BMW X6
Агульныя даныя
Тып(ы) кузавы: 5‑дзв. красовер (5‑месн.)
На рынку
Звязаныя: BMW X5
Падобныя мадэлі: Acura ZDX
Mercedes-Benz GLE Coupe
Сегмент: J-сегмент
Пакаленні

BMW X6 — першы аўтамабіль красовер класа люкс нямецкай кампаніі BMW (або Sports Activity Coupé (SAC) ці спартовае SUV — купэ па вызначэнні вытворцы).

Першае пакаленне

BMW X6 першага пакалення (E71) абсталяваны традыцыйнымі бензінавым ці дызельным рухавікамі, а для аматараў экалагічнага ладу жыцця меў версію з гібрыдным (электра-бензінавым) сілавым агрэгатам пад назвай «ActiveHybrid». Паўнапрывадныя версіі маюць серыйную класіфікацыю «xDrive».

Упершыню аўто як канцэпт-кар было прадэманстравана на Франкфурцкім аўтасалоне ў 2007 годзе. Канцэпт вельмі спадабаўся спецыялістам і патэнцыяльным спажыўцам. Таму серыйны выпуск і продаж пачаліся ўжо ў наступным 2008 годзе.

У 2009 годзе выйшла версія BMW X6M і ActiveHybrid X6 з V8 (індэкс E72) — гібрыдны аўтамабіль, аснашчаны парай электраматораў і сумарнай аддачай сілавой устаноўкі ў 485 к.с.

Х6 збіраюць на заводах ЗША, Расіі, Егіпта, Індыі, Тайланда, Малайзіі[1].

У 2012 годзе Х6 атрымаў невялікую мадэрнізацыю: злёгку змянілася знешнасць, з’явіліся новыя опцыі.

Рухавікі

МадэльАб’ём, см³Тып рухавікаМагутнасць, кВтКруцільны момант, НмМаксімальная хуткасць, км/г0-100 км/г, секРасход паліва, л/100 кмВыкід CO2, г/кмВага, кг
Бензінавыя
xDrive35i2979R6225 (306 к.с.) пры 5800-6250/хв400 пры 1300-5000/хв2406.710.92622145
xDrive50i4395V8300 (407 к.с.) пры 5500-6400/хв600 пры 1750-4500/хв2505.412.52992265
X6 M4395V8408 (555 к.с.) пры 6000/хв680 пры 1500-5650/хв2504.713.93252380
ActiveHybrid X64395V8357 (485 к.с.) (камбініравана)7802365.69.92312500
Дызельныя
xDrive30d2993R6173 (235 к.с.) пры 4000/хв520 пры 2000–2750/хв2208.08.22172150
xDrive35d2993R6210 (286 к.с.) пры 4400/хв580 пры 1750–2250/хв2366.98.32202185

X6 M

У красавіку 2009 года грамадскасці была прадстаўлена спартыўная версія X6 M, якая ўяўляе сабой мадэль xDrive50i з фарсіраваным да 555 к.с. рухавіком з падвойным турбанаддзіманнем. Дапрацоўцы таксама падвергнуліся падвеска, рулявое кіраванне, сістэма поўнага прывада і, у нязначнай ступені, элементы інтэр’еру і экстэр’ера. BMW Х6 М і Х5 М сталі першымі ў гісторыі BMW Motorsport аўтамабілямі з поўным прывадам, турбіраваным рухавіком і ў сегменце SUV.

