Тып(ы) кузавы: | 2‑дзв. седан (4‑месн.) 2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.) 3‑дзв. хэтчбэк (4‑месн.) |
1602, 1502: 1573 см³
1802: 1,766 см³
2002: 1,990 см³
Сегмент: | D-сегмент |
BMW 02 серыі — кампактныя аўтамабілі нямецкага аўтаканцэрна BMW. Выпускаліся ў 1966—1977 гады. Базаваліся на скарочаным шасі BMW Neue Klasse.
Першым аўтамабілем серыі 02 быў 1600-2 (пазней перайменаваны ў 1602) у 1966 годзе. У 1975 годзе серыя 02 была заменена на Е21 3 серыі (за выключэннем мадэлі 1502, выпуск якой працягваўся да 1977 года).
Гісторыя
Аўтамабілі 1600-2, якія былі пазначаны як першыя БМВ "02 серыі", былі аўтамабілямі BMW пачатковага ўзроўню, былі меншымі па памерах, менш дарагімі і менш добрабсталяванымі, чым седан Neue Klasse, на базе якога яны былі распрацаваны[1][2]. Дырэктар па дызайне БМВ Вільгельм Хофмайстар прызначыў на дзвюхдзверны праект калектыў распрацоўшчыкаў на чале з Георгам Бертрамам і Манфрэдам Рэненам[3]. Меншая даўжыня і колавая база на 23 см[4] і меншая вага дзвюхдзвернага седана зрабілі яго больш прыдатным для спартыўных спаборніцтв, чым арыгінальны седан Neue Klasse[2][5]. Як вынік, двухдзверны седан стаў асновай спартыўнай серыі 02.
Мадэльны шэраг
1502, 1600-2, 1802, 2002
1602 Elektro
Каб даследаваць магчымасці выкарыстання электрапрывада на практыцы, BMW пабудавала некалькі прататыпаў электрамабіляў на базе BMW 1602.
Замест рухавіка, у маторным адсеку месціліся 12 свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй Varta ёмістасцю 12,6 кВт·г і вагой 350 кг. На месцы, дзе звычайна размяшчалася каробка перадач, быў усталяваны электрарухавік Bosch пастаяннага току бесперапыннай магутнасці 12 кВт (пікавая магутнасць — 32 кВт). Магутнасць перадавалася на заднія колы праз прамежкавую шасцярню і карданны вал. Таксама машыны былі абсталяваны ранняй версіяй сістэмы рэкуперацыі энергіі тармажэння. Да 50 км/г электрамабіль разганяўся за восем секунд, але тэарэтычна мог выдаваць максімальную хуткасць 100 км/г. Запас ходу ў горадзе складаў каля 30 кіламетраў, а пры хуткасці 50 км/г — каля 60 кіламетраў[6][7].
У 1972 годзе тэставыя аўтамабілі выкарыстоўваліся на Летніх Алімпійскіх гульнях у Мюнхене. Машыны служылі транспартам для членаў аргкамітэта гульняў і аператараў, а таксама для суправаджэння на марафоне і спаборніцтвах па хадзе.
2002 turbo
У верасні 1973 года быў прадстаўлены BMW 2002 Turbo. Гэтая мадыфікацыя таксама мела рухавік М10, які ўсталёўваўся на мадэлі 2002 ti і 2002 tii, але была аснашчана турбакампрэсарам Kühnle, Kopp und Kausch. Ён даваў дадатковыя 40 к.с. магутнасці і 63,5 Н·м круцільнага моманту, што ў выніку складала 125 кВт (170 к.с.) пры 5800 аб/хв і 240 Н·м пры 4000 аб/хв.
Пры вазе 1080 кг аўтамабіль дасягаў 100 км/г за 7,0 с, а максімальная хуткасць складала 211 км/г. З павелічэннем магутнасці ўзмацнілі тармазы: на пярэдніх колах выкарыстоўваліся дыскавыя з унутранай вентыляцыяй, а на задняй восі — барабанныя тармазы большага памеру.
