Ceilidh Ceol
Асноўная інфармацыя
Жанр ірландская традыцыйная музыка
Гады 2005 — нашы дні
Краіна  Беларусь
Мова песень беларуская
Склад Алесь Чумакоў
Алеся Чумакова
Вера Гулюкіна
Павел Саракалетаў
Былыя
ўдзельнікі
Яўген Барышнікаў
Юрась Баркун
Іншыя
праекты
Стары Ольса, Келіх Кола
ceol.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Ceilidh Ceol» (чытаецца як Ке́йлі Кёл) — беларускі гурт, які грае ірландскую традыцыйную музыку[1]. У рэпертуары гурта традыцыйныя сэты танцавальнай ірландскай музыкі, аўтарскія танцавальныя творы і папулярныя старыя ірландскія песні, шатландскія і брэтонскія танцы і спевы, перакладзеныя на беларускую мову[2]. Заснаваны ў 2005 годзе Алесем Чумаковым і Алесяй Чумаковай. Назва напісана гэльскай ірландскай мовай і перакладаецца як «музыка кейлі». Як тлумачаць музыкі гурта, «кейлі» — гэта прыблізна тое ж, што нашыя вячоркі. У 2013 годзе запісаны адзіны на 2017 год альбом гурта — «Сыны старадаўняй Літвы».[3]

Дыскаграфія

Альбомы

Супольныя праекты

  • Medieval — Музыка сярэднявечных фэстаў (2009) — зборнік з удзелам, акрамя Ceilidh Ceol, гуртоў: Artes Liberalis, Musica Radicum, Lituus, Рокаш і іншых.

Склад

  • Алесь Чумакоў: вакал, гітара, мандаліна
  • Алеся Чумакова: акардэон
  • Вера Гулюкіна: скрыпка, альт
  • Павел Саракалетаў: флейта, вістл, банджо[1]

Былыя ўдзельнікі

Цікавая інфармацыя

Назва гурта сугучна з назвай «Келіх кола» — назва праекта Алеся Чумакова, у якім гучаць беларускія народныя танцы.

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.