BASF SE | |
---|---|
Тып | Еўрапейская кампанія |
Лістынг на біржы | |
Заснаванне | 1865 |
Заснавальнікі | Friedrich Engelhorn[d] |
Размяшчэнне | Германія: Людвігсхафен |
Ключавыя постаці | Курт Бок (старшыня савета дырэктараў) |
Галіна | Хімічная прамысловасць |
Прадукцыя | Палімеры, пластыкі і г. д. |
Абарот | ▲ €63,873 млрд (2010 год) +26 % |
Чысты прыбытак | €4,557 млрд (2010 год) |
Колькасць супрацоўнікаў | 109,289 тыс. (30.06.2011 г.) з іх 33,0 тыс. у LU |
Дэвіз | We create chemistry і The Chemical Company |
Даччыныя кампаніі | BASF (United States)[d], BASF (United Kingdom)[d], BASF (Canada)[d], BASF (Switzerland)[d], BASF (Netherlands)[d], BASF (Norway)[d], BASF (China)[d], BASF (France)[d], BASF (Czechia)[d], Deutsche Länderbank[d][1], Chemische Düngerfabrik Rendsburg[d][2], Glasurit-Werke M. Winkelmann[d][3], Gasolin[d][4], BASF Coatings[d][5], Norsk Kraftaktieselskab[d] і De Norske Salpeterverker[d] |
Сайт | www.basf.com |
BASF Societas Europaea (BASF SE, «Badische Anilin- & Soda-Fabrik» / «Бадзішэ анілін- унд сода- фабрык») — найбуйнейшы ў свеце[6] хімічны канцэрн. Штаб-кватэра — у горадзе Людвігсхафене ў зямлі Рэйнланд-Пфальц на паўднёвым захадзе Германіі.
Гісторыя
Канцэрн заснаваны 6 красавіка 1865 года. Скарачэнне BASF пазначала «Badische Anilin- und Soda-Fabrik», гэта значыць «Бадэнская фабрыка па вырабе аніліну і соды», але гэта назва састарэла, засталося толькі скарачэнне.
З 1925 па 1952 кампанія ўваходзіла ў германскі хімічны канцэрн IG Farben[7].
Апісанне
Адыграла важную ролю ў развіцці вытворчасці фарбаў, пластмасаў, фармацэўтычных прэпаратаў, стварэнні прамысловага сінтэзу аміяку і інш. Адзін з вядучых у свеце вытворцаў угнаенняў, пігментаў, палімерных матэрыялаў і паўфабрыкатаў для іх выпуску, лекаў, хімічных сродкаў аховы раслін, магнітных стужак[8].
Выпускае больш за 5 тыс. найменняў гатовых вырабаў і 7 тыс. паўфабрыкатаў. Здабывае нафту, прыродны газ і вугаль. Аб’ядноўвае больш за 100 прадпрыемстваў у Германіі і каля 200 у ЗША, Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Японіі, Індыі, Бразіліі, Аргенціне і інш[8].
Уласнікі і кіраўніцтва
72 % акцый BASF належыць істытуцыянальным фундатарам (сярод якіх AXA SA — больш за 5 %, Allianz AG — 2,6 % і General Capital Group — 2,1 %).
Курт Бок (ням.: Kurt Bock) — старшыня савета дырэктараў, Юрген Штрубэ (ням.: Jürgen F. Strube) — старшыня наглядальнага савета.
Зноскі
- ↑ Deutsche Länderbank AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ Chemische Düngerfabrik Rendsburg // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ Glasurit-Werke M. Winkelmann AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ Deutsche Gasolin AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ Phrix-Werke AG // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ BASF SE information and related industry information from Hoover's United Kingdom (UK)
- ↑ BASF in China, History
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме BASF
- Афіцыйны сайт кампаніі (англ.)
- RELIUS-Gruppe Архівавана 31 снежня 2011. (ням.)
- BASF Performance Flooring Архівавана 24 лістапада 2011. (ням.)