Лебяда | |||||||||||||||||
Лебяда белая (Chenopodium album) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Chenopodium L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
Тыпавы від | |||||||||||||||||
|
Лебяда[5] (Chenopodium) — род кветкавых раслін сямейства лебядовых.
Апісанне
Адна-, радзей шматгадовыя травяністыя расліны і кусцікі. Лісце чаргаванае, пераважна надрэзана-зубчастае, часта пакрытае, як і сцёблы, мучністым налётам. Кветкі двухполыя з зялёным калякветнікам, сабраныя клубочкамі ў коласападобныя або мяцёлчатыя суквецці. Плод — арэшак.
Распаўсюджанне
Уключае каля 100 відаў, распаўсюджаных ва ўмеранай і субтрапічнай зонах абодвух паўшар'яў. Найбольшая колькасць гаспадарча значных відаў паходзіць з заходніх і цэнтральных штатаў ЗША і ўнутраных раёнаў Аўстраліі. На Беларусі найбольш вядомая лебяда белая (Chenopodium album).
Выкарыстанне
Харчовыя, кармавыя, лекавыя, тэхнічныя, інсектыцыдныя і дэкаратыўныя расліны; некаторыя ядавітыя.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ У многіх класіфікацыях Лебядовыя разглядаюцца як самастойнае сямейства. Сістэмы класіфікацыі APG, заснаваныя на малекулярным аналізе ДНК, уключаюць яго ў склад сямейства Аксамітнікавыя.
- ↑ Звесткі пра род Chenopodium у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP). (англ.)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
- Лебяда // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 176. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.