Browning M1900 | |
---|---|
| |
Апісанне | |
Краіна: | Бельгія |
Гісторыя мадэлі | |
Канструктар: | Дж. Браўнінг |
Стварэнне прататыпу: | 1896 год |
Серыйны выпуск: | 1900—1912 |
Усяго выраблена: | каля 1 000 000 адз. |
Выраблялася: | Fabrique Nationale d’Armes de Guerre |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 0,625 кг |
Даўжыня, мм: | 164 мм |
Даўжыня ствала, мм: | 102 мм |
Патроны: | 7,65×17 мм (.32 ACP) |
Боезабеспячэнне: | магазін на 7 патронаў |
Характарыстыкі пры выкарыстанні стандартнага патрона | |
Browning M1900 (пісталет Браўнінга ўзору 1900 года, FN Browning M1900) — самазарадны пісталет, распрацаваны Джонам Браўнінгам у 1896 годзе, выпускаўся бельгійскай кампаніяй Fabrique Nationale d’Armes de Guerre (FN) у 1900—1912 гадах.
Гісторыя
Джон Мозес Браўнінг быў вядомым амерыканскім канструктарам агнястрэльнай зброі. У канцы ХІХ стагоддзя ён стварыў самазарадны пісталет калібру 7,65 мм з аўтаматыкай, які працаваў на аддачы свабоднага затвора. Каробчаты магазін устаўляўся ў рукаяць, а зваротна-баявая спружына знаходзілася над ствалом. Пісталет з нестандартнай кампаноўкай не выклікаў энтузіязму ў амерыканцаў, аднак у Еўропе навінку хутка ацанілі. З 1899 года пісталеты сталі выпускаць на бельгійскай фірме «Fabrique Nationale d’Armes de Guerre». Зброя атрымала назву «Пісталет Браўнінга ўзору 1900 года». Пісталеты Браўнінга — адны з нешматлікіх, якія атрымалі імя ад свайго сапраўднага стваральніка.
У пачатку ХХ стагоддзя з Браўнінгам не мог параўняцца ні адзін аўтаматычны пісталет у свеце. Надзейны, лёгкі, а галоўнае — зручны, Браўнінг стаў эталонам кішэннай зброі. Створаныя Дж. Браўнінгам патроны калібра 7,65 мм з бяздымнага пораху значна пераўзыходзілі патроны з дымным порахам як па магутнасці, так і па балістычных паказчыках. Гэтыя перавагі канчаткова ліквідавалі канкурэнта — рэвальвер. У 1903 годзе была выпушчана яшчэ адна мадэль пад калібр 9 мм. Канструкцыя была вельмі ўдалай, і ён быў прыняты на ўзбраенне арміі, паліцыі і жандармерыі.
З’яўленне браўнінгаў стала рэвалюцыяй у зброевай справе. Іх канструкцыя вызначыла развіццё большасці сучасных пісталетаў[1].
Карыстальнікі
- Бельгія[2]
- Бразілія — закуплены для патрэб паліцыі
- Кітай
- Фінляндыя — упершыню закуплены паліцыяй да 1917 года. Пісталет быў вельмі папулярны на грамадзянскім рынку і сярод ранняга фінскага нацыяналістычнага руху Voimaliitto. Таксама выкарыстоўваўся дзяржаўным банкам Фінляндыі[3].
- Германская імперыя — закуплены паліцэйскімі агенцтвамі.
- КНДР
- Парагвай — папулярная зброя сярод афіцэраў.
- Расійская імперыя — выдаваўся паліцэйскім і вайскоўцам.
Зноскі
- ↑ Пісталет Браўнінг
- ↑ Brassey’s Infantry Weapons of the World, 1950—1975, J.I.H Owen (1975), p. 45
- ↑ Handguns: Semi‐automatic Pistols and Revolvers and Sub‐machine Guns // Reference Reviews. — 1997-05-01. — В. 5. — Т. 11. — С. 42–43. — ISSN 0950-4125. — DOI:10.1108/rr.1997.11.5.42.319