BMW M3 DTM
Агульныя даныя
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік
BMW M4 DTM

BMW M3 DTM — гоначныя аўтамабілі маркі BMW. Выкарыстоўваліся ў чэмпіянаце DTM у 2012—2013 гады.

Гісторыя

Восенню 2010 года BMW абвясціла аб вяртанні ў чэмпіянат DTM пасля 20-гадовага перапынку[1].

15 ліпеня 2011 года быў паказаны прататып[2]. Гатовы аўтамабіль прадставілі ў лютым 2012 года. На сезон BMW выставіла шэсць машын[3].

Тэхнічныя характарыстыкі

Машыны серыі DTM прадстаўляюць сабой «сілуэты», толькі вонкава падобныя на дарожныя аўтамабілі. Аўтамабілі, якія ўдзельнічалі ў гонках сезонаў 2012—2013 гадоў, мелі аблічча купэ M3 (E92).

Тэхнічныя характарыстыкі BMW M3 DTM
Даўжыня, мм 4775 (без уліку задняга крыла)
Шырыня, мм 1950
Вышыня, мм ~1200 (у залежнасці ад налад)
Кузаў вуглепластыкавы манакок на аснове сталёвага прасторавага каркаса
Рухавік BMW P66, атмасферны, 8-цыліндравы, V-падобны
Аб’ём, см³ 4000
Магутнасць, к.с. ~480
Каробка перадач 6-ступеньчатая, секвентальная
Макс. хуткасць, км/г ~300

Удзел у гонках

Аўтамабілі BMW M3 DTM (E92) удзельнічалі ў сезонах 2012 і 2013 гадоў. У 2012 годзе Бруна Спэнглер заваяваў чэмпіёнскі тытул, а BMW атрымала перамогу ў заліку вытворцаў.

Каманда Шасі Пілот С П Пд ПП ХК ЛС ЛФ СХ А. М.
Статыстыка выступаў у сезоне DTM 2012 года[4]
Германія BMW Team RMG BMW M3 DTM 12 1 Германія Марцін Томчык 100301244698
2 Злучаныя Штаты Амерыкі Джоўі Хэнд 100000850620
Германія BMW Team Schnitzer 7 Канада Бруна Спэнглер 1046321121491
8 Германія Дзірк Вернер 100000431299
Бельгія BMW Team RBM 15 Вялікабрытанія Эндзі Прыёль 1000006622413
16 Бразілія Аўгуста Фарфуш 101320111697
Статыстыка выступаў у сезоне DTM 2013 года[5]
Германія BMW Team Schnitzer BMW M3 DTM 12 1 Канада Бруна Спэнглер 101320111823
2 Германія Дзірк Вернер 1001002203013
Бельгія BMW Team RBM 7 Бразілія Аўгуста Фарфуш 1035111111162
8 Злучаныя Штаты Амерыкі Джоўі Хэнд 1000015323212
Германія BMW Team RMG 15 Германія Марцін Томчык 1000005821019
16 Вялікабрытанія Эндзі Прыёль 1000006301020
Германія BMW Team MTEK 21 Германія Марка Вітман 100112210498
22 Германія Ціма Глок 101200141409

У 2014 годзе M3 былі замененыя на BMW M4 DTM.

Крыніцы

  1. "BMW kehrt 2012 in die DTM zurück" [нямецкая]. auto-motor-und-sport.de. 2010-10-16. Праверана 2023-12-07.
  2. "BMW macht Jagd auf Sterne und Ringe" [нямецкая]. auto-motor-und-sport.de. 2011-07-15. Праверана 2023-12-07.
  3. "Erster DTM-BMW im fertigen Look" [нямецкая]. auto-motor-und-sport.de. 2012-02-01. Праверана 2023-12-07.
  4. Deutsche Tourenwagen Masters Statistics and Results 2012 (англ.). motorsportstats.com. Праверана 7 снежня 2023.
  5. Deutsche Tourenwagen Masters Statistics and Results 2013 (англ.). motorsportstats.com. Праверана 7 снежня 2023.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.