За магутнасць гэтага пазадарожніка адпавядае 4,4-літровы рухавік V8 з падвойным турбанаддзіманнем. Прадукцыйны васьміцыліндравы рухавік генерыруе ўражлівыя 567 конскіх сіл пры 6 000—6 500 абаротах у хвіліну і 76,5 кг/м круцільнага моманту пры 2 000-5 000 абаротах у хвіліну. Да таго ж, рухавік атрымаў спецыяльную масленую сістэму, якая дазваляе яму абсалютна нармальна функцыянаваць нават пры адносна нізкіх і высокіх тэмпературах. Васьміступеньчатая каробка перадач M Steptronic спалучаецца са спецыяльнай версіяй сістэмы поўнага прывада xDrive, якая, у сваю чаргу, раўнамерна размяркоўвае магутнасць на пярэднія або заднія колы ў залежнасці ад тыпу дарожнага пакрыцця. Каробку перадач можна пакінуць у аўтаматычным рэжыме або пераключаць з дапамогай рычага, размешчанага за рулявым колам. Усе гэтыя характарыстыкі дазваляюць аўтамабілю дасягаць адзнакі ў 96,5 км/г за 4,2 секунды, уражлівы паказчык, асабліва з улікам вагі пазадарожніка ў 2 268 кг. Гранічна дапушчальная хуткасць дасягае паказчыка ў 249,5 км/г. Чакаць празмернай эканамічнасці ад такога транспартнага сродку, вядома, не варта, але дзякуючы наяўнасці сістэмы старт/стоп, можна атрымаць такія паказчыкі, як: 16,8 л/100км у горадзе і 12,38 л/100км на трасе[2].

Фотагалерэя

Другое пакаленне

BMW X6 M50d (F16)

На аўтасалоне ў Лос-Анджэлесе восенню 2014 года дэбютаваў BMW X6 другога пакалення з індэксам F16, распрацаваны на аснове BMW X5 (F15).

Гама сілавых агрэгатаў спачатку была абмежавана адным бензінавым рухавіком V8 і двума раднымі шасціцыліндравымі дызелямі. Бензінавы бітурбаматор V8 4.4 л у BMW X6 xDrive 50i магутнасцю 450 к.с. і круцільным момантам 650 ньютан-метраў пры 2000 аб/хв, разгон да 100 км/г за 4,8 с. Да вясны 2015 года да яго далучыліся цяперашняя радная «шасцёрка» BMW X6 xDrive 35i (306 к.с., 400 Нм). З ёй BMW X6 xDrive 35i здольны дабрацца да сотні за 6,4 с. Базавы трохлітровы турбадызель на X6 xDrive 30d развівае 258 к.с. і 560 Нм. Захавалася і версія X6 M50d з лінейкі M Performance з трыма турбакампрэсарамі — 381 к.с. і 740 Нм. Да вясны 2015 лінейку папоўніў 313-моцны X6 xDrive 40d. Усе рухавікі  Еўра-6.

BMW X6 2016 атрымалі некалькі абнаўленняў, такія як мадэрнізаваны Bluetooth, а ў мадэлях V8 і 4-зонным клімат-кантролем.

Базавыя мадэлі BMW X6 2016 года камплектуюцца 6-цыліндравым рухавікамі, мадэль sDrive35i аснашчана заднім прывадам, а sDrive50i — поўным прывадам. Іншыя базавыя характарыстыкі ўключаюць у сябе: скураны салон, панарамны люк на даху, парковачныя датчыкі, падзеленыя заднія сядзенні 40/20/40, 10-пазіцыйныя пярэднія сядзенні з падагрэвам і ўніверсальны пульт ад гаражных дзвярэй. Нядаўна абноўлены Bluetooth дазваляе вадзіцелям лепш кантраляваць падлучаныя прыстасаванні і інтэграваць іх са стандартнай інфармацыйна-забаўляльнай сістэмай «IDrive», якая ўключае ў сябе навігацыю, 9 дынамікаў, AM / FM / CD-плэер з паточнай перадачай праз Bluetooth, USB порт і жорсткі дыск для захоўвання музыкі[3]

Сілавыя агрэгаты X6 2017 года ў значнай ступені імітуюць X5. Базавы турбанаддзімны 3.0-літровы рухавік знаходзіцца ў заднепрывадных sDrive35i і паўнапрываднай xDrive35i, абодва выкарыстоўваюць тую ж 8-ступеньчатую аўтаматычную каробку перадач. У xDrive50i таксама даступны 4.4-літровы V-8 з падвойным турбанаддзіманнем і магутнасцю 445 к. с. Ён адказвае за 4.8-секундны разбег да 100 км. Але на гэтым BMW X6 не спыняецца. Павышаны турбанаддзімны V-8 паказвае 567 к. с. і здольны разагнацца ўсяго за 4 секунды ў X6 M. Максімальная хуткасць — 250 км/г. Выдатак паліва ў цяперашняй версіі BMW X6 прадугледжваецца на ўзроўні 11.2 л/100 км у змяшаным цыкле. Такім чынам, высокая прадукцыйнасць X6 сцвярджае, што тэхналогія апраўдвае амбіцыі[4].

