Colossal Cave Adventure
Распрацоўшчыкі William Crowther[d] і Don Woods[d]
Дата выпуску 1976
Жанры interactive fiction[d] і text-based video game[d]
Стваральнікі
Геймдызайнер William Crowther[d]
Тэхнічныя даныя
Платформы UNIX-падобная аперацыйная сістэма, мейнфрэйм[d], PDP-10[d] і Commodore 64[d]
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Кіраванне камп’ютарная клавіятура
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Colossal Cave Adventure» (таксама вядомая як Adventure або ADVENT) — тэкставая камп’ютарная гульня ў жанры квэст, найстарэйшая ў гэтым жанры. Першую версію «Colossal Cave Adventure» распрацаваў у 1975 годзе для мэйнфрэйма PDP-10 праграміст і спелеолаг Уільям Краўдэр. Вялікую вядомасць атрымала версія гульні, дапрацаваная ў 1977 годзе іншым праграмістам Донам Вудсам; у наступныя гады рознымі распрацоўшчыкамі было створана мноства іншых, удасканаленых версій гульні на розных сістэмах.

Гульня выкарыстоўвае выключна тэкставы інтэрфейс, і гулец узаемадзейнічае з ёй з дапамогай простых тэкставых каманд. Пад кіраваннем гульца знаходзіцца персанаж, які абследуе сістэму пячор, дзе схаваны скарбы; задача гульца — знайсці скарбы і выбрацца з імі з пячоры, атрымаўшы як мага большую колькасць ачкоў. Асноўная частка лабірынта даволі дакладна апісвае тапалогію некаторых з Мамантавых пячор у Кентукі.

«Colossal Cave Adventure» з’яўляецца першым узорам interactive fiction у гісторыі і родапачынальнікам як гэтага жанру, так і жанру квэстаў у цэлым. Акрамя гэтага, «Colossal Cave Adventure» з’яўляецца адпраўной кропкай у эвалюцыі і іншых жанраў камп’ютарных гульняў — камп’ютарных ролевых гульняў, roguelike і MUD.[1]

Зноскі

  1. Richard Cobbett. The 50 most important PC games of all time (англ.). PC Gamer (18 студзеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.