Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG Sowjetische AG Maschinenbau Awtowelo |
Выпуск: | 1938—1941, 3 814 экз.[1] 1945—1950, 8 996 экз.[2] |
Зборка: | Германія Савецкая зона акупацыі Германіі |
Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. седан (4‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)[3] |
Даўжыня: | 4500 мм |
Шырыня: | 1540 мм |
Вышыня: | 1500 мм |
Колавая база: | 2750[4] |
Каляіна пярэдняя: | 1300[4] |
Каляіна задняя: | 1300[4] |
Маса: | 1000 кг (прыблізна)[3] |
Дызайнер: | Фрыц Фідлер |
BMW 321 — аўтамабіль сярэдняга класа нямецкай кампаніі BMW 1938[5]—1941 гадоў, які прыйшоў на замену мадэлі BMW 320, хоць знешне яны мала адрозніваліся. Вырабляўся на заводзе ў Айзенаху.
Праз вайну вытворчасць была спынена. Выраб мадэлі працягнулі ў савецкай акупацыйнай зоне ў пасляваенны перыяд, у 1945—1950 гадах. Пасля вайны, акрамя некаторых будынкаў, у Айзенаху захаваўся запас гатовых дэталяў і запчастак, а на берлінскім заводзе «Ambi-Budd», які выпускаў кузавы, уцалелі штампы і зварачныя кандуктары. У сувязі з гэтым было пастаноўлена аднавіць выворчасць. Першыя 14 аўтамабіляў былі сабраныя ў лістападзе 1945 года. Выпуск у 1947 годзе склаў 2035 адз.; 1948 — 2398; 1949 — 2734[6].
Канструкцыя
Мадэль пабудавалі на скарочаным шасі мадэлі BMW 326 і запазычаным з яе мадэрнізаваным 6-цыліндравым верхнеклапанным радным рухавіку з двума карбюратарамі аб’ёмам 1971 см³, магутнасцю 45 к. с. (33 кВт) пры 3750 аб/хв. Таксама з 320 была запазычана 4-ступеньчатая каробка перадач. Аўтамабіль разганяўся 0-100 км/г за 35,5 сек, яго максімальная скорасць складала 115 км/г. Хадавая частка адпавядала мадэлям BMW 320/BMW 326, але з пашыраным на 110 мм кузавам. Гідраўлічныя тармазы мелі прывад на ўсе колы. Як і ў машын вышэйшага класа, мадэль 321 атрымала суцэльнаметалічны кузаў, які вырабляла берлінская фабрыка Ambi-Budd. Вонкава яна трохі нагадвала мадэль 326, але атрымала толькі двухдзверныя кузавы[1][3].
BMW 321 выпускалі з кузавамі седан за 4800 марак (2078 машын), 4-месны кабрыялет за 5650 марак (1551 машын).
Зноскі
- 1 2 Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria's Driving Machines. Skokie, IL USA: Publications International. p. 70. ISBN 0-517-42464-9.
- ↑ Robson, Graham (2008-11-07). "Chapter 5: Losing Eisenach, Building Up Munich". Inside the BMW Factories: Building the Ultimate Driving Machine. Minneapolis, MN US: MBI Publishing. p 58, EMW—Like BMW? The Same, but Different. ISBN 978-0-7603-3463-8. Архівавана з арыгінала 6 кастрычніка 2014. Праверана 2013-02-16.
- 1 2 3 для седана: BMW 321 Limousine (ням.)(недаступная спасылка — гісторыя ). BMW Group Archive.
для кабрыялета: BMW 321 Kabriolett (ням.)(недаступная спасылка — гісторыя ). BMW Group Archive. - 1 2 3 4 1939 BMW 321 Saloon . Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2011. Праверана 15 February 2013.
- ↑ Odin, L.C. World in Motion 1939 — The whole of the year's automobile production. Belvedere Publishing, 2015. ASIN: B00ZLN91ZG.
- ↑ Советские БМВ(руск.) // За рулём : часопіс. — 1993. — № 12. — С. 18.
Літаратура
- Werner Oswald: Alle BMW-Automobile 1928—1978. Motorbuch Verlag, Stuttgart 1980, ISBN 3-87943-584-7 (ням.)
Спасылкі
- Baumuster BMW 321 (ням.) (недаступная спасылка)
Аўтамабілі BMW, 1920-я–1960-я — далей → | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | 1920-я | 1930-я | 1940-я | 1950-я | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||||||||||
Аднацыліндравыя | Isetta 250/300 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Апазітныя двухцыліндравыя | 600 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Радныя чатырохцыліндравыя | Dixi 3/15/Dixi 3/15 DA/Dixi 3/15 DA1 | 3/15 DA2/ 3/15 DA4 | 3/20 | 309 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Радныя шасціцыліндравыя | 303 | 315 | 329 | 320 | 321 | 321 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
326 | 326 | 340/340-2 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
319 | 327 | 327 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
335 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
V8 | 501/502 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
503 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
507 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Спорткар | Wartburg DA3 | 315/1 | 319/1 | 328 |