CODA: Дзіця глухіх бацькоў | |
---|---|
англ.: CODA | |
Жанр | камедыйная драма[d] і музычны фільм[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Pathé |
Працягласць | 111 хв. |
Бюджэт | 10 000 000 $[1] |
Зборы | 1 100 000 $ |
Краіна | |
Мова | амслен[d] і англійская |
Год | 28 студзеня 2021 і 13 жніўня 2021 |
IMDb | ID 10366460 |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«CODA» або «CODA: Дзіця глухіх бацькоў» (англ.: CODA) — камедыйна-драматычны фільм 2021 года, англамоўны рэмейк французскай кінастужкі «Сямейства Белье» (2014). Рэжысёрам і аўтарам адаптаванага сцэнарыя выступіла Шан Хейдэр. Эмілія Джонс выканала ролю Рубі, так званай CODA (англ.: child of deaf adult, бел.: дзіця глухіх бацькоў), адзінага чуючага члена сям’і, якая з усіх сіл стараецца збалансаваць сваё жыццё, адначасова дапамагаючы сямейнаму рыбалоўнаму бізнесу і развіваючы свой пеўчы талент.
Таксама ў фільме сыгралі Эўхеніё Дэрбіс, Трой Кацур, Фердзія Уолш-Піла, Дэніэл Дзюран і Марлі Мэтлін. Кінастужка стала вынікам сумеснай вытворчасці ЗША, Францыі і Канады, а рэжысёр арыгінальнага «Сямейства Белье» Філіп Руселе выступіў у якасці прадзюсара рэмейка. Здымкі фільма прайшлі ў Глостэры, штат Масачусетс.
Сусветная прэм’ера «CODA» адбылася 28 студзеня 2021 года на кінафестывалі «Сандэнс». Apple набыла правы на дыстрыбуцыю стужкі за рэкордныя для фестывалю $25 млн. «CODA» адначасова выйшла ў пракат і дэбютавала на стрымінг-сэрвісе Apple TV+ 13 жніўня 2021 года. Фільм атрымаў усеагульнае прызнанне крытыкаў і быў названы Амерыканскім інстытутам кінамастацтва адным з 10 найлепшых фільмаў 2021 года. Стужка атрымала тры прэміі «Оскар», у тым ліку за «Найлепшы фільм». Такім чынам фільм стаў першым пераможцам у гэтай катэгорыі, галоўныя ролі ў якім пераважна сыгралі глухія/слаба чуючыя акцёры (Кацур, Мэтлін і Дзюран).
Сюжэт
У Глостэры, штат Масачусетс, жыве Рубі — адзіны чуючы член сям’і Росі; яе бацькі Фрэнк і Джэкі і старэйшы брат Леа глухія. Рубі дапамагае ў сямейным рыбалоўным бізнесе і плануе перайсці на поўны працоўны дзень пасля заканчэння сярэдняй школы. З-за сваёй сям’і Рубі — ізгой у школе. Калі яна заўважае, што хлопец Майлз, у якога яна таемна закаханая, запісваецца ў школьны хор, Рубі імпульсіўна робіць тое ж самае. Хорам кіруе Бернарда «містэр Ві» Вільялобас, які на першым занятку прапануе вучням праспяваць «Happy Birthday to You» для вызначэння вышыні іх галасоў. Сутыкнуўшыся з неабходнасцю спяваць перад класам, Рубі ўпадае ў паніку і ўцякае. Пазней яна вяртаецца да містэра Ві і тлумачыць, што ў дзяцінстве з яе здзекаваліся за тое, што яна смешна размаўляла. Містэр Ві прымае Рубі назад у хор, кажучы ёй, што тут ёсць месца для ўсіх відаў галасоў. Пазней ён разумее, што ў Рубі цудоўны голас.
Містэр Ві злучае Рубі і Майлза ў дуэт для маючага неўзабаве адбыцца школьнага канцэрта. Містэр Ві незадаволены іх падрыхтоўкай і настойвае на іх сумеснай практыцы. Рубі запрашае Майлза да сябе дадому, але іх рэпетыцыю перарываюць Фрэнк і Джэкі, якія гучна займаюцца сексам у суседнім пакоі. Пазней Рубі чуе, як аднакласнікі ў школьнай сталоўцы насміхаюцца за яе спіной над тым, што адбылося. Майлз просіць прабачэння і кажа Рубі, што распавёў толькі свайму сябру Джэю, які, у сваю чаргу, распавёў усёй школе. Рубі выходзіць з сябе, але праз нейкі час даруе Майлзу, і яны аднаўляюць сваю практыку, адначасова наладжваючы асабістыя адносіны.
Тым часам Фрэнк і Леа з цяжкасцю зводзяць канцы з канцамі ў рыбалоўным бізнесе, паколькі мясцовая рада ўводзіць новыя зборы і штрафы. На пасяджэнні праўлення Фрэнк аб’яўляе, што адкрывае ўласную кампанію, каб абыйсці новыя абмежаванні і самастойна прадаваць сваю рыбу, запрашаючы іншых мясцовых рыбакоў далучыцца. Сям’я з усіх сіл спрабуе зрушыць бізнес з мёртвай кропкі, разлічваючы на тое, што Рубі будзе мець зносіны з людзьмі і распаўсюджваць інфармацыю. Містэр Ві прапануе Рубі прыватныя заняткі для паступлення ў Музычны каледж Берклі. Дзяўчына згаджаецца, але, усё больш уцягваючыся ў рыбны бізнес, яна пачынае спазняцца на ўрокі і апраўдвацца. Містэра Ві адчытвае Рубі за тое, што яна марнуе яго час, і адмяняе заняткі.
Засмучаная Рубі адмаўляецца дапамагаць у бізнесе. Падчас аднаго з выхадаў у мора лодку Фрэнка і Леа перахоплівае берагавая ахова, бо яны не адказвалі на карабельныя гудкі і радыёсігналы. Сям’і даводзіцца выплаціць штраф; каб вярнуць ліцэнзію на рыбную лоўлю, ім неабходна наняць сурдаперакладчыка, які будзе ўвесь час знаходзіцца на борце. Рубі вырашае адмовіцца ад Берклі і перайсці ў сямейны бізнес на поўны працоўны дзень. Бацькі падтрымліваюць яе рашэнне, але Леа адштурхоўвае яе, настойваючы, што яны змогуць зладзіцца са сваімі праблемамі без дапамогі Рубі.
Сям’я Росі прыходзіць на школьны канцэрт Рубі. Хоць яны не могуць чуць тое, як яна спявае, яны заўважаюць натхняльную рэакцыю слухачоў. Увечары Фрэнк просіць Рубі праспяваць для яго песню, ён дакранаецца да яе горла і прыслухоўваецца да вібрацыі яе галасавых звязкаў. На наступную раніцу ўся сям’я едзе з Рубі ў Бостан на яе праслухоўванне ў Берклі. Сям’ю не пускаюць у залу для праслухоўванняў, але яны ўсё роўна пракрадваюцца на балкон, каб паглядзець на выступ Рубі. Дзяўчына нервуецца, але ўбачыўшы бацькоў і брата, набывае ўпэўненасць. Разам са спевам Рубі пачынае паказваць тэкст песні моваю жэстаў, каб яе сям’я змагла зразумець, пра што яна спявае.
Праз некаторы час Рубі паступае ў Берклі; яна дзеліцца з усімі навіной і просіць Майлза наведаць яе як-небудзь у Бостане. Тым часам, чуючыя калегі сям’і Росі па рыбалоўным бізнесе вывучаюць мову жэстаў, маючы зносіны з Росі і дапамагаючы ім разумець навакольных. Герці, сяброўка Рубі, адвозіць Рубі ў Бостан. Падчас развітання Рубі паказвае сваёй сям’і жэст «Я сапраўды люблю вас».
Акцёрскі склад
Эмілія Джонс | – Рубі Росі |
Трой Кацур | – Фрэнк Росі, бацька Рубі |
Марлі Мэтлін | – Джэкі Росі, маці Рубі |
Дэніэл Дзюран | – Леа Росі, брат Рубі |
Эўхеніё Дэрбіс | – Бернарда «містэр Ві» Вільялобас, дырыжор школьнага хору |
Фердзія Уолш-Піла | – Майлз, любоўны інтарэс Рубі |
Эмі Форсайт | – Герці, найлепшая сяброўка Рубі |
Кевін Чэпмен | – Брэдзі |
Джон Фіорэ | – Тоні Сальгада |
Лоні Фармер | – Артур |