Carpe diem

Carpe diem (лац.: літаральна — «хапай (лаві) дзень») — лацінскі выраз, што паходзіць з паэзіі Гарацыя. Азначае «карыстайся кожным днём»[1].

Упершыню выраз згадваецца ў «Одзе» І.11 «Да Леўканоі»:

Tu ne quaesieris, scire nefas, quem mihi, quem tibiТы выпытваць пакінь, грэх тое знаць, колькі табе ці мне,
finem di dederint, Leuconoe, nec BabyloniosЛеўканоя, багі судзяць жыцця; і вавілонскія
temptaris numeros. Ut melius, quidquid erit, pati.Лічбы ты не трывож: лепей нашмат зносіць усё як ёсць.
Seu pluris hiemes, seu tribuit Iuppiter ultimam,І ці многа шчэ нам наканаваў зімаў Юпітэр, ці
quae nunc oppositis debilitat pumicibus mareТолькі тую, што б’е шумна цяпер хваляй тырэнскаю
Tyrrhenum: sapias, vina liques, et spatio breviСкáлы, — мудраю будзь, віны цадзі, хвіляй кароткаю
spem longam reseces. Dum loquimur, fugerit invidaРэж надзей даўжыню; прэч між размоў квапны ўцякае час.
aetas: carpe diem, quam minimum credula postero.То хапай гэты дзень — веры няма дням, што ідуць за ім.

Гэты пераклад на беларускую мову выканаў Антон Францішак Брыль[2]. У іншым беларускім перакладзе Алеся Жлуткі выраз пададзены як «лаві хвілю»[3].

Выраз мае сэнсавую сувязь з выразамі Vita brevis ars longa і Memento mori і студэнцкім сярэдневяковым гімнам «Гаўдэамус».

Уплыў на папулярную культуру

Назва Carpe diem (ці яго пераклад на англійскі — Seize the Day) носіць шэраг альбомаў і кампазіцый заходніх музычных гуртоў. Таксама гэта фраза згадваецца ў шэрагу фільмаў і серыялаў, у прыватнасці, у дыялогу Робіна Уільямса у фільме «Таварыства мёртвых паэтаў». Пазней фраза была прызнана 95-й найвялікшай цытатай з фільмаў Амерыканскага інстытута кіно[4].

Адзін з родаў пратыстаў носіць назву Carpediemonas.

Гл. таксама

  • Memento mori

Зноскі

  1. Лацінскія прыказкі і крылатыя выразы(недаступная спасылка) Сайт кафедры класічнай філалогіі БДУ
  2. Пераклады Гарацыя // Прайдзісвет
  3. «Тутэйшыя» (зборнік), Мінск Мастацкая літаратура, 1989 год
  4. American Film Institute.. Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2010. Праверана 16 сакавіка 2019.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.