Boeing 747 | |
---|---|
| |
Тып | пасажырскі самалёт |
Распрацоўшчык | Boeing |
Вытворца | Boeing Commercial Airplanes[d] |
Галоўны канструктар | Joe Sutter[d] і Boeing |
Першы палёт | 9 лютага 1969 |
Пачатак эксплуатацыі | 1970 (Pan Am, TWA) |
Статус | эксплуатуецца |
Эксплуатанты |
British Airways (57) Cathay Pacific (46) Korean Air (41) |
Гады вытворчасці | 1969 — н.ч. |
Адзінак выраблена | 1446 (на лістапад 2011)[1] |
Кошт адзінкі |
747-100 — 24 млн $ (1967) 747-200 — 39 млн $ (1976) 747-300 — 82 млн $ (1982) 747-400 — 228-260 млн $ (2007) |
Варыянты |
Boeing E-4 Boeing VC-25 Boeing 747-400 Boeing 747SP |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Боінг 747, выпусканы амерыканскай кампаніяй Boeing, часта названы «Джамба Джэт» (англ.: Jumbo Jet), ці проста «747», — першы ў свеце далёкамагістральны двухпалубны шырокафюзеляжны пасажырскі самалёт. Першы палёт быў выкананы 9 лютага 1969 года. На момант свайго стварэння Boeing 747 быў самым вялікім, цяжкім і ёмістым пасажырскім авіялайнерам, застаючыся такім на працягу 37 гадоў, да з’яўлення A380, першы палёт якога адбыўся ў 2005 годзе.
Boeing 747 мае двухпалубную кампаноўку, пры гэтым верхняя палуба значна саступае па даўжыні ніжняй. Памеры і своеасаблівы «горб» верхняй палубы зрабілі Boeing 747 адным з найбольш вядомых самалётаў у свеце, героем дзясяткаў кінастужак і сімвалам грамадзянскай авіяцыі.
Існуе некалькі розных варыянтаў Boeing 747, большасць з якіх могуць здзяйсняць пералёты вялікай далёкасці. Рэкардсменам сярод 747 з’яўляецца Боінг аўстралійскай авіякампаніі Qantas Airways, які здзяйсніў ц 1989 годзе беспасадкавы пералёт з Лондана ў Сідней, пераадолеўшы тым самым 18 000 км за 20 гадзін 9 хвілін, не маючы на борце ні пасажыраў, ні грузу.
Нягледзячы на высокі кошт, але дзякуючы высокай эканамічнасці масавых авіяперавозак і лізінгавым схемам эксплуатацыі, гэта адзін з самых распаўсюджаных у свеце пасажырскіх самалётаў. Да верасня 2010 года было замоўлена 1527 мадэляў Boeing 747, дастаўлена 1418 самалётаў.
Аэрадынамічная схема
- Четырохматорны турбавентылятарны нізкаплан са стралападобным крылом і аднакілявым апярэннем.
Зноскі
Гл. таксама
- Спіс авіяцыйных здарэнняў і катастроф
- Музей авіяцыі і касманаўтыкі, Парыж