CherryVata | |
---|---|
Жанры |
trip-hop acid-jazz |
Гады | 2003 — нашы дні |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Мова песень |
англійская беларуская |
Лэйбл | Ezhevika |
Іншыя праекты |
Diamos Roll Gorbach |
www.cherryvata.com |
CherryVata — беларускі музычны гурт. Выконвае меладычную музыку з выкарыстаннем як жывых інструментаў, так і камп’ютарнага гучання. Гурт працуе пераважна ў рамках такіх жанраў, як acid-jazz, trip-hop і іншых.
Гурт параўноўваюць з «Morcheeba», «Massive Attack», «Groove Armada» і «Sneaker Pimps».[1]
Гісторыя
«CherryVata» з’явіліся ў 2003 годзе з дуэта «Diamos Roll & Heinz Troy» (Дзмітрый Літвіновіч і Аляксей Доўнар).[2] Гурт выступае як на невялікіх канцэртах, так і на міжнародных, у тым ліку і джазавых, фестывалях. З 2010 па 2015 год «CherryVata» не выступалі жывым складам, аднавіўшы дзейнасць з прыходам новай вакалісткі.[3][4] Гурт адзначыўся на фестывалях «Ещё лето — 2006, 2007» (Брэст), «Кубак Лева — 2007» (Львоў), «Jazz Koktebel — 2008, 2009, 2010», «Можно!» 2009 (Мінск, Масква), «Be2gether» 2010 (разам з Русяй) (Літва)[5], «Moscow music week» 2015 (Масква) і іншых.[2]
Сайтам Experty.by альбом «ViaVanilla» быў прызнаны лепшым альбомам 2009 года ў намінацыі «Прыз народных экспертаў».[6]
«CherryVata» запісалі музычнае суправаджэнне для спектакля «Женитьба Бальзаминова» ў пастаноўцы Магілёўскага драматычнага тэатра. Два трэкі гурта ўвайшлі ў саўндтрэк да фільма «Жестокость» з Рэнатай Літвінавай, таксама гурт запісаў саўндтрэк для серыяла «Тихий Дон» і для фільма «Бобруйск-Дакар».
У канцы 2015 года разам з гуртом «Vuraj» «CherryVata» запісалі калядную песню на палескім дыялекце беларускай мовы «Шчодры вэчор».[7]
Склад
Дыскаграфія
- «Intro Jagody», максі-сінгл, Gismo Lab records, 2004
- «Natural Selection Volume One», «Natural Selection Volume Three», зборнікі, Shum records, 2004, 2005
- «Где!?», альбом, West Records, 2006
- Various Artists «Dub Around volume two», зборнік, Shum records, 2006
- Альбом рэміксаў «Город в квадрате», West Records, 2008, (у запісе альбома прыймалі ўдзел «J:морс», «Без Билета» і Атморави)
- «ViaVanilla», альбом, GO-Records/Ezhevika, 2009
- «Infinity», міні-альбом, Ezhevika, 2016[8]
- «Daybreak», альбом, 2017[9]
Зноскі
- ↑ Группа CherryVata дарит 45 минут музыки(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2009.
- 1 2 О нас(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт гурта CherryVata. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2019.
- ↑ Осипчик, Екатерина “Fobia_L”. Шведский Baby-boom или на первый/второй сорт рас-счи-тась! (руск.). LiveSound.by (9 студзеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2008. Праверана 15 ліпеня 2020.
- 1 2 CherryVata адраджае жывы склад з новай вакалісткай . Tuzin.fm.
- ↑ Кузьміч, Воля. У чацьверты раз на Be2gether . generation.by (29 чэрвеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2020. Праверана 12 верасня 2020.
- ↑ Лепшыя альбомы 2009 . Experty.by.
- ↑ Vuraj&CherryVata. Магія несумяшчальнасьці . tuzin.fm.
- ↑ CherryVata выпустили первый за 7 лет диск . Experty.by.
- ↑ CherryVata — Daybreak . 34mag.
Літаратура
- Д.П. «CHERRYVATA» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 331–332. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Архівавана 27 жніўня 2019.
- Старонка гурта на Last.fm
- Лазаревич К. Летом даже «Тролли» поют… о любви // Камсамольская праўда
- Мартов С. Что новенького от белорусских исполнителей предлагают музыкальные магазины // Комсомольская правда
- Примака А. Пропуская CHERRYVATA, опаздываешь на всю весну // Музыкальная газета