Asguard | |
---|---|
Жанры | меладычны дэз-метал |
Гады | 1996 — 2009 |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Іншая назва | Ancient Castle |
Мова песень | ангельская |
Лэйблы |
«Fatal Ecstasy Production» «Bloodheart Prod» «Devil Doll Records/This Dark Reign» «This Dark Reign Rec.» «Go-Records» |
Склад |
Афончанка Аляксандр Маслакоў Алег Цэлабенак «Dead» Сяргей Капычка Міхась |
Былыя ўдзельнікі |
Grond (ударныя) Divine Skald (гітара) Burglar (ударныя) A\Vesh (гітара) |
infestum.com |
«Asguard» (бел.: Асгард) — гурт з Беларусі, які грае ў стылі меладычны дэз-метал.
Гісторыя
Аляксандр Афончанка і Андрэй Цэлабенак заснавалі гурт пад назвай «Ancient Castle» увосень 1996 г. Сваё першае дэма, «In The Darkness Of The Night», яны запісалі ўжо пад імем «Asguard» улетку 1997 г., а ў 1998 яно было выдадзена беларускім андэрграўнд-лэйблам «Fatal Ecstasy Production». Гурт выступае на шматлікіх канцэртах, разам з такімі суполкамі, як «Sanatorium», «Neglected Fields», «Rossomahaar», «Mental Home» і інш.
Матэрыял для наступнага прома-альбома «Summis Desiderantess Effectibus» запісваецца ўвосень 1999 г. і ў 2000-м выдаецца на ўкраінскім лэйбле «Bloodheart Prod». Пасля запісу альбома гурт адыгрывае шэраг буйных канцэртаў і ўдзельнічае ў турах з «Sanatorium», польскімі «Hate» і «Nomad». У 2001 адбываецца міні-тур з «Behemoth», гурт выступае на канцэртах разам са знакамітымі «Dementor» і «Vader».
Альбом «Black FireLand» запісваецца гуртам узімку 2001 года, аднак у сілу рознагалоссяў з лэйблам яго выпуск адкладаецца. Пасля чарговай серыі канцэртаў (у тым ліку з "Sinister) група касуе дамову з «Fatal Ecstasy Prod», а ў 2002 падпісвае кантракт на 3 альбома з каліфарнійскім лэйблам «Devil Doll Records/This Dark Reign», на якім і выходзіць «Black FireLand». У вядучых сусветных часопісах («Revolver», «Terrorizer», «Kerrang») альбом атрымлівае высокія адзнакі, і трапляе ў топ 20 у чартах амерыканскіх радыёстанцый. На тэрыторыі Беларусі і СНД альбом выходзіць на лэйбле More Hate Prod.
У 2004 годзе група перавыдае свае першыя працы ў альбоме «Wikka», для выпуску якога дадаткова запісваюцца бонус-трэкі (напрыклад, кавер на песню «Leather Rebel» «Judas Priest»). Па апытаннях «Музычнага часопіса» «Asguard» атрымлівае статус гурту года ў Беларусі.
Услед за гэтым пачынаецца запіс новага матэрыялу для канцэптуальнага альбома «Dreamslave» у студыі беларускай абласной філармоніі, у працы над якім задзейнічаецца жывая секцыя струнных і духавых прылад Акадэміі музыкі. Канчатковым гучаннем альбома займаўся Lazar з «Rossomahaar». Альбом выдаецца ў 2005 і атрымлівае станоўчыя водгукі і зноў займае першыя шэрагі ў амерыканскіх метал хіт-парадах.
Пасля канцэртнага тура ў падтрымку выпушчанага альбома група бярэцца за запіс яго працягу, аднак запіс перарываецца чарговым турам. Аднак затым у сілу шэрагу акалічнасцяў група спыняе сваю дзейнасць.
Праз год удзельнікі групы знаходзяць у сабе сілы для працягу сваёй дзейнасці, але вырашаюць гуляць у іншым стылі і гучанні. Для падтрымання атмасферы папярэдняга альбома група захоўвае частку песень старога ўзору, а астатні матэрыял перапісвае нанова. Над гучаннем альбома працуе Goran Finnberg «The Mastering Room AB», вядомы сваімі працамі з «In Flames» і «Dark Tranquillity». Новы стыль музыкі характарызуюць як «Hybrid Metal».
Альбом выдаецца ў жніўні 2007 года лэйблам «This Dark Reign Rec.» для тэрыторыі Амерыкі, і «Go-Records» для тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Еўропы і СНД дыстрыбутарам выступіў «Possession productions». Таксама «Metalism records» выпускае digipack-версія альбома, у якое апроч непасрэдна альбома ўключаны DVD з канцэртнымі выступамі гурта.
У жніўні 2009 года гурт распаўся.[1]
Склад
Дыскаграфія
- 1998 — In The Darkness Of The Night (MC demo, Fatal Ecstasy Prod.)
- 2000 — Summis Desiderantes Effectibus (MC promo, Bloodhead Prod.)
- 2003 — Black Fire Land (This Dark Reign Rec/More Hate Prod.)
- 2004 — Wikka (This Dark Reign Rec/More Hate Prod.)
- 2005 — Dreamslave (This Dark Reign Rec/CD-Maximum Rec/Strong Music Prod)
- 2007 — Dreamslave... awakening (This Dark Reign Rec/Metalism Rec/Backfire Rec/Posession Rec/Go Records)
Зноскі
- ↑ Состав ASGUARD распущен! (руск.)
Літаратура
- А.І. «ASGUARD» // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі (бел.) / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 28. — 368 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-6783-42-8.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.) (руск.)
- Афіцыйны MySpace (англ.)