comm — утыліта unix, чытае файл1 і файл2, якія павінны быць загадзя лексічна адсартаваны, і генеруе вывад, які складаецца з трох калонак тэксту: радкі, знойдзеныя толькі ў файле файл1; радкі, знойдзеныя толькі ў файле файл2; і радкі, агульная для абодвух файлаў. Імя файла «-» адзначае стандартны ўвод. Перад кожнай калонкай будзе надрукавана столькі сімвалаў табуляцыі, колькі друкуецца калонак з меншымі нумарамі. Напрыклад, калі вывад другой калонкі выключаны, то перад радкамі, якія друкуюцца ў першай калонцы, сімвалаў табуляцыі не будзе зусім, а перад радкамі ў трэцяй калонцы будзе надрукаваны адзін сімвал табуляцыі.

Утыліта comm мяркуе, што файлы былі папярэдне лексічна адсартаваны; усе сімвалы удзельнічаюць у параўнанні радкоў.

Параметры запуску

-1
падавіць вывад першай калонкі.
-2
падавіць вывад другой калонкі.
-3
падавіць вывад трэцяй калонкі.
-i
Неадчувальнае да рэгістру параўнанне радкоў.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.