av.by | |
---|---|
URL | av.by |
Камерцыйны | Так |
Тып сайта | інтэрнэт-сайт |
Уладальнік | ТАА «Аўтакласіфайд» |
Av.by — беларускі класіфайд, які спецыялізуецца на аб’явах пра продаж легкавых аўтамабіляў, грузавікоў, аўтобусаў і іншага транспарту. Па даных кампаній Alexa і Similarweb, av.by уваходзіць у 20-ку самых наведвальных сайтаў Беларусі. Заснавальнікамі рэсурсу з’яўляюцца Андрэй Анатолевіч і Наталля Вячаславаўна Зайцавы[1][2].
Гісторыя
2001 год
Сайт avtomalinovka.com пачаў сваю працу 1 красавіка 2001 года.[3] Менавіта тады з’явіўся жоўта-сіні кіёск на пляцоўцы мінскага аўтарынка, у якім прымаліся першыя аб’явы пра продаж аўтамабіляў.
2004 год
10 снежня 2004 года avtomalinovka.com перажывае вялікую мадэрнізацыю па частцы функцыяналу:
- Арганізаваны пошук па базе аўтамабіляў;
- Уведзена падпіска на аб’явы — цяпер можна падпісацца на адну паштовую скрынку на некалькі пэўных аўтамабіляў ці сачыць за коштам свайго аўто;
- З’явілася рубрыка «продаж новых аўтамабіляў».
Самай галоўнай навіной стала тое, што сайт набыў новы, цяпер ужо шырокавядомы, дамен av.by.
2005 год
3 сакавіка 2005 года з’яўляецца раздзел «Рэкламныя аб’явы». У гэтым раздзеле карыстальнікі сайта маглі публікаваць аб’явы аб куплі-продажы запчастак і шын, паслугі грузаперавозак і г.д.
2006 год
6 красавіка 2006 года сайт av.by у межах выставы «Інтэрнэт-прэмія TIBO-2006» заняў першае месца ў катэгорыі «Электронныя бібліятэкі, каталогі і электронныя бібліятэкі».
2015 год
У чэрвені 2015 года выпушчана версія мабільнай праграмы av.by для Android-прылад.
23 кастрычніка на av.by з’явіўся паўнавартасны раздзел мотатэхнікі.
Асноўныя змены:
- Створана база мадэляў пад кожную марку матацыклаў, скутараў, квадрацыклаў і снегаходаў;
- Дададзены новыя параметры «тып рухавіка», «галоўная перадача» і «тып прывада» для пашыранага пошуку;
- Цяпер дадатковыя опцыі ўнікальныя для кожнага тыпу мотатэхнікі;
- З’явілася магчымасць паказаць прабег у мотагадзінах.
Гэтая падзея стала вельмі значнай вехай у развіцці праекта, бо менавіта пачынаючы з раздзелу «Мотатэхніка» сайт атрымаў структураваныя каталогі грузавікоў, аўтобусаў, спецтэхнікі і г.д.
2016 год
Вясной 2016 года каманда праекта ініцыявала яго перазапуск. Прычынай таму паслужыла тое, што буйных змен з сайтам не адбывалася больш за 10 гадоў. Рэсурс працаваў на платформе, распрацаванай яшчэ ў 2004 годзе. Пачалі з рэбрэндынгу, калі стары лагатып «av.by» стаў «Аўтамалінаўкай». Потым паступова абнавілі, у адпаведнасці з патрабаваннямі часу, унутраную архітэктуру праекта.[4]
1 жніўня 2016 года кіраўніцтва праекта прыняло рашэнне аб спыненні прыёму аб’яў аб продажы аўтамабіляў з іншых краін. У прыватнасці, у раздзел «Легкавыя аўтамабілі» з гэтага моманту можна публікаваць аб’явы толькі калі машына знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь.
2017 год
12 красавіка 2017 года заснавальнікі сайта av.by, Андрэй і Наталля Зайцавы, і «ТАА ТУТ БАЙ МЕДЫА» абвясцілі пра зліццё аўтакласіфайдаў у адзін брэнд «av.by», а таксама пра ўваходжанне аб’яднанай кампаніі (ТАА «Аўтакласіфайд») у партфель фонду «Zubr Capital Fund I»[5]. Пад канец лета 2017 года «Аўтамалінаўка» зноў стала av.by у выніку другога рэбрэндынгу за паўтара года.
У кастрычніку з’явілася мабільная праграма av.by для iOS.
