Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 2013—цяперашні час |
Зборка: | ФРГ ЗША Егіпет Інданезія Расія |
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. красовер (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4886 мм |
Шырыня: | 1938 мм |
Вышыня: | 1762 мм |
Клірэнс: | 209 мм |
Колавая база: | 2993 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1644 мм |
Каляіна задняя: | 1650 мм |
Маса: | 2175 кг (50i) 2070 кг (30d) 2190 кг (50d) |
Поўная маса: | 2885 кг (50i) 2780 кг (30d) 2900 кг (50d) |
Папярэднік |
Падобныя мадэлі: | Mercedes-Benz M-класс, Cadillac SRX, Acura MDX |
Сегмент: | J-сегмент |
Грузападымальнасць: | 650 л |
Аб'ём бака: | 85 л |
Дызайнер: | Д. Дукеч |
BMW F15 — трэцяе пакаленне знакамітага сярэднепамернага красовера BMW X5 нямецкай кампаніі BMW. Выпуск мадэлі быў пачаты ў лістападзе 2013 года ў Еўропе. Адначасова з запускам новай мадэлі з вытворчасці была знятая папярэдняя — E70.
З’яўленне
Яшчэ да рашэння запуску новага пакалення X5 французскае выданне l’automobile Magazine паказала магчымыя малюнкі мадэлі, прытым даволі падобныя на будучы аўтамабіль[1]. У маі 2012 года наступнае пакаленне было заўважана падчас тэсціравання на Паўночнай пятлі. Тады ж брытанскае выданне Autoevolution праінфармавала аб некаторых рухавіках і новаўвядзенні аўтамабіля[2]. Праз некалькі дзён з’явіліся фота закамуфліраванага салона і, адпаведна, раскрытыя некаторыя асаблівасці інтэр’еру[3]. Яшчэ праз 2 месяцы выданнем l’automobile Magazine былі паказаныя здымкі ўжо не закамуфліраванага салона[4]. У канцы 2012 года на адной з вуліц Германіі быў зноў заўважана замаскіраванае новае пакаленне, аднак камуфляжу было прыкметна менш[5]. У сярэдзіне студзеня 2013 года кампаніяй Jadi Modelcraft былі апублікаваныя фатаграфіі канчатковага аўтамабіля[6]. У маі 2013 года кампанія прадаставіла афіцыйную інфармацыю і выявы аўтамабіля[7].
Новаўвядзенні
Нягледзячы на чуткі і зацвярджэння кампаніі, 3 пакаленне не атрымала новую платформу і нават мае тыя жа яе памеры, аднак з папярэднім пакаленнем новае не мае ні адной агульнай кузаўной дэталі. Салон таксама якасна змяніўся (напрыклад, з’явіліся новая скура і павялічаны дысплей), хоць размяшчэнне кнопак засталося ранейшым. Аўтамабіль атрымаў практычна ўсе сучасныя сістэмы бяспекі: сістэмы аўтаматычнага тармажэння, кругавога агляду, кантролю за паласой руху і стомленасцю вадзіцеля і нават самастойнага руху ў корках — машына можа не толькі разганяцца і тармазіць, але і паварочваць[8].
Рухавікі і каробка перадач
Аўтамабіль аснашчаецца 4 турбарухавікамі: 2 бензінавымі і 2 дызельнымі. Усе яны даступныя толькі з поўным прывадам (звычайная 2-літровая таксама даступная з заднім) і 8-ступеньчатай аўтаматычнай каробкай перадач кампаніі ZF Friedrichshafen AG[9].
- Памернасць колаў — 255/55R18
- Пярэдняя падвеска — незалежная, спружынная, на падвойных папярочных рычагах
- Задняя падвеска — незалежная, спружынная, шматрычагавая
- Рулявое кіраванне — Шасцярня-рэйка з гідраўзмацняльнікам
- Дыяметр развароту — 12,7
- Тормазы — дыскавыя, вентыляваныя
Гібрыдная версія
У жніўні кампанія абвясціла аб гібрыднай версіі аўтамабіля — X5 eDrive, якая зможа праехаць на акумулятарах да 30 км, а максімальная хуткасць будзе складаць 120 км/г[10]. Яна была паказана на Франкфурцкім аўтасалоне. Заяўлены сярэдні расход паліва — 3,8 л/ 100 км, разгон да 100 км/г — 7 секунд[11].
X5M
Спартыўная версія — M — аснашчаецца рухавіком з падвойным турбанаддзіманнем. Акрамя гэтага ён мае адаптыўную спартыўную падвеску Adaptive M і колы 20 цаляў[12].
Узнагароды
- Намінацыя «Аўтамабіль года» ў Паўночнай Амерыцы[13]
- Прэмія «Залаты руль» у катэгорыі SUV[14]
Зноскі
- ↑ Новый BMW X5: первые рисунки (руск.). auto.mail.ru (22 лістапада 2011). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ BMW X5 нового поколения тестируют на треке (руск.). auto.mail.ru (30 мая 2012). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ Новая BMW X5. Первые фото салона (руск.). auto.mail.ru (2 чэрвеня 2012). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ Новая BMW X5: есть фото салона (руск.). auto.mail.ru (21 верасня 2012). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ Новая BMW X5 засветилась на фото (руск.). auto.mail.ru (20 снежня 2012). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ Новая BMW X5 засветилась на фото (руск.). auto.mail.ru (15 студзеня 2013). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ Новый BMW X5. Официально (руск.). auto.mail.ru (30 мая 2013). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ BMW X5: старый, но новый (руск.). auto.mail.ru (14 лістапада 2013). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ Мчим по Британской Колумбии на кроссоверах BMW X5 (руск.). drive.ru (21 верасня 2013). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ BMW X5 eDrive – 30 км без бензина (руск.). auto.mail.ru (23 жніўня 2013). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ Гибридный X5 можно будет зарядить от розетки (руск.). auto.mail.ru (11 верасня 2013). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ Новый BMW X5 — больше роскоши и опций, лучше управляемость и комфорт (руск.). zr.ru (10 верасня 2013). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ Названы претенденты на звание Лучший автомобиль в Америке (руск.). auto.mail.ru (2 кастрычніка 2013). Праверана 16 снежня 2013.
- ↑ Немцы назвали лучшие автомобили (руск.). auto.mail.ru (13 лістапада 2013). Праверана 16 снежня 2013.
Спасылкі
← назад — Аўтамабілі BMW, 1990-я–цяперашні час | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1990-я | 2000-я | 2010-я | 2020-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | |||||||
Кампакт | 1er | E81/82/87/88 | F20/21 | F40 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F52 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
2er | F22/23 | G42 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
F45/46 | U06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | E30 | E36 | E46 | E90/91/92/93 | F30/31/35 | G20 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
3 GT | F34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4er | F32/33/36 | G22 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | E34 | E39 | E60/E61 | F10/11/18 | G30 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 5 GT | F07 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
6er | E24 | E63/E64 | F06/12/13 | G32 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
7er | E32 | E38 | E65/E66 | F01/02/03/04 | G11/12 | G70 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 8er | E31 | G15 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | Z1 | Z3 | Z4 | G29 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Z8 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
4x4 | X1 | E84 | F48/F49 | U11/U12 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X2 | F39 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X3 | E83 | F25 | G01 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X4 | F26 | G02 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X5 | E53 | E70 | F15 | G05 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X6 | E71/E72 | F16 | G06 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
X7 | G07 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX3 | G08 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
iX | iX | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i | i3 | I01 | G28 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i4 | I4 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i5 | G60 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i7 | G70 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
i8 | I12 |