![](../I/Bloop.jpg.webp)
Bloop (англ.: завыванне, роў) — нізкачастотны гук, некалькі разоў зафіксаваны Нацыянальным кіраваннем акіянічных і атмасферных даследаванняў (NOAA) летам 1997 года[1]. Па афіцыйных заявах NOAA, крыніца гуку невядома[1]
Крыніца гуку павінна размяшчацца прыкладна па геаграфічных каардынатах 50° пд. ш. 100° з. д. (на паўднёвым захадзе ад Паўднёвай Амерыкі). Агульны характар гуку дазваляе меркаваць, што ён выдадзены жывой істотай[2], але такая істота навуцы невядома. Мяркуючы па пройдзенай гукам адлегласці, гэта істота павінна быць вялізнага памеру, значна больш сіняга кіта.
Калі адкінуць здагадку аб існаванні ў Ціхім акіяне невядомага навуцы віду гіганцкіх істот, застаецца дзве версіі: альбо гук выраблены вялікай колькасцю істот адначасова, альбо ў гэтым рэгіёне кароткачасова склаліся унікальныя акустычныя ўмовы, спрыяльныя для звышдалёкага распаўсюджвання гуку. У якасці найбольш дакладнай i верагоднай, але афіцыйна не пацвярджаемай версіі, гэты гук мог быць выраблены вялікай колькасцю гіганцкіх кальмараў[2].
Даволі цікава, што каардынаты крыніцы гуку знаходзяцца недалёка ад таго месца 47°09′ пд. ш. 126°43′ з. д., якое Говард Лаўкрафт паказаў для падводнага горада Р'льех, у якім спіць Ктулху[3].
Аднак, палічыўшы інфармацыю не занадта важнай, падрабязнае вывучэнне з глыбінным апусканнем вырабляць не сталі.
Гук Bloop з сайту NOAA
Праблемы з праслухоўваннем? Дапамога.
Сучаснае навуковае тлумачэнне
Паводле інфармацыі, атрыманай Нацыянальным кіраваннем акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША, гэта гук гіганцкага айсберга, што трэскаецца[1].
Зноскі
- 1 2 3 Icequakes (Bloop) (англ.). NOAA. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 21 жніўня 2013.
- 1 2 Tuning in to a deep sea monster (англ.). CNN. Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 21 жніўня 2013.
- ↑ The Cthulhu Mythos (англ.). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 21 жніўня 2013.
Спасылкі
- Сайт, які прысвечаны Bloop (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2013. Праверана 21 жніўня 2013.