Cisco
Тып акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы NASDAQ і Hong Kong Exchanges And Clearing Ltd[d]
Заснаванне 1984
Заснавальнікі Леанард Босак[d] і Сандра Лернер[d]
Размяшчэнне
Галіна тэлекамунікацыйная індустрыя[d]
Прадукцыя Маршрутызатар, network switch[d], бесправадны пункт доступу, set-top box[d], cable modem[d], Cable modem termination system[d], residential gateway[d], сеткавае абсталяванне і праграмнае забеспячэнне[1]
Уласны капітал
  • 41,2 млрд $ (31 ліпеня 2021)[2]
Абарот
  • 51,6 млрд $ (2022)[3]
Аперацыйны прыбытак
  • 14 млрд $ (2022)[4]
Чысты прыбытак
  • 11,8 млрд $ (2022)[4]
Актывы
  • 97,5 млрд $ (31 ліпеня 2021)[2]
Капіталізацыя
  • 235 млрд $ (1 лютага 2022)[5]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 79 500 чал. (31 ліпеня 2021)[2]
Даччыныя кампаніі Scientific Atlanta[d], Cerent Corporation[d], StrataCom[d], NDS Group[d], Tandberg[d], Webex by Cisco[d], Linksys[d], Starent Networks[d], Sourcefire[d], Cisco Meraki[d], Cisco Systems (Netherlands)[d], Cisco Systems (Canada)[d], CCISCO Norway AS[d], AppDynamics[d] і Cisco Systems (China)[d]
Сайт cisco.com (англ.)

Cisco Systems, Inc. або проста Cisco — гэта амерыканская транснацыянальная карпарацыя са штаб-кватэрай у Сан-Хасэ, Каліфорнія. Cisco распрацоўвае, вырабляе і прадае сеткавае абсталяванне, праграмнае забеспячэнне, тэлекамунікацыйнае абсталяванне і іншыя высокатэхналагічныя прадукты.[6] Cisco спецыялізуецца на пэўных тэхналагічных сферах, такіх як інтэрнэт рэчаў, камп’ютарная бяспека і відэаканферэнцыі. Аднымі з найбольш вядомых прадуктаў Cisco з’яўляюцца Webex, OpenDNS, Jabber, Duo Security і Jasper. Cisco — адна з найбуйнейшых тэхналагічных кампаній у свеце, займае 74-е месца ў спісе Fortune 100 і мае амаль 80 000 супрацоўнікаў.[7]

Кампанія была заснавана ў снежні 1984 года Леанардам Босакам і Сэндзі Лернер, двума навукоўцамі Стэнфардскага ўніверсітэта. Яны сталі піянерамі ў канцэпцыі лакальнай сеткі, якая выкарыстоўваецца для злучэння аддаленых камп’ютараў праз маршрутызатары. Да 1990 года рынкавая капіталізацыя Cisco складала 224 мільёны долараў; у 2000 годзе яна была ужо 500 мільярдаў долараў, на той момант Cisco абагнала Microsoft, стаўшы самай дарагой кампаніяй у свеце. Станам на снежань 2021 года рынкавая капіталізацыя Cisco складала каля 267 мільярдаў долараў.

Гл. таксама

Заўвагі

  1. National Software Reference Library
  2. 1 2 3 Cisco Annual Report 2021
  3. Form 10-K
  4. 1 2 Form 10-K — 2022.
  5. Forbes Cisco Systems (CSCO) Stock Key Data
  6. Cisco, Form 10-K, Annual Report, Filing Date Sep 12, 2012. secdatabase.com.
  7. Cisco Systems | 2021 Fortune 500 (англ.)(недаступная спасылка). Fortune. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2023. Праверана 30 чэрвеня 2023.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.