BrainPort — гэта тэхналогія, з дапамогай якой сэнсарная інфармацыя можа быць адпраўлена ў мозг праз масіў электродаў, які знаходзіцца на верхняй частцы языка (г.з. транслінгвальна). Упершыню канцэпцыя была прапанавана амерыканскім даследчыкам у галіне нейрапластычнасці Полам Бак-і-Рыта, які ў 1998 годзе заснаваў кампанію Wicab[1], спецыялізуючуюся на вытворчасці прылад BrainPort.

У прыладзе з выкарыстаннем тэхналогіі BrainPort лічбавая камера фіксуе выгляд навакольнага асяроддзя, затым інфармацыя апрацоўваецца кантроллерам, які пераўтварае яе ў электрычныя імпульсы. Далей імпульсы праз матрыцу электродаў (20 на 20), прыкладзеную да языка дасылаюцца ў мозг чалавека. Чалавечы мозг здольны інтэрпрэтаваць гэтыя імпульсы як візуальныя сігналы і перанакіроўваць іх ў тую частку кары галаўнога мозгу, якая адказвае за зрок. Дзякуючы нейрапластычнасці мозгу ўжо праз некалькі дзён ці нават гадзін у сляпых візуальная інфармацыя пачынае дасягаць глядзельнай кары, і яны пачынаюць арыентавацца ў прасторы. У 2015 годзе тэхналогія BrainPort была ухвалена Упраўленнем па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў (FDA) у ЗША для выкарыстання людзьмі з парушэннямі зроку[2].

Зноскі

Літаратура

  • Кин С. Дуэль нейрохирургов. Как открывали тайны мозга, и почему смерть одного короля смогла перевернуть науку. — М: Бомбара. — 2019 , ISBN 978-5-04-101517-6
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.