Рухавікі

МадэльКод рухавікаАб’ёмЦыліндраўМагутнасць, кВтКруцільны момант пры аб/хвVмакс км/г0-100 км/г сРасход паліва л/100 кмВыкід CO2ВагаГады вытворчасці
Бензінавыя
xDrive35iN55B302979 см³Р6225 кВт (306 к.с.) пры 5800-6400400 Нм пры 1200-50002406,48,5-8,6198 гр/км2100 кгз 11/2014
xDrive50iN63B444395 см³V8330 кВт (450 к.с.) пры 5500-6000650 Нм пры 2000-45002504,89,7225 гр/км2245 кгз 11/2014
X6 MN63B444395 см³V8423 кВт (575 к.с.) пры 6000-6500750 Нм пры 2200–50002504,211,1258 гр/км2340 кгз 01/2015
Дызельныя
xDrive30dN57D30OL2993 см³Р6190 кВт (258 к.с.) пры 4000560 Нм пры 1500-30002306,76,0157 гр/км2140 кгз 11/2014
xDrive40dN57D30TOP2993 см³Р6230 кВт (313 к.с.) пры 4400630 Нм пры 1500–25002405,86,2−6,3163 гр/км2180 кгз 11/2014
M50dN57D30S12993 см³Р6280 кВт (381 к.с.) пры 4000−4400740 Нм пры 2000−30002505,26,6174 гр/км2260 кгз 11/2014

Продажы

Каляндарны год Усяго сабрана X6(X6M)Продаж у ЗША (гібрыды)
2008 26,580[5]4,548
2009 41,667[6]4,787[7]
2010 46,404[8] (3,082)[9]6,257 (248)[10]
2011 40,8226,192[11]
2012 43,6896,749[12]
2013 36,688[13]5,549
2014
2015 7,906[14]
2016 7,117[14]

Зноскі

  1. lyuks.html Удивительная одиссея автомобилей класса люкс BMW.(недаступная спасылка)
  2. Как мы тестировали BMW X6 M 2016. automoto.ua. Праверана 28 верасня 2016.
  3. Как мы тестировали BMW X6 2016. automoto.ua. Праверана 1 ліпеня 2016.
  4. Как мы тестировали BMW X6 2017
  5. Annual Report 2008(недаступная спасылка). BMW Group. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 4 красавіка 2011.
  6. Annual Report 2009(недаступная спасылка). BMW Group. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 4 красавіка 2011.
  7. Prnewswire.com (4 January 2011). BMW Group U.S. Reports December 2010 Sales. Прэс-рэліз. Праверана 2011-04-04.
  8. BMW Group. BMW Group. Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2011. Праверана 4 красавіка 2011.
  9. BMW M-series sales rise 14.2 percent to 16,967 cars in 2010. MotorwayAmerica (3 лютага 2011). Праверана 4 красавіка 2011.
  10. December 2010 Dashboard: Year End Tally(недаступная спасылка). Hybrid Cars (7 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2011. Праверана 4 красавіка 2011.
  11. Prnewswire.com (5 January 2012). BMW Group Achieves Second Best Sales Year Ever in the U.S.. Прэс-рэліз. Праверана 2012-01-06.
  12. (3 January 2013). BMW Group Achieves Best Sales Year Ever in the U.S.. Прэс-рэліз.
  13. (3 January 2014). BMW Group U.S. Reports December and 2013 Sales. Прэс-рэліз.
  14. 1 2 https://www.press.bmwgroup.com/usa/article/attachment/T0266989EN_US/375305

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.