Bell UH-1 Iroquois
Тып Huey[d]
Вытворца Bell Flight[d]
Першы палёт 20 кастрычніка 1956
Пачатак эксплуатацыі 1959
Эксплуатанты Балівія[1][2], Armed Forces of Bosnia and Herzegovina[d][1][2] і Афганістан
Адзінак выраблена 16 000
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Bell UH-1 Iroquois — амерыканскі лёгкі шматмэтавы верталёт[3]. Распрацаваны фірмай Bell Helicopter Textron у 1950-х. Па стане на 2020 год застаецца 3-м па колькасці ваенным верталётам у свеце[4].

Верталёт класічнай аднавінтавой схемы з двухлопастным апорным вінтом і двухлопастным рулявым вінтом. Канструкцыя фюзеляжа паўманакокавая, якая складаецца з двухмеснай кабіны пілота, грузавога адсека і хваставой бэлькі. Функцыі прыстасаванні для пасадкі выконваюць сталёвыя лыжы. Сілавая ўстаноўка размешчана ў верхняй частцы фюзеляжа і складаецца з аднаго або двух рухавікоў у залежнасці ад мадыфікацыі верталёта. Паліўная сістэма складаецца з двух бакаў (625 л.), якія размяшчаюцца за кабінай пілотаў. Верталёт можа несці кулямётнае і ракетнае ўзбраенне[5].

Зноскі

  1. 1 2 World Air Forces 2014 — 2014.
  2. 1 2 World Air Forces 2008 — 2008.
  3. UH-1N HUEY
  4. World Air Forces, p.5.
  5. Вертолет UH-1 Iroquois. Фото. Видео. Характеристики.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.