The Boeing Company | |
---|---|
англ.: Boeing | |
Тып | Публічная кампанія |
Лістынг на біржы | NYSE: BA |
Заснаванне | 1916 |
Заснавальнікі | Уільям Эдуард Боінг |
Размяшчэнне | ЗША: Чыкага |
Ключавыя постаці | Джэймс МакНерні (старшыня савета дырэктараў і прэзідэнт) |
Галіна | Авіябудаванне, касмічнае машынабудаванне |
Прадукцыя | Грамадзянскія, ваенныя самалёты, касмічная тэхніка |
Уласны капітал |
|
Абарот | ▼ 64,3 млрд дол. (2010 год) |
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак | ▲ 3,3 млрд дол. (2010 год) |
Актывы |
|
Капіталізацыя |
|
Колькасць супрацоўнікаў | 160,5 тыс. чалавек (студзень 2011 года) |
Дэвіз | Connect, Protect, Explore and Inspire the World through Aerospace Innovation[2] |
Даччыныя кампаніі | Boeing Canada[d], Boeing International Corporation India Private Limited[d], Boeing UK[d], Boeing Helicopters[d], Boeing Capital[d], Boeing Commercial Airplanes[d], Boeing Phantom Works[d], Boeing Australia[d], Boeing Defense, Space & Security[d], McDonnell Douglas, Boeing Spain[d], Alteon Training[d], Boeing Aircraft Holding Company[d] і Jeppesen[d] |
Сайт | www.boeing.com |
The Boeing Company («Бо́інг») — авіякасмічная карпарацыя ў ЗША. Штаб-кватэра: Чыкага (ЗША).
Галоўныя вытв. падраздзяленні: «Камерцыйныя самалёты Боінга» [Boeing Commercial Airplanes] і «Інтэграваныя абаронныя сістэмы Боінга» [Boeing Integrated Defense Systems]. Вытв. магутнасці: 3 галоўныя вытв. раёны ў ЗША[3] і інш. (2006). Штат: больш за 150000 работнікаў у ЗША і 70 краінах свету (2006).
Абарот: ~61,5 млрд. USD за год (2006). Карпарацыя мае кліентаў у больш за 90 краінах свету, і з’яўляецца адным з найбольшых лідараў экспарту ЗША ў продажах.
Асноўныя кірункі дзейнасці: распрацоўка і выпуск авіякасмічнай тэхнікі (асабліва, пасажырскіх авіялайнераў, ваенных самалётаў), верталётаў, электронных і абаронных сістэм, ракет і ракет-носьбітаў, спадарожнікаў, інфармацыйнай і сувязной тэхнікі. Кампанія з’яўляецца адным з галоўных пастаўцаў паслуг для НАСА, аператарам «Спейс шатла» і Міжнароднай касмічнай станцыі, пастаўцам паслуг падтрымкі абсталявання ваенных і камерцыйных авіяліній.
Заснавана У. Боінгам 15.7.1916 як «Ціхаакіянскія авіяцыйныя вырабы» [Pacific Aero Products Co.][4]. Найстарэйшая авіяцыйная кампанія ў ЗША. Назва зменена на «Самалёты Боінга» [Boeing Airplane Co.] 9.5.1917. На 2007, у склад карпарацыі ўваходзяць такія вядомыя раней самастойныя вытворцы, як «Х’юз», «Роквел», «Макдонел Дуглас», «Сцірман», «Норт Амерыкан». Адпаведна, многія вядомыя прадукты гэтых вытворцаў носяць некалькі азначэнняў.
Першы серыйны прадукт: Боінг «Мадэль Сі» (1917).
Гісторыя
У 1929, «Боінг Эрплейн энд Транспарт Ка.» змяніла назву на «Юнайтэд Эркрафт энд Транспартэйшн Карп.», і да канца года ўлучыла ў сябе «Чэнс Воўт Карп.», «Гамільтан Металплэйн Дывіжн», «Боінг Эркрафт оф Кэнада», «Стаут Эрлайнс», «Нортрап Эвіэйшн Карп.», «Сцірман Эркрафт Ка.», «Сікорскі Эвійэшн Карп.», «Стандард Сціл Прапелер Ка.» і «Прат энд Уітні Эркрафт Ка.». Гэтае аб’яднанне, разам з іншымі падобнымі, было раздзелена ўрадам ЗША ў 1934—1935.
У 1996, кампанія аб’ядналася з авіякасмічнымі і абароннымі падраздзяленнямі «Роквела». Набытыя падраздзяленні атрымалі новую назву «Боінг Норт Амерыкан». У 1997, кампанія аб’ядналася з кампаніяй Макдонел Дуглас. У 2000, было паведамлена аб набыцці «Боінгам» касмічных і камунікацыйных магутнасцей камп. «Х’юз Электронікс».
Зноскі
- ↑ https://s2.q4cdn.com/661678649/files/doc_financials/annual/2019/Boeing-2018AR-Final.pdf
- ↑ https://www.boeing.com/principles/vision.page
- ↑ Каля Паджэт Саунд, Вашынгтон, у Паўднёвай Каліфорніі і Сент-Луісе.
- ↑ Шляхам набыцця і інкарпаравання аднайменнай кампаніі.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)