BMW
Тып Aktiengesellschaft[d]
Лістынг на біржы Франкфурцкая фондавая біржа і NASDAQ
Заснаванне 7 сакавіка 1916
Заснавальнікі Camillo Castiglioni[d], Karl Rapp[d], Franz Josef Popp[d] і Gustav Otto[d]
Размяшчэнне
Галіна аўтамабільная прамысловасць, manufacture of motor vehicles[d][2], aviation engineering[d][3] і activities of holding companies[d]
Прадукцыя аўтамабіль, матацыкл і электрамабіль
Абарот
  • 143 млрд € (2022)[4]
Аперацыйны прыбытак
  • 14 млрд € (2022)[4]
Чысты прыбытак
  • 18,6 млрд € (2022)[4]
Актывы
  • 228 млрд € (2019)[5]
Капіталізацыя
  • 59,9 млрд € (2019)[5]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 149 475 чал. (31 снежня 2022)[4]
Дэвіз The Ultimate Driving Machine
Даччыныя кампаніі Rolls-Royce Motor Cars[d], BMW Group Plant Dingolfing[d], Rolls-Royce Deutschland[d], BMW Group Classic[d], BMW M[d], Land Rover, BMW South Africa[d][6], BMW-Flugmotorenbau[d][7], Mini[d], BMW i[d] і Alpina[d]
Сайт bmw.com (ням.)
BMW F 650 GS Dakar (2004)

Bayerische Motoren Werke AG (BMW) (Баварскія маторныя заводы, БМВ) — нямецкі вытворца аўтамабіляў, матацыклаў і веласіпедаў. BMW — кампанія, якая валодае кантрольным пакетам акцый выробнікаў марак аўтамабіляў Mini і Rolls-Royce і раней — Rover.

Фірма была заснавана Карлам Фрыдрыхам Рапам ў кастрычніку 1913 года, першапачаткова як вытворца авіяцыйных рухавікоў, Bayerische Flugzeug-Werke. Акруга Мюнхена — Milbertshofen была абрана таму, што размяшчалася блізка ад Flugmaschinenfabrik Густава Ота — нямецкага вытворцы самалётаў. З 1929 года, бел-блакітная круглая эмблема BMW, выкарыстоўвальная і да гэтага часу для зручнасці пачынае трактавацца, як самалётны шруба на фоне блакітнага неба. У цяперашні час кампанія сцвярджае, што белы і блакітны колер на лагатыпе ўзятыя з сцягу Баварыі.

У канцы 1950-х гадоў кампанія BMW знаходзілася ў цяжкім становішчы з-за дрэннага продажу як аўтамабіляў, так і матацыклаў. Кіраўнікамі разглядалася магчымасць продажу кантрольнага пакета акцый канцэрну Daimler, аднак угода не адбылася, бо акцыянеры BMW не пагадзіліся з прапанаваным Daimler планам рэструктурызацыі. BMW засталася незалежнай, асноўны акцыянер Герберт Квандт распрацаваў уласны план уратавання кампаніі. Выхад з крызісу адбыўся дзякуючы выпуску мадэляў BMW 700 і, асабліва, BMW 1500 з новага сямейства Neue Klasse[8].

У цяперашні час BMW вырабляе сваю прадукцыю на пяці заводах ў Германіі і дваццаці двух даччыных прадпрыемствах, размешчаных па ўсім свеце. Гэта адна з нешматлікіх аўтамабільных фірмаў, не выкарыстоўвае на заводах робатаў. Уся зборка на канвееры ідзе толькі ўручную. На выхадзе — толькі камп’ютарная дыягностыка асноўных параметраў аўтамабіля.

Беларускай мовай назва BMW вымаўляецца як «бэ-эм-вэ́»; зрэдку сустракаецца напісанне «БМВ». У Паўночнай Амерыцы і некаторых іншых рэгіёнах машыны і матацыклы BMW часам клічуць «бімер». Дэвіз кампаніі на англійскай мове — «The Ultimate Driving Machine» і «Sheer Driving Pleasure».

Мадэлі

У Беларусі

Станам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 89 870 аўтамабіляў маркі BMW[9].

Крыніцы

  1. https://www.bmwgroup.com/en/general/imprint.html Праверана 27 жніўня 2021.
  2. Bayerische Motoren Werke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 20 ліпеня 2021.
  3. Nuremberg Trials Project — 2016.
  4. 1 2 3 4 annual report — 2023.
  5. 1 2 https://web.archive.org/web/20200319063559/https://annualreport.bmwgroup.com/2019/build/dl/en/BMW-GB19_EN_Annual_Report.pdf
  6. BMW South Africa // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
  7. BMW-Flugmotorenbau GmbH // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
  8. Adrian Padeanu. Mercedes Fully Owned Audi In 1959 When It Nearly Bought BMW (англ.). motor1.com (11 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  9. Статистический обзор ко Дню автомобилиста и дорожника (руск.)(недаступная спасылка). belstat.gov.by (29 кастрычніка 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2021. Праверана 31 кастрычніка 2021.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.