Стужачныя чэрві | |||||||||||||||||
Карлікавы цэпень (Hymenolepis nana) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Cestoda | |||||||||||||||||
Атрады | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
|
Сту́жачныя чэ́рві, цэстоды[1] (Cestoda) — клас паразітычных плоскіх чарвей (Plathelminthes).
Апісанне
Стужачныя чэрві паразітуюць у пазваночных жывёлах. Апісана каля 3500 відаў. Даўжыня ад 0,5 мм да 30 метраў.
Іх цела нагадвае стужку, якая складаецца з рознай колькасці (ад 4 да 1000) членікаў. На пярэднім канцы знаходзіцца галоўка з прысоскамі і (або) кручкамі для прымацавання да сценкі кішэчніка гаспадара. За галоўкай размешчана шыйка — зона росту. Ад яе адпачкоўваюцца новыя членікі, якія пастаянна павялічваюцца ў памерах.
Вызначальнай асаблівасцю стужачных чарвей з’яўляецца адсутнасць у іх стрававальнай сістэмы. Пажыўныя рэчывы яны ўсмоктваюць усёй паверхняй цела, пакрытай дробнымі варсінкамі, якія павялічваюць паверхню ўсмоктвання.
Стужачныя чэрві — гермафрадыты. У кожным членіку ёсць палавая гермафрадытная сістэма. Пасля апладнення яйцы назапашваюцца ў членіках і паступова, па меры аддзялення ад шыйкі новых членікаў, змяшчаюцца к канцу цела. Тут знаходзяцца спелыя членікі, запоўненыя яйцамі.
Некаторыя віды — небяспечныя паразіты чалавека (напр. бычыны цэпень); выкліканыя імі захворванні носяць назву цэстадозы.
Зноскі
Літаратура
- Сту́жачныя чэ́рві, цэстоды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 222. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Біялогія: вучэб. дапам. для 8-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. В. Камлюк, А. С. Шалапёнак; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — 3-е выд., дап. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 222 с.: іл. ISBN 978-985-03-1367-6.
- Ленточные черви // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Ленточные черви // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона / В современной орфографии. — Петербург: Издательское общество «Ф. А. Брокгауз — И. А. Ефрон», 1907—1909. (руск.)
Спасылкі
- Жизненные циклы некоторых паразитических организмов: учеб.- метод. пособие / А. И. Ятусевич и др. Ж 49 [и др.]. — Витебск: УО ВГАВМ, 2009. — 37 с. — ISBN 985-6749-87-6. (руск.) (Праверана 25 чэрвеня 2023)