр | шутар ад першай асобы[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Платформы | Windows і Linux[4] |
Гульнявы рухавічок | Source 2[d][1] |
Рэжымы гульні | аднакарыстальніцкая гульня і шматкарыстальніцкая гульня |
Мова інтэрфейсу | некалькі моў[d] |
Носьбіт | лічбавае распаўсюджванне[d] |
Кіраванне | камп’ютарная клавіятура і камп’ютарная мыш |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Counter-Strike 2» (з англ. — «Контрудар 2») ― шматкарыстальніцкая відэагульня ў жанры тактычнага шутара ад першай асобы, распрацаваная кампаніяй Valve з выкарыстаннем рухавічка Source 2.[5][6] З’яўляецца 5-й гульнёй у серыі Counter-Strike. Перыяд распрацоўкі застаецца невядомым. Valve анансавала гульню 22 сакавіка 2023 года на сваім канале YouTube, абвясціўшы, што яна выйдзе ўлетку 2023 года. Кампанія заявіла, што правядзе абмежаваны тэст для Counter-Strike 2 у сакавіку 2023 года, даступны толькі для Windows. Аб’ява з’явілася праз некалькі тыдняў пасля чутак пра сіквел Counter-Strike: Global Offensive.[7][8]
Распрацоўка
Пасля некалькіх тыдняў чутак аб працягу 4-й гульні серыі, Valve афіцыйна абвясціла аб распрацоўцы сіквела. Таксама было пацверджана, што гульня выйдзе ўлетку 2023 года ў якасці бясплатнага абнаўлення Counter-Strike: Global Offensive. Сіквел быў апісаны як «капітальны рамонт кожнай сістэмы, кожнага элемента кантэнта і кожнай часткі гульнявога працэсу»[9]. У сакавіку 2023 года быў праведзены тэст гульні[10]. Паляпшэнні ўключаюць перапрацаваныя карты і палепшаныя аўдыё-візуальныя эфекты, а таксама змены ў выкарыстанні дымавых гранат і шмат другога. Асвятленне, тэкстуры і дызайн былі змененыя. Кампанія «Valve» паведаміла: «Дым зараз узаемадзейнічае з іншымі гульнявымі працэсамі, ствараючы новыя магчымасці. Кулі і гранаты могуць вырабляць дым, на кароткі час закрываючы лінію агляду або пашыраючы аклюзію». Дым таксама можа «натуральным чынам запаўняць прастору» і рэагаваць на асвятленне. Кампанія пацвердзіла перанос скінаў і іншых прадметаў з Counter-Strike: Global Offensive у Counter-Strike 2. Таксама з’явілася новае галоўнае меню[11].
Зноскі
- 1 2 Вайс А. Valve показала шутер Counter-Strike 2, который выйдет летом 2023 года // Игромания — 2023. — ISSN 1560-2583 Праверана 22 сакавіка 2023.
- ↑ Подобедова В. Состоялся релиз Counter-Strike 2 // Игромания — 2023. — ISSN 1560-2583 Праверана 28 верасня 2023.
- ↑ Game Informer — Minneapolis: GameStop, 1991. — ISSN 1067-6392 Праверана 28 верасня 2023.
- ↑ https://www.gamingonlinux.com/2023/09/counter-strike-2-is-out-now-with-linux-support/
- ↑ Valve announce Counter-Strike 2 . HLTV.org (23 сакавіка 2024). Праверана 23 mars 2023.
- ↑ Strömgren, Kalle. Klart: Counter-Strike 2 kommer — se hur nya CS blir här . Fragbite (23 сакавіка 2024). Праверана 23 mars 2023.
- ↑ Sean Hollister. Valve announces Counter-Strike 2, a free replacement for CS:GO (англ.) . The Verge (22 сакавіка 2023). Праверана 23 сакавіка 2023.
- ↑ Wesley LeBlanc. Counter-Strike 2 Is Real And It's Out This Summer (англ.). Game Informer. Праверана 23 сакавіка 2023.
- ↑ Counter-Strike 2 limited test: how to play, game modes, and more (англ.). Digital Trends (23 сакавіка 2023). Праверана 23 сакавіка 2023.
- ↑ Counter-Strike, Steam's Biggest Game, Gets A Sequel Over 10 Years Later (англ.). Kotaku (22 сакавіка 2023). Праверана 23 сакавіка 2023.
- ↑ Counter-Strike 2 revealed: Source 2 update overhauls CS:GO maps, graphics, smokes, more (англ.). Dexerto. Праверана 23 сакавіка 2023.