Bieły Son | |
---|---|
Жанр | Рок |
Краіна |
![]() |
Горад | Беласток |
Мова песень | Беларуская |
Лэйбл | БАС |
«Bieły Son» — гурт з Беласточчыны.
Гісторыя
Гурт выконваў песні на беларускай мове. Прымаў удзел у фестывалі «Басовішча». У 1997 годзе ў Беластоку Беларускім Аб'яднаннем Студэнтаў (пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і мастацтва Польшчы і Польскага Радыё «Беласток») быў выдадзены аднайменны з назвай гурта альбом, песні ў ім напісаны на словы Ларысы Геніюш, Янкі Купалы, беластоцкіх паэтаў Віктара Шведа і Віктара Стахвюка. Анатоль Мяльгуй характыразаваў гурт як прадстаўнікоў рамантычна-патрыятычнай плыні выканаўцаў.[1]
У цяперашні час гурт спыніў сваё існаванне.
Дыскаграфія
Альбомы
Удзел у зборніках
- Сэрца Эўропы in rock — «Зорка» (2001)
- Жыць для Беларусі — «У песьнях ёсьць хлеб» (2005)
Склад[2]
- Ян Хоха (Jan Chocha): спеў, акустычная гітара
- Марта Драль (Marta Dral): спеў
- Яўген Маліноўскі (Eugeniusz Malinowski): гітара
- Даніэль Матысюк (Daniel Matysiuk): ударныя
- Тадэвуш Дарошка (Tadeusz Doroszko): бас-гітара
Зноскі
- ↑ Мартыненка В., Мяльгуй А. 222 альбомы беларускага року і ня толькі... — Мн.: БМАgroup, 2005. С. 111-112.
- ↑ Bieły son (Bieły son (1995)) (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 чэрвеня 2012. Праверана 25 красавіка 2017. / Музыкальный блог
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.