COVID-19 | |
---|---|
МКХ-10 | U07.1 і U07.2 |
МКБ-10-КМ | U07.1 |
OMIM | 301051 |
DiseasesDB | 60833 |
MedlinePlus | 007768 |
MeSH | D000086382 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каранавірусная інфекцыя COVID-19 (абрэвіятура ад англ.: coronavirus disease 2019), раней каранавірусная інфекцыя 2019-nCoV[1][2] — патэнцыйна цяжкая вострая рэспіраторная інфекцыя, якая выклікаецца каранавірусам SARS-CoV-2[3]. Уяўляе сабой небяспечнае захворванне[2], якое можа працякаць як у форме вострай рэспіраторнай віруснай інфекцыі лёгкай плыні[4][5], так і ў цяжкай форме[6], спецыфічныя ўскладненні якой могуць уключаць вірусную пнеўманію, што цягне за сабой востры рэспіраторны дыстрэс-сіндром або дыхальную недастатковасць з рызыкай смерці[7][8].
Супраць хваробы пакуль адсутнічаюць якія-небудзь спецыфічныя супрацьвірусныя сродкі лячэння або прафілактыкі. У большасці выпадкаў (прыкладна ў 80 %) якое-небудзь спецыфічнае лячэнне не патрабуецца, а выздараўленне адбываецца само па сабе[9][4]. Цяжкія формы хваробы з большай верагоднасцю могуць развіцца ў пажылых людзей і ў людзей з пэўнымі захворваннямі, сярод якіх — астма, дыябет і сардэчныя захворванні. У цяжкіх выпадках прымяняюцца сродкі для падтрымання функцый жыццёва важных органаў[10].
Захворванне выклікаецца на новы вірус, у людзей да яго няма набытага імунітэту[12], таму да інфекцыі ўспрымальныя людзі ўсіх узроставых катэгорый. Распаўсюджваецца вірус паветрана-кропельным шляхам праз удыханне распылённых ў паветры ў працэсе кашлю ці чхання кропель з вірусам, а таксама праз трапленне віруса на паверхні з наступным унясеннем у вочы, нос або рот. Сярод эфектыўных мер прафілактыкі — частае мыццё рук і выкананне правілаў рэспіраторнай гігіены[9].
Прыкладна ў 15% выпадкаў захворванне працякае ў цяжкай форме з неабходнасцю прымянення кіслароднай тэрапіі, яшчэ ў 5% стан хворых крытычны[13]. Глабальна па стане на 1 красавіка 2020 года лятальнасць захворвання ацэньваецца прыкладна ў 5%[3]. Паводле аналізу дадзеных па 1099 пацыентам па стане на 28 лютага ў 91,1% пацыентаў з COVID-19 дыягнаставалася пнеўманія. Паказчыкі з цягам часу могуць змяніцца.
У сувязі з эпідэміяй COVID-19 у 2020 годзе Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) аб’яўлена надзвычайная сітуацыя міжнароднага значэння ў галіне аховы здароўя, а рызыкі на глабальным узроўні ацэньваюцца як вельмі высокія[3][14]. Сітуацыя хутка развіваецца, штодня павялічваецца колькасць тых, хто захварэў і загінуўшых. Вядуцца розныя навуковыя і клінічныя даследаванні[3]. Многія навуковыя і медыцынскія выдавецтвы і арганізацыі падпісаліся пад заявай аб свабодным доступе і абмене інфармацыяй, што датычыцца новага захворвання[15].
11 сакавіка распаўсюджванне віруса было прызнана пандэміяй[16]. Гэтая эпідэмія з’яўляецца першай у гісторыі чалавецтва[17] пандэміяй, якая паддаецца кантролю[18]. СААЗ заклікае краіны да падрыхтоўкі бальніц, забеспячэння абароны медыцынскіх работнікаў і да рашэння аб неабходнасці прыняцця тых ці іншых мер сацыяльнага дыстанцыявання[19].
Зноскі
- ↑ Novel coronavirus (2019-nCoV) (англ.)(недаступная спасылка). WHO/Europe. WHO (9 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2020. Праверана 9 сакавіка 2020.
- 1 2 Коронавирусная инфекция 2019-nCoV внесена в перечень опасных заболеваний (руск.). Министерство здравоохранения Российской Федерации (2 лютага 2020).
- 1 2 3 4 Nicholas J. Beeching, Tom E. Fletcher, Robert Fowler. COVID-19 . BMJ Best Practices. BMJ Publishing Group (17 лютага 2020).
- 1 2 https://www.thelancet.com/journals/lancet/article/PIIS0140-6736(20)30374-3/abstract
- ↑ Профилактика, диагностика и лечение новой коронавирусной инфекции (COVID-19). Временные методические рекомендации (руск.). Минздрав России. Министерство здравоохранения Российской Федерации (3 сакавіка 2020).
- ↑ Clinical management of severe acute respiratory infection when novel coronavirus (nCoV) infection is suspected (28 студзеня 2020).
- ↑ Symptoms . 2019 Novel Coronavirus, Wuhan, China. Центры по контролю и профилактике заболеваний США.
- ↑ Novel Coronavirus(2019-nCoV). Situation Report - 8 . WHO (20 студзеня 2020).
- 1 2 Вопросы и ответы о COVID-19 (руск.). Всемирная организация здравоохранения. Праверана 1 сакавіка 2020.
- ↑ Prevention, Treatment of Novel Coronavirus (2019-nCoV) (англ.). CDC (29 студзеня 2020). Праверана 29 студзеня 2020.
- ↑ Карта распаўсюджвання віруса
- ↑ Report of the WHO-China Joint Mission on Coronavirus Disease 2019 (COVID-19) . World Health Organization (24 лютага 2020).
- ↑ Coronavirus disease 2019 (COVID-19) Situation Report – 46 (англ.). World Health Organization (6 сакавіка 2020).
- ↑ Coronavirus disease 2019 (COVID-19) Situation Report – 39 . World Health Organization (28 лютага 2020).
- ↑ Sharing research data and findings relevant to the novel coronavirus (COVID-19) outbreak . Wellcome (31 студзеня 2020). Праверана 26 лютага 2020.
- ↑ Tedros Adhanom Ghebreyesus. BREAKING (англ.). World Health Organization (11 сакавіка 2020). Праверана 11 сакавіка 2020.
- ↑ Coronavirus disease 2019 (COVID-19) Situation Report – 50 . World Health Organization (10 сакавіка 2020).
- ↑ Coronavirus disease 2019 (COVID-19) Situation Report – 52 . World Health Organization (12 сакавіка 2020).
- ↑ Coronavirus disease 2019 (COVID-19) Situation Report – 72 . World Health Organization (1 красавіка 2020).
Спасылкі
- Рекомендации ВОЗ для населения в связи c распространением нового коронавируса (2019-nCoV): мифы и ложные представления (руск.). Всемирная организация здравоохранения. Праверана 8 лютага 2020.
- Вопросы и ответы о коронавирусной инфекции COVID-19 (руск.). Всемирная организация здравоохранения.
- Coronavirus disease (COVID-2019) situation reports (англ.). World Health Organization. — Оперативные сводки по коронавирусному заболеванию COVID-19.