2018 год
26 студзеня брэнд «av.by» быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[6]
З 1 чэрвеня ТАА «Аўтакласіфайд» з’яўляецца рэзідэнтам Беларускага парка высокіх тэхналогій[7]
11 кастрычніка на трэцім фэсце рэкламы ЛАМА рэкламная кампанія Nodding Dog, створаная для праекта av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative заваявала 1 месца ў Катэгарыйнай вертыкалі і 3 месца ў намінацыі Рэкламныя кампаніі ў Індустрыйнай вертыкалі.[8]
2019 год
26 студзеня «av.by» быў зноў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[9]
3 красавіка на av.by з’явіўся новы раздзел «Запчасткі для аўтамабіляў». Цяпер гэты радзел працуе ў сувязі з «Аўто з прабегам» і падтрымлівае пакаленні. Раздзел «Рэкламныя аб’явы», які існаваў з 2005 года, спыніў сваё існаванне.[10]
З 14 сакавіка па 26 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «МАСКОТ 2018». У конкурснай праграме прынялі ўдзел 156 мадэляў ад афіцыйных дылераў Беларусі, а пераможцаў у кожнай з намінацый абіралі і эксперты і спажыўцы.[11]
31 кастрычніка на чацвёртым лакальным фэсце «Лама» рэкламная кампанія «Галава-мігцелка», створаная для праекта av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative заваявала золата ў катэгорыі «Рытэйл, грамадскае харчаванне і e-commerce».[12]
2020 год
30 студзеня «av.by» ў трэці раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[13]
З лютага на av.by стала даступна праверка аўто па VIN-нумары.[14]
З 18 лютага па 11 сакавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2019» анлайн. У прэміі ўдзельнічалі 182 мадэлі аўто, 27 брэндаў, 39 дылерскіх цэнтраў. Аўтамабілем года на думку экспертаў стала Skoda Kodiaq, а на думку спажыўцоў — BMW 8-series.[15]
15 кастрычніка на пятым фестывалі рэкламы «Лама» рэкламная кампанія «Карп», створаная для партала av.by агенцтвам AIDA PIONEER branding & creative, атрымала золата ў намінацыі «Рэкламныя кампаніі».[16]
У красавіку на av.by запусцілі сэрвіс «Фінансы». І цяпер карыстальнікі маюць магчымасць падабраць праграму лізінгу для набыцця аўтамабіля.[17]
2021 год
28 студзеня брэнд «av.by» ў чацвёрты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[18]
З 24 лютага па 30 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2020». У прэміі прынялі ўдзел больш за 160 мадэлей аўтамабіляў. У гэтым годзе ў прэміі з’явіліся новыя намінацыі: «Купэ-красовер года» і «Электрамабіль года». На думку экспертаў, аўтамабілем года стаў Geely Coolray, а на думку спажыўцоў — Mercedes-Benz AMG GT 4-Door Coupe[19].
14 кастрычніка на фестывалі рэкламы «Лама» рэкламная кампанія «Какос» атрымала золата ў намінацыі «Рытэйл, грамадскае харчаванне і e-commerce». [20]
19 кастрычніка на сайце кардынальна змянілася Галоўная старонка і падзел «Навіны».[21]
18 лістапада ў прэміі Effie Awards Belarus 2021 рэкламная кампанія «Карп 2» атрымала золата ў намінацыі «Онлайн-паслугі і сэрвісы».[22]
2022 год
27 студзеня брэнд «av.by» у пяты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[23]
З 29 студзеня па 29 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот-2021». У прэміі прыняла ўдзел 161 мадэль аўтамабіля. На думку экспертаў, аўтамабілем года стаў Škoda Octavia, а на думку спажыўцоў — Audi Q8.[24]
З 22 чэрвеня av.by стаў падтрымліваць беларускую мову ва ўсіх мабільных праграмах. Перакладзены пункты меню, элементы кіравання, падказкі, форма падачы і ўнутраныя сэрвісы.[25]
У жніўні запусціўся новы раздзел «Аўтатавары»: акумулятары, наборы інструментаў, аўтамабільная хімія, дзіцячыя аўтакрэслы і іншае.[26]
20 снежня запусцілі сэрвіс праверкі аўто па VIN-нумары.
2023 год
9 лютага брэнд «av.by» у шосты раз быў прызнаны лідарам у катэгорыі «Інтэрнэт-рэсурс пра куплю і продаж аўтамабіляў» па версіі прафесійнага конкурсу «Брэнд года».[27]
З 10 лютага па 27 красавіка партал av.by праводзіў аўтамабільную прэмію «Маскот 2022». У прэміі прынялі ўдзел 105 мадэлей аўтамабіляў. Аўтамабілем года па версіі экспертаў стаў Geely Coolray, а па версіі спажыўцоў — Audi Q8.[28]
Кіраўніцтва
З 2022 года ўладальнікі кампаніі — Зубр Капітал, Андрэй Анатолевіч і Наталля Вячаславаўна Зайцавы. Таксама ў праекце ёсць невялікая частка прыватнага капіталу.
Генеральны дырэктар ТАА «Аўтакласіфайд» — Дзмітрый Уладзіміравіч Геранін.
Зноскі
- ↑ Top Sites in Belarus (англ.)(недаступная спасылка). ALEXA.COM. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2009. Праверана 18 студзеня 2018.
- ↑ Top Websites in Belarus (англ.). SIMILARWEB.COM. Праверана 18 студзеня 2018.
- ↑ «Хотели помогать людям продавать машины». Как появился av.by и почему он вырос до крупнейшего авторесурса
- ↑ У «Автомалиновки» новый имидж: старейший в Беларуси автомобильный классифайд провел ребрендинг (руск.)(недаступная спасылка). MARKETING.BY. Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2018. Праверана 18 студзеня 2018.
- ↑ Аv.by. «Зубр Капитал» объявил о своей новой сделке
- ↑ Брэнд года 2017 (руск.)(недаступная спасылка). BESTBRAND.BY. Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2018. Праверана 12 лютага 2018.
- ↑ Автоклассифайд (руск.)(недаступная спасылка). HTP BELARUS. Архівавана з першакрыніцы 10 чэрвеня 2018. Праверана 7 чэрвеня 2018.
- ↑ ОБЪЯВЛЕНЫ ПОБЕДИТЕЛИ ТРЕТЬЕГО ФЕСТИВАЛЯ РЕКЛАМЫ ЛАМА (руск.)(недаступная спасылка). http://lamafest.by.+Архівавана з першакрыніцы 14 кастрычніка 2018. Праверана 23 кастрычніка 2018.
- ↑ Конкурс БРЕНД ГОДА 2018: в Минске наградили лучших!
- ↑ На av.by новый раздел запчастей (руск.). AV.BY. Праверана 10 красавіка 2019.
- ↑ В Минске назвали лучшие автомобильные марки по версии экспертов и потребителей (руск.)(недаступная спасылка). MARKETING.BY. Архівавана з першакрыніцы 7 мая 2019. Праверана 2019-15-05.
- ↑ ОБЪЯВЛЕНЫ ПОБЕДИТЕЛИ ЧЕТВЕРТОГО ФЕСТИВАЛЯ РЕКЛАМЫ ЛАМА (руск.)(недаступная спасылка). http://lamafest.by.+Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2019. Праверана 11 мая 2019.
- ↑ Названы победители профессионального конкурса Бренд года 2019 (руск.)(недаступная спасылка). MARKETING.BY. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2020. Праверана 3 лютага 2020.
- ↑ С 1 марта на av.by поле VIN становится обязательным для некоторых объявлений (руск.). AV.BY. Праверана 6 лістапада 2020.
- ↑ От крутых до бюджетных: белорусы назвали лучшие автомобили
- ↑ Лама (руск.). LAMAFEST.BY. Праверана 6 лістапада 2020.
- ↑ Что нового внедрили крупные беларуские маркетплейсы в 2020 году Архівавана 27 студзеня 2021.
- ↑ Объявлены победители конкурса «Бренд года 2020» Архівавана 1 лютага 2021.
- ↑ НЕОЖИДАННЫЙ ФИНАЛ. В БЕЛАРУСИ ВЫБРАЛИ АВТОМОБИЛЬ ГОДА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2022. Праверана 17 чэрвеня 2022.
- ↑ ОБЪЯВЛЕНЫ ПОБЕДИТЕЛИ ФЕСТИВАЛЯ РЕКЛАМЫ ЛАМА
- ↑ У беларуской онлайн-платформы по продаже автомобилей av.by появился «Автожурнал» Архівавана 30 кастрычніка 2021.
- ↑ НАЗВАНЫ ПОБЕДИТЕЛИ EFFIE AWARDS BELARUS 2021
- ↑ Названы победители Профессионального и Потребительского конкурса БРЕНД ГОДА 2021 Архівавана 31 студзеня 2022.
- ↑ Премия «Маскот» объявила лучшие автомобили 2021 года на беларуском рынке Архівавана 27 мая 2022.
- ↑ Мова на av.by! Зараз можна падаць аб’явы па-беларуску Архівавана 29 чэрвеня 2022.
- ↑ https://marketing.by/novosti-rynka/av-by-zapustil-novyy-razdel-avtotovary/(недаступная+спасылка)
- ↑ Лучшие в маркетинге и устойчивости: названы победители Профессионального конкурса «БРЕНД ГОДА 2022»
- ↑ Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 мая 2023. Праверана 4 мая 2023.
Спасылкі
- av.by — галоўная старонка сайта
- Праграма для Android — праграма av.by для Android
- Праграма для iOS — праграма av.by для iOS
- Праграма дла Huawei — праграма av.by для Huawei
- Telegram-канал — Telegram-канал
- YouTube-канал — YouTube-канал av.by