Зорка | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Назіральныя даныя (Эпоха J2000,0) |
|||
Прамое ўзыходжанне | 01гадз 54мін 50.3443с | ||
Схіленне | +21° 18′ 22.477″ | ||
Адлегласць | ~300 св. гадоў (~90 пк) | ||
Бачная зорная велічыня (V) | +9.02 | ||
Сузор’е | Авен | ||
Астраметрыя | |||
Уласны рух (μ) |
RA: +39.32 mas у год Dec: −20.95 mas у год |
||
Паралакс (π) | 10.88±1.27 mas | ||
Абсалютная зорная велічыня (V) | +4.2 | ||
Характарыстыкі | |||
Спектральны клас | G0 | ||
Паказчык колеру (B − V) | 0.52 | ||
Паказчык колеру (U − B) | 0.559 | ||
Фізічныя характарыстыкі | |||
Маса | 1/1 M☉ | ||
Радыус | 1/1 R☉ | ||
Узрост | >1 млрд гадоў | ||
Свяцільнасць | 1/2 L☉ | ||
|
|||
Інфармацыя ў базах даных | |||
SIMBAD | даныя |
BD +20°307 — спектральна-падвойная зорка ў сузор’і Авен на адлегласці каля 300 св. гадоў ад Сонцы. Абедзве зоркі вельмі падобныя на Сонца, толькі некалькі больш масіўныя. Яны круцяцца каля агульнага цэнта мас з перыядам 3.42 дня[1]. Калі б вось вярчэння была б перпендыкулярная погляду назіральніка, то з Землі яна была б бачная як зацьменная пераменная тыпу W UMa. Аднак, ніякі пераменасці ў зоркі не назіраецца, такім чынам, можна выказаць здагадку, што сістэма бачная з полюса.
Зорная сістэма акружана магутным пылавым воблакам, якое ў мільён разоў больш шчыльнае, чым у Сонечнай сістэме. Воблака пылу складаецца з выключна малых часціц, якія маюць вельмі высокую тэмпературу 100 K[2]. З прычыны таго, што сістэма не маладая (узрост парадку млрд. гадоў), то гэты пыл павінен ці акрэцыраваць на зорку ці павінен быць вымецены зорным ветрам. Каб растлумачыць існаванне воблака пылу і яго ўласцівасці была высунута гіпотэза, што некалькі тысяч гадоў назад у сістэме сутыкнуліся дзве планеты, прынамсі, такія ж вялікія як Венера і Зямля.[3].
Зноскі
- ↑ Worlds in collision(недаступная спасылка) (23 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2012. Праверана 12 чэрвеня 2012.
- ↑ Rayl, A.J.S.. Extrasolar Planets: Could Dusty Star Be Harboring a Young Earth in the Making?(недаступная спасылка) (21 ліпеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2006. Праверана 12 чэрвеня 2012.
- ↑ Britt, Robert Roy. Oh, My! When Worlds Really Collide(недаступная спасылка) (23 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2012. Праверана 12 чэрвеня 2012.
Спасылкі
- BD +20307 (англ.)
- Worlds in collision Astronomers discover dusty remains of two terrestrial planets. UCLA Pressrelease (англ.)
- Сутыкненне планет адбылося ў спелай сістэме Архівавана 26 чэрвеня 2009. Membrana.ru