Прататып меў на пярэднім спойлеры надпіс «2002 turbo» нанесены люстрана, каб той, каго абганяюць, мог прачытаць яго ў люстэрку. Гэты элемент афармлення выклікаў хвалю абмеркавання і крытыкі. Серыйныя аўтамабілі выпускаліся без гэтых надпісаў, але яны заставаліся папулярным аксэсуарам[8]. Адзіныя даступныя колеры кузава — белы або сярэбраны, з аздабленнем блакітна-фіялетава-чырвонымі палосамі характэрнымі для «BMW Motorsport GmbH»[9].
Няўдалы момант выхаду на рынак (нафтавы крызіс і эканамічны спад), а таксама высокі расход паліва і высокая цана (18 720 DM) не спрыялі продажам. З верасня 1973 года па чэрвень 1975 года вырабілі 1672 машыны.
Touring
Хэтчбек, які атрымаў назву Touring, на базе кузава 02 серыі быў выпушчаны ў 1971 годзе[10][5]. Было прададзена толькі 25 827 штук Турынгаў і таму выпуск мадэлі быў спынены ў 1974 годзе.
1600 Cabriolet, 1600-2 Baur-Cabriolet, 2002 Baur-Cabriolet
На пачатку 1968 года на базе кузава 02 серыі быў пабудаваны кабрыялет цюнінгавага атэл’е Karosserie Baur.
Выпуск
Мадэль | штук[11](с171-195) |
---|---|
02 серыя (1966-76) | 861 940 |
2002 турба (1973-74) | 1 672 |
Baur кабрыялет (1967-75) | 4 210 |
Зноскі
- ↑ Norbye, с. 144—161.
- 1 2 Noakes, с. 69.
- ↑ Taylor, James (2013). The Restorer's Reference BMW 2002 1968-1976 [англійская]. Photography by Peter Robain. Minneapolis, MN US: MBI Publishing. p. 18-21. ISBN 978-0-76032-796-8. Праверана 2013-02-22.
- ↑ BMW History: The 02 Series .
- 1 2 Norbye, с. 161.
- ↑ Bradley Berman. BMW Electric Cars: Past, Present And Future (англ.). insideevs.com (20 лістапада 2018). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ Roland Hildebrandt. BMW 1602 Elektro (1972): Der Opa des i3 wurde zum Olympia-Star (ням.). de.motor1.com (31 жніўня 2020). Праверана 4 кастрычніка 2023.
- ↑ BMW 2002 turbo, der geniale Aufreger (ням.). Autobild (25 верасня 2023). Праверана 19 лістапада 2023.
- ↑ Roland Hildebrandt. 50 Jahre BMW 2002 turbo: Pionier mit Pech (ням.). de.motor1.com (12 лістапада 2023). Праверана 12 лістапада 2023.
- ↑ Noakes, с. 76.
- ↑ Oswald, Werner (2001). Deutsche Autos 1945-1990, volume 4 [нямецкая]. Motorbuch Verlag. ISBN 3-613-02131-5.
Літаратура
- Norbye, Jan P. (1984). BMW - Bavaria's Driving Machines [англійская]. Skokie, IL: Publications International. ISBN 0-517-42464-9.
- Noakes, Andrew (2005). The Ultimate History of BMW [англійская]. Bath, UK: Parragon Publishing. ISBN 1-4054-5316-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме BMW 02
← назад — Аўтамабілі BMW, 1950-я–1980-я — далей → | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Клас | Серыя | 1950-я | 1960-я | 1970-я | 1980-я | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 0 | 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | ||
Мікра | Isetta 250 / 300 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кампакт | 1er | 600 | 700 / LS | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сярэдні | 3er | 1602,2002 | E21 | E30 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы сярэдні | 5er | 1500,1800,2000 | E12 | E28 | E34 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вышэйшы | 7er | 501/502 | E3 | E23 | E32 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Купэ | 6er | 503 | 3200CS | 2000CS | E9 | E24 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||
8er | E31 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Родстар | Z | 507 | Z1 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
GT | E26 |