Скаты | |||||||||||||||||||||||||
Электрычны скат | |||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||
Batoidea | |||||||||||||||||||||||||
Атрады | |||||||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||||||
|
Ска́ты (Batoidea) — надатрад (падклас) пласцінашчэлепавых храстковых рыб. Змяшчае 5 атрадаў і каля 15 сямействаў.
Апісанне
Даўжыня ад некалькіх сантыметраў да 7 м, маса ла 2,5 т. Цела плазаватае, шырокае, дыска- або ромбапалобнае. Верхні бок у скатаў прыстасаваны па расфарбоўцы да той ці іншай жыццёвай прасторы і можа вар'іравацца ад светла-пясчанай да чорнай. На верхнім боку размешчаны вочы і адтуліны, у якія пранікае вада для дыхання. Скура голая або ўкрыта шыпамі. Зубы шыпападобныя ці пляскатыя, закругленыя. Пашча, ноздры і пяць пар шчэлепаў знаходзяцца на плоскім і, як правіла, светлым брушным боку.
Грудныя плаўнікі вялікія, іх краі зрошчаны з бакамі галавы і тулава. Спінныя плаўнікі на хвасце або адсутнічаюць. Хвост бізунападобнай формы. Хвастаколападобныя маюць калючыя хваставыя шыпы з яданоснай залозай, гнюсападобныя — электрычныя органы па баках цела (за што атрымалі назву электрычныя скаты).
Адным з найбольш вядомых відаў скатаў з'яўляецца манта (Manta birostris). Вялікіх памераў дасягаюць скаты з сямейства арляковых, чый размах крылаў можа дасягаць 2,5 метра, а даўжыня — да пяці метраў; а таксама скаты з сямейства хвастаколавых, які дасягае 2,1 метра ў шырыню і да 5,5 метраў у даўжыню.
Пашырэнне
Адрозніваецца 5 атрадаў, 14-16 сямействаў, каля 50 родаў, 350 відаў. Пашыраны ў акіянах, трапляюцца на мелкаводдзі і да глыбіні 2700 м, ёсць прэснаводныя (у басейне р. Амазонка і інш.).
Асаблівасці біялогіі
Прыдонныя рыбы, акрамя мантавых і хвастаколавых, якія жывуць у тоўшчы вады. Большасць скатаў жыве ў марской вадзе, аднак існуе і некалькі прэснаводных відаў (матора і інш.)
Бентафагі і драпежнікі. Харчуецца малюскамі, ракамі і ігласкурымі. Пелагічныя віды харчуюцца планктонам і дробнай рыбай.
Жывародныя і яйцажывпродныя; ромбаскатападобныя адкладваюць яйцы.
Промысел
Аб'екты промыслу.
Гл. таксама
Літаратура
- Петрыкаў А. М. Скаты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 450. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).