Catholic.by | |
---|---|
URL | catholic.by |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | прэса[d] |
Бягучы статус | актыўны |
Catholic.by — афіцыйны партал Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі. Апрача беларускай (асноўная) мае яшчэ 4 моўныя версіі — рускую, англійскую, польскую і нямецкую.
У 2008 годзе на сайце з’явіліся блогі, сярод аўтараў якіх вядомы беларускі тэолаг і філосаф дк. Пётр Рудкоўскі OP, святар з Пінскай дыяцэзіі кс. Андрэй Рылка, а таксама Андрэй Расінскі.[1]
29 верасня 2009 года цалкам перапрацаваны дызайн і структура сайта — замест агульнай стужкі навін з’явілася тры сегменты — Беларусь, Ватыкан, Замежжа. Больш зручным стаў доступ да фотаматэрыялаў партала, а таксама да відэасэрвісаў Ватыкана. З’явілася інтэрактыўная карта каталіцкіх парафій Беларусі, дзе можна знайсці час правядзення набажэнстваў і кантакты ксяндзоў.[2]
Дырэктары
- кс. Аляксандр Амяльчэня (2008—2010)
- кс. Аляксандр Улас (з 2010)
Зноскі
- ↑ Блогі на catholic.by(недаступная спасылка) // Наша Ніва, 15 кастрычніка 2008
- ↑ Кастусь Шыталь. Новая версія парталу Catholic.by(недаступная спасылка) // Westki.info, 29.09.2009
Спасылкі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.