сімвал | с |
---|---|
маса | 1,25 ± 0,09 ГэВ/c² |
лік відаў | 3 |
статыстыка | ферміён |
група | кварк |
пакаленне | другое |
узаемадзеянне |
моцнае, слабае, электрамагнітнае, гравітацыйнае |
квантавыя лікі | |
электрычны зарад | +2/3 e |
спін | ½ |
каляровы зарад | r, g, b |
Іншыя ўласцівасці і звесткі | |
састаў часціцы | фундаментальная часціца |
адкрыта | Бёртан Рыхтэр і інш. і Сэмюэл Ч. Ч. Тынг і інш., 1974 |
тэарэтычна абгрунтавана | Глэшау, Іліопулас, Маяні (1970) |
c-кварк, або зачараваны кварк (англ.: charm) — кварк з зарадам + 2⁄3e, які належыць да другога пакалення. Маючы масу 1,25 ГэВ (крыху больш, чым маса пратона), ён займае трэцяе месца па масе сярод кваркаў (пасля цяжкіх T- і B-кваркаў). Ён быў прадказаны ў 1970 г. Шэлданам Глэшау, Джонам Іліёпуласам і Лучана Маяні[1] і ўпершыню зарэгістраваны ў 1974 г. у выніку адкрыцця J/ψ-часціцы ў SLAC групай, якой кіраваў Бертан Рыхтэр[2], і ў BNL групай, якой кіраваў Сэмюэл Чаа Чунг Цінг[3]. Група з BNL назвала новую часціцу J, група з SLAC прапанавала назву ψ. Пасля непрацяглай спрэчкі пра імя часціцы быў прыняты кампраміс J/ψ. Гэтая часціца з так званай схаванай чароўнасцю (чармоній) складаецца з зачараваных кварка і антыкварка.
Адроны, якія змяшчаюць C-кварк
Некаторыя адроны змяшчаюць C-кварк і/або антыкварк, у тым ліку:
- D-мезоны змяшчаюць С-кварк (ці яго антычасціцу) і U- ці D-кварк[4].
- Ds-мезоны змяшчаюць C-кварк і S-кварк[5].
- Існуе шмат станаў чармонія (разнавіднасць кварконія), напрыклад, J/ψ. Яны складаюцца з C-кварка і яго антычасціцы[6].
- Назіраліся зачараваныя барыёны, якія атрымалі назвы па аналогіі з дзіўнымі барыёнамі (напрыклад, Λ+c)[7].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ S. L. Glashow, J. Iliopoulos, L. Maiani Weak Interactions with Lepton-Hadron Symmetry // Phys. Rev. D. — 1970. — Т. 2. — № 7. — С. 1285-1292.
- ↑ J.-E. Augustin et al. Discovery of a Narrow Resonance in e+e− Annihilation // Phys. Rev. Lett.. — 1974. — Т. 33. — № 23. — С. 1406-1408.
- ↑ J. J. Aubert et al. Experimental Observation of a Heavy Particle J // Phys. Rev. Lett.. — 1974. — Т. 33. — № 23. — С. 1404-1406.
- ↑ Табліца ўласцівасцей D-мезонаў.
- ↑ Табліца ўласцівасцей Ds-мезонаў
- ↑ Таблица свойств cc̅-мезонов
- ↑ Табліца ўласцівасцей зачараваных барыёнаў
Літаратура
- Чароўнасць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. С. 246.
Спасылкі
- Зводная табліца ўласцівасцей кваркаў на сайце Particle Data Group. (англ.)
- Поўная табліца ўласцівасцей C-кварка на сайце Particle Data Group. (англ.)
- Пахлова Г. В., Пахлов П. Н., Эйдельман С. И. Экзотический чармоний // УФН. — 2010. — Т. 180. — № 3. — С. 